БДМУ назваў прахадныя балы на платнае, але не кошт навучання

© Sputnik / Валерия БерекчиянБудынак БДМУ
Будынак БДМУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Традыцыйна ў медуніверсітэце прахадныя балы застаюцца высокімі і на платнае аддзяленне.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) назваў прахадныя балы на дзённую платную форму атрымання адукацыі, паведамляе Sputnik.

На спевака даражэй, чым на праграміста: названы кошт вучобы ў БДУКМ - Sputnik Беларусь
На спевака даражэй, чым на праграміста: названы кошт вучобы ў БДУКМ

Уступная кампанія ў ВНУ завяршаецца ў Беларусі 6 жніўня: універсітэты і акадэміі падводзяць вынікі прыёму дакументаў на платнае аддзяленне.

Адным з першых прахадныя балы на платную форму атрымання адукацыі назваў БДМУ. Так, мінімальная колькасць балаў патрабавалася на Медыка-прафілактычны факультэт - 285 з 400. Для платнага навучання на Лячэбным факультэце трэба было набраць ад 303 балаў, на Педыятрычным - 321.

Больш за ўсё патрабавалася для вучобы на Стаматалагічным факультэце - 331 з 400, а таксама на Фармацэўтычным - 341 з 400.

У параўнанні з мінулым годам, прахадныя балы на платнае аддзяленне ў БДМУ практычна не змяніліся. Таксама не было прыкметных зменаў і ў прахадных балах на бюджэт.

Цікава, што БДМУ - адзін з нямногіх ВНУ, якія яшчэ не назвалі кошт навучання ў 2019/2020 годзе. Патэнцыйным першакурснікам яго называлі ў прыёмных камісіях, аднак студэнты старэйшых курсаў па-ранейшаму не ведаюць, колькі ім прыйдзецца плаціць за вучобу.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0