12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца" - свята, падобнае да Купалля і прысвечанае яднанню з прыродай, будучаму ўраджаю і любові.
З раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле да векавога дуба, вязалі на яго стужачкі з просьбай сустрэць наканаванага і плялі святочныя вянкі.
Вечарам дзяўчаты і жанчыны вадзілі карагоды ў вёсцы. Калі яны сустракалі на сваім шляху мужчыну, яго зацягвалі ў круг і вадзілі вакол карагод.
Само свята пачалося з набажэнства каля прыдарожнага крыжа, затым прысутных чакаў канцэрт мясцовых народных калектываў.
Пасля абраду распальвання вогнішча замужнія, умудроныя жыццём жанчыны падзякавалі святым і вымавілі святочныя наказы-просьбы пра добры ўраджай, сямейнае шчасце. У вогнішча ў якасці дару кінулі па жмені солі.
Асноўная частка абраду - абыход незамужніх дзяўчат сямейнымі жанчынамі. Дзяўчыны, якія хочуць замуж, станавіліся адна за адной, а замужнія жанчыны, узяўшыся за рукі, абыходзілі іх "змейкай" з абрадавай песняй. Пасля станавіліся ў кола вакол вогнішча, а дзяўчаты, у сваю чаргу, вадзілі вакол іх свой карагод. Такім чынам старэйшыя дабраслаўлялі маладых на шчаслівае сямейнае жыццё.
Мужчынам таксама дасталася своеасаблівае благаслаўленне. Даўней дзяўчыны зрывалі старыя шапкі з жанатых мужчын і кідалі іх у агонь, каб было шчасце ў сямейным жыцці. Але ў гэты раз шапкі зрабілі з паперы.
Па павер'і, Пятроў Дзень - гэта апошні дзень у годзе, калі незамужняя можа знайсці сабе пару. Таму хлопец з дзяўчынай, у якіх маецца ўзаемная сімпатыя, скакалі, узяўшыся за рукі, праз вогнішча і цалаваліся. Дзяўчына аддавала упадабанаму хлопцу свой вянок. Увесь святочны вечар пара гуляла і танчыла разам.
Увечары можна было пакаштаваць духмянай юшкі: па біблейскіх паданнях, Святы Пётр быў рыбаком, таму ў Пятроў дзень прынята карміць мужа і блізкіх рыбай або юшкай, каб абараніць сваю сям'ю ад разладу і скандалаў.
Арганізавалі свята аматары гісторыі і старажытных традыцый беларусаў - стваральніца школы Пятровіца Анастасія Кухарэнка і этнахарэограф, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля "Верабейкі" Сяргей Выскварка.
![12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры Пятровіца. 12 ліпеня праваслаўная царква ўшанавала памяць Святых Пятра і Паўла. У гэты дзень у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ўжо дзевяты год запар прайшоў фестываль традыцыйнай народнай культуры Пятровіца. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/85/1042038546_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_e4c3323026c5d9f1d7f3b8e22baa08b7.jpg)
![З раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле збіраць кветкі. З раніцы незамужнія дзяўчаты хадзілі ў поле збіраць кветкі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/85/1042038591_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_aa18e8e30f140e658aa6064dad3b9baf.jpg)
![На крыжы і галінках дрэў вязалі стужачкі с просьбай прывабіць каханага. На крыжы і галінках дрэў вязалі стужачкі с просьбай прывабіць каханага. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/86/1042038639_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_5999ef12968dc276cac61d8cd2d63edc.jpg)
![Прасілі і пра здароўе, і пра дабрабыт і лад у сям'і. Прасілі і пра здароўе, і пра дабрабыт і лад у сям'і. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/87/1042038746_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_3a6f41d8e0c60d2bf066ef823a39ba60.jpg)
![Свята Пятровіца вельмі падобнае да Купалля. Свята Пятровіца вельмі падобнае да Купалля. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/86/1042038683_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_f74b9a83e8d46defb29b6b525691cd46.jpg)
![Дзяўчыны робяць вянкі з палявых кветак. Дзяўчыны робяць вянкі з палявых кветак. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/89/1042038909_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_9d6862a505b1e01502f2f568656f3762.jpg)
![Пасля вянок можна падараваць каханаму хлопцу. Пасля вянок можна падараваць каханаму хлопцу. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/89/1042038945_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_d09e883c3439497733e8e22ed12f4647.jpg)
![На Пятровіцу хадзілі пакланіцца дубу. На Пятровіцу хадзілі пакланіцца дубу. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/89/1042038980_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_818886b7c928f41308001e69ed64837c.jpg)
![Лічылася, што дрэва дае здароўе і шчасце, такое ж магутнае, як яно само. Лічылася, што дрэва дае здароўе і шчасце, такое ж магутнае, як яно само. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/90/1042039031_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_52f0f20e3fe55a55aab51d28cf873625.jpg)
![Перад пачаткам гулянняў на свяце прайшоў малебен. Перад пачаткам гулянняў на свяце прайшоў малебен. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/91/1042039107_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_32d44a961bac9d769e30386b411926ee.jpg)
![Пятровіца - гэта не толькі дзень ушанавання святых, але і свята яднання з прыродай. Пятровіца - гэта не толькі дзень ушанавання святых, але і свята яднання з прыродай. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/90/1042039064_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_8ff0a53ead04ce39ab2cf79c8103386a.jpg)
![Дзяўчыны і жанчыны сабраліся ў карагоды і вадзілі іх па вёсцы. Калі яны спаткалі мужчыну, зацягвалі яго ў кола і вадзілі карагод вакол яго. Нават аўтамабілістам не ўдалося пазбегнуць абраду. Дзяўчыны і жанчыны сабраліся ў карагоды і вадзілі іх па вёсцы. Калі яны спаткалі мужчыну, зацягвалі яго ў кола і вадзілі карагод вакол яго. Нават аўтамабілістам не ўдалося пазбегнуць абраду. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/91/1042039167_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_c85513f02617c6e97a78c42f01eaa9e6.jpg)
![Святочнае шэсце з песнямі рухалася па вёсцы. Святочнае шэсце з песнямі рухалася па вёсцы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/92/1042039200_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_3d29db4c2a9210bf212f3df924e21e3a.jpg)
![Напярэдадні прайшоў дождж, але з надвор'ем на свята пашанцавала. Напярэдадні прайшоў дождж, але з надвор'ем на свята пашанцавала. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/92/1042039236_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_f27cc0aef8116dfde22a6be4467e43e8.jpg)
![Народныя калектывы выканалі традыцыйныя беларускія песні. Народныя калектывы выканалі традыцыйныя беларускія песні. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/92/1042039269_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_c02ac3b10e9e12eebb9e5f10ca410e6a.jpg)
![Увечары пачаліся спевы і танцы. Увечары пачаліся спевы і танцы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/93/1042039305_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_28a90985d2b8dfb4dece72c17ac1aef0.jpg)
![Жанчыны дабраславілі вогнішча і ўкінулі туды крыху солі як дар. Жанчыны дабраславілі вогнішча і ўкінулі туды крыху солі як дар. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/93/1042039339_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_a8e1893cfab50770a5e6af973bf53663.jpg)
![Маладых дзяўчын праводзілі ў дарослае жыццё, пажадаўшы ім добрага шлюбу. Маладых дзяўчын праводзілі ў дарослае жыццё, пажадаўшы ім добрага шлюбу. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/93/1042039375_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_98493d3eacadb4c2f8767ae2d1953f9c.jpg)
![Потым моладзь гуляла і скакала праз вогнішча. Потым моладзь гуляла і скакала праз вогнішча. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/94/1042039409_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_5fd404a6880e4b88f19050d477cb141e.jpg)
![Калі трымацца за рукі падчас скачка, а потым пацалавацца - будзе шчасце на ўсё сумеснае жыццё. Калі трымацца за рукі падчас скачка, а потым пацалавацца - будзе шчасце на ўсё сумеснае жыццё. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104203/94/1042039443_0:0:1600:1067_600x0_80_0_1_efaa4670827270978bb9096b05f8b293.jpg)