Фотафакт: дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Вязынцы

© Sputnik Альфрэд МікусДзень нараджэння Янкі Купалы ў Вязынцы
Дзень нараджэння Янкі Купалы ў Вязынцы - Sputnik Беларусь
Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў праходзіць у гэтых мясцінах з 1972 года.

Танцамі і песнямі адзначылі дзень нараджэння Янкі Купалы на малой радзіме паэта – у Вязынцы. Менавіта тут – у невялікім фальварку Вілейскага павета – 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

© Sputnik Альфрэд МікусНа традыцыйным свяце ў гонар Янкі Купалы заўсёды шматлюдна
Фотафакт: дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Вязынцы - Sputnik Беларусь
На традыцыйным свяце ў гонар Янкі Купалы заўсёды шматлюдна

Амаль 50 гадоў у мясцовым філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Купалы праходзіць свята паэзіі, песні і народных рамёстваў.

© Sputnik Альфрэд МікусГосці абавязкова плятуць купальскія вянкі
Фотафакт: дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Вязынцы - Sputnik Беларусь
Госці абавязкова плятуць купальскія вянкі

"Янка Купала для беларусаў - асаблівы паэт, абсалютная аксіёма, прарок і філосаф. Сваё жыццё ён прысвяціў стварэнню нашай нацыянальнай ідэі. Многія яго творы па-беларуску можна назваць"неуміручымі", гэта значыць бессмяротнымі. У прыватнасці, шырока вядомую "Паўлінку", якая з'яўляецца візітнай карткай нашага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У савецкі час яго біяграфія і творчасць вельмі старанна вывучаліся. Але да гэтага часу мы адкрываем як новыя артэфакты, так і новыя падзеі з яго жыцця", - падкрэсліла ў інтэрв’ю Sputnik дырэктар музея Алена Ляшковіч.

© Sputnik Альфрэд МікусНе абыходзіцца без танцаў і спеваў
Фотафакт: дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Вязынцы - Sputnik Беларусь
Не абыходзіцца без танцаў і спеваў

Традыцыйная праграма са спевамі і танцамі штогод прываблівае вялікую колькасць наведвальнікаў. У гэтым годзе з новай музычнай праграмай выступіў былы саліст ансамбля "Песняры" Аляксандр Віслаўскі. Традыцыйныя беларускія песні заспяваў фальклорна-этнаграфічны калектыў з Маладзечна "Маркаўчанка".

© Sputnik Альфрэд МікусПісьменнік Анатоль Бутэвіч на дні нараджэння Янкі Купалы ў Вязынцы
Фотафакт: дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Вязынцы - Sputnik Беларусь
Пісьменнік Анатоль Бутэвіч на дні нараджэння Янкі Купалы ў Вязынцы

Абавязковая частка свята – выступы беларускіх пісьменнікаў з вершамі-прысвячэннямі Янку Купалу і яго радзіме.

У гэтым годзе адбылося шмат знакавых падзей, звязаных з асобай паэта. Так, пры дапамозе музея ў кітайскім горадзе Сіань правінцыі Шэнсі з’явіўся помнік і адкрылася адмысловая выстава. Акрамя таго, зімой гэтага года нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" плануе прадставіць фільм пра Купалу, здымкі якога скончыліся напрыканцы чэрвеня.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі