Фота

Абдымалі дуб і скакалі праз агонь: як у Шыпілавічах адзначылі Пятровіцу

Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус пабываў у вёсцы Шыпілавічы і захаваў на здымках старажытны абрад.

12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца" - свята, падобнае да Купалля і прысвечанае яднанню з прыродай, будучаму ўраджаю і любові.

Пахаванне Стралы ў Валасовічах - Sputnik Беларусь
Фота
Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота

З раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле да векавога дуба, вязалі на яго стужачкі з просьбай сустрэць наканаванага і плялі святочныя вянкі.

Вечарам дзяўчаты і жанчыны вадзілі карагоды ў вёсцы. Калі яны сустракалі на сваім шляху мужчыну, яго зацягвалі ў круг і вадзілі вакол карагод.

Само свята пачалося з набажэнства каля прыдарожнага крыжа, затым прысутных чакаў канцэрт мясцовых народных калектываў.

Пасля абраду распальвання вогнішча замужнія, умудроныя жыццём жанчыны падзякавалі святым і вымавілі святочныя наказы-просьбы пра добры ўраджай, сямейнае шчасце. У вогнішча ў якасці дару кінулі па жмені солі.

Асноўная частка абраду - абыход незамужніх дзяўчат сямейнымі жанчынамі. Дзяўчыны, якія хочуць замуж, станавіліся адна за адной, а замужнія жанчыны, узяўшыся за рукі, абыходзілі іх "змейкай" з абрадавай песняй. Пасля станавіліся ў кола вакол вогнішча, а дзяўчаты, у сваю чаргу, вадзілі вакол іх свой карагод. Такім чынам старэйшыя дабраслаўлялі маладых на шчаслівае сямейнае жыццё.

Абрад Колік віць на Веткаўшчыне - Sputnik Беларусь
Фотафакт: на Веткаўшчыне зладзілі старажытны абрад "Колік віць"

Мужчынам таксама дасталася своеасаблівае благаслаўленне. Даўней дзяўчыны зрывалі старыя шапкі з жанатых мужчын і кідалі іх у агонь, каб было шчасце ў сямейным жыцці. Але ў гэты раз шапкі зрабілі з паперы.

Па павер'і, Пятроў Дзень - гэта апошні дзень у годзе, калі незамужняя можа знайсці сабе пару. Таму хлопец з дзяўчынай, у якіх маецца ўзаемная сімпатыя, скакалі, узяўшыся за рукі, праз вогнішча і цалаваліся. Дзяўчына аддавала упадабанаму хлопцу свой вянок. Увесь святочны вечар пара гуляла і танчыла разам.

Увечары можна было пакаштаваць духмянай юшкі: па біблейскіх паданнях, Святы Пётр быў рыбаком, таму ў Пятроў дзень прынята карміць мужа і блізкіх рыбай або юшкай, каб абараніць сваю сям'ю ад разладу і скандалаў.

Арганізавалі свята аматары гісторыі і старажытных традыцый беларусаў - стваральніца школы Пятровіца Анастасія Кухарэнка і этнахарэограф, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля "Верабейкі" Сяргей Выскварка.

© Sputnik Альфрэд Мікус12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца".
12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры Пятровіца. - Sputnik Беларусь
1/20
12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца".
© Sputnik Альфрэд МікусЗ раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле збіраць кветкі.
З раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле збіраць кветкі. - Sputnik Беларусь
2/20
З раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле збіраць кветкі.
© Sputnik Альфрэд МікусНа крыжы і галінках дрэў вязалі стужачкі с просьбай прывабіць каханага.
На крыжы і галінках дрэў вязалі стужачкі с просьбай прывабіць каханага. - Sputnik Беларусь
3/20
На крыжы і галінках дрэў вязалі стужачкі с просьбай прывабіць каханага.
© Sputnik Альфрэд МікусПрасілі і пра здароўе, і пра дабрабыт і лад у сям'і.
Прасілі і пра здароўе, і пра дабрабыт і лад у сям'і. - Sputnik Беларусь
4/20
Прасілі і пра здароўе, і пра дабрабыт і лад у сям'і.
© Sputnik Альфрэд МікусСвята Пятровіца вельмі падобнае да Купалля.
Свята Пятровіца вельмі падобнае да Купалля. - Sputnik Беларусь
5/20
Свята Пятровіца вельмі падобнае да Купалля.
© Sputnik Альфрэд МікусДзяўчыны робяць вянкі з палявых кветак.
Дзяўчыны робяць вянкі з палявых кветак. - Sputnik Беларусь
6/20
Дзяўчыны робяць вянкі з палявых кветак.
© Sputnik Альфрэд МікусПасля вянок можна падараваць каханаму хлопцу.
Пасля вянок можна падараваць каханаму хлопцу. - Sputnik Беларусь
7/20
Пасля вянок можна падараваць каханаму хлопцу.
© Sputnik Альфрэд МікусНа Пятровіцу хадзілі пакланіцца дубу.
На Пятровіцу хадзілі пакланіцца дубу. - Sputnik Беларусь
8/20
На Пятровіцу хадзілі пакланіцца дубу.
© Sputnik Альфрэд МікусЛічылася, што дрэва дае здароўе і шчасце, такое ж магутнае, як яно само.
Лічылася, што дрэва дае здароўе і шчасце, такое ж магутнае, як яно само. - Sputnik Беларусь
9/20
Лічылася, што дрэва дае здароўе і шчасце, такое ж магутнае, як яно само.
© Sputnik Альфрэд МікусПерад пачаткам гулянняў на свяце прайшоў малебен.
Перад пачаткам гулянняў на свяце прайшоў малебен. - Sputnik Беларусь
10/20
Перад пачаткам гулянняў на свяце прайшоў малебен.
© Sputnik Альфрэд МікусПятровіца - гэта не толькі дзень ушанавання святых, але і свята яднання з прыродай.
Пятровіца - гэта не толькі дзень ушанавання святых, але і свята яднання з прыродай.  - Sputnik Беларусь
11/20
Пятровіца - гэта не толькі дзень ушанавання святых, але і свята яднання з прыродай.
© Sputnik Альфрэд МікусДзяўчыны і жанчыны сабраліся ў карагоды і вадзілі іх па вёсцы. Калі яны спаткалі мужчыну, зацягвалі яго ў кола і вадзілі карагод вакол яго. Нават аўтамабілістам не ўдалося пазбегнуць абраду.
Дзяўчыны і жанчыны сабраліся ў карагоды і вадзілі іх па вёсцы. Калі яны спаткалі мужчыну, зацягвалі яго ў кола і вадзілі карагод вакол яго. Нават аўтамабілістам не ўдалося пазбегнуць абраду.  - Sputnik Беларусь
12/20
Дзяўчыны і жанчыны сабраліся ў карагоды і вадзілі іх па вёсцы. Калі яны спаткалі мужчыну, зацягвалі яго ў кола і вадзілі карагод вакол яго. Нават аўтамабілістам не ўдалося пазбегнуць абраду.
© Sputnik Альфрэд МікусСвяточнае шэсце з песнямі рухалася па вёсцы.
Святочнае шэсце з песнямі рухалася па вёсцы. - Sputnik Беларусь
13/20
Святочнае шэсце з песнямі рухалася па вёсцы.
© Sputnik Альфрэд МікусНапярэдадні прайшоў дождж, але з надвор'ем на свята пашанцавала.
Напярэдадні прайшоў дождж, але з надвор'ем на свята пашанцавала. - Sputnik Беларусь
14/20
Напярэдадні прайшоў дождж, але з надвор'ем на свята пашанцавала.
© Sputnik Альфрэд МікусНародныя калектывы выканалі традыцыйныя беларускія песні.
Народныя калектывы выканалі традыцыйныя беларускія песні. - Sputnik Беларусь
15/20
Народныя калектывы выканалі традыцыйныя беларускія песні.
© Sputnik Альфрэд МікусУвечары пачаліся спевы і танцы.
Увечары пачаліся спевы і танцы. - Sputnik Беларусь
16/20
Увечары пачаліся спевы і танцы.
© Sputnik Альфрэд МікусЖанчыны дабраславілі вогнішча і ўкінулі туды крыху солі як дар.
Жанчыны дабраславілі вогнішча і ўкінулі туды крыху солі як дар. - Sputnik Беларусь
17/20
Жанчыны дабраславілі вогнішча і ўкінулі туды крыху солі як дар.
© Sputnik Альфрэд МікусМаладых дзяўчын "праводзілі" ў дарослае жыццё, пажадаўшы ім добрага шлюбу.
Маладых дзяўчын праводзілі ў дарослае жыццё, пажадаўшы ім добрага шлюбу. - Sputnik Беларусь
18/20
Маладых дзяўчын "праводзілі" ў дарослае жыццё, пажадаўшы ім добрага шлюбу.
© Sputnik Альфрэд МікусПотым моладзь гуляла і скакала праз вогнішча.
Потым моладзь гуляла і скакала праз вогнішча. - Sputnik Беларусь
19/20
Потым моладзь гуляла і скакала праз вогнішча.
© Sputnik Альфрэд МікусКалі трымацца за рукі падчас скачка, а потым пацалавацца - будзе шчасце на ўсё сумеснае жыццё.
Калі трымацца за рукі падчас скачка, а потым пацалавацца - будзе шчасце на ўсё сумеснае жыццё.  - Sputnik Беларусь
20/20
Калі трымацца за рукі падчас скачка, а потым пацалавацца - будзе шчасце на ўсё сумеснае жыццё.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі