https://bel.sputnik.by/20190829/orekhovyj-spas-narodnye-tradicii-recepty-1037219552.html
Праваслаўныя сустракаюць Арэхавы Спас
Праваслаўныя сустракаюць Арэхавы Спас
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, што такое "генеральнае арэхаванне" і вучыць рабіць арэхавыя прысмакі. 29.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-29T08:52+0300
2019-08-29T08:52+0300
2019-08-29T09:01+0300
спадчына
у беларусі
галоўнае
беларусь
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103721/79/1037217900_0:189:1921:1269_1920x0_80_0_0_c7f8ae13a9d40cd3aa1cfba95efb028e.jpg
Амаль палову жніўня святкуюць старажытнае земляробчае свята Іспас, звязанае з выспяваннем пладоў. Па народным календары ўжо адзначылі Першы або "Мядовы" і Другі або "Яблычны" Спасы. Зараз надыйшоў час Малога Спаса, які яшчэ мае назвы "Хлебнага" ці "Арэхавага". Гэтай парой у лесе выспяаюць арэхі. Невялікую іх частку разам з боханам хлеба абавязкова асвячаюць у царкве.Сімвал плоцкага кахання і пладавітасціЗгодна з міфалагічнымі ўяўленнямі беларусаў, арэх або ляшчына — свяшчэннае дрэва. Па павер'ях, у яго ніколі не б'е маланка, таму менавіта пад арэшнікам нашы продкі хаваліся падчас навальніцы.Маладыя парасткі ляшчыны звычайна затыкалі за пояс як абярэг, здольны адганяць нячыстую сілу, змей і нават хмары.Ляшчына
Моцны, гнуткі арэхавы куст, які дае адразу шмат пладоў лічыўся сімвалам плоцкага кахання і пладавітасці. Каб мець першым сына, маладая клала пад ложак менавіта арэхі.Па здвоеных арэхах, якія ў народзе называюц спарышамі, дзяўчаты варажылі аб замужжы. Калі першым падчас збору арэхаў трапляўся спарыш, у якім абодва арэхі былі з паўнаважнымі ядрамі, гэта абацала дзяўчыне быць ў моцнай пары.Адмысловыя прыкметы былі звязаны і з цвіценнем ляшчыны. Нашы продкі лічылі, што цвіце яна толькі ўначы на Звеставанне ці ў чысты чацвер. Казалі, што той, хто сарве і захавае першую кветку, хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч.Арэхавае свята на стравы багатаУ метэаралагічным кодзе арэху адпавядае вецер. Паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы год будзе вецер са снегам, варта чакаць вялікага ўраджаю арэхаў.Лясныя арэхі здаўна былі адным з улюбёных ласункаў беларусаў. Імі не толькі ласаваліся, але і выкарыстоўвалі ў якасці грошай.Яблык, арэхі і гарбата
Самым распаўсюджаным на Беларусі арэхам лічыцца ляшчына. На пачатку ХХ стагоддзя на Палессі, сярод вясковага насельніцтва існаваў нават цікавы звычай — дзень агульнага збору арэхаў, які называўся "генеральнае арэхаванне". У сярэдзіне жніўня сяляне цэлымі сем'ямі ішлі ў лес па арэхі. Хадзіць у лес паасобку па гэтай важнай справе асцерагаліся, бо тых, хто збірае недаспелыя арэхі, чакала пакаранне.Найлепшымі па якасцях лічыліся арэхі, сабраныя падчас агульнага арэхавання. Пасля гэтага надыходзіў час рабіць вядомы ласунак — "арэхі ў мёдзе". Ласунак захоўвалі ў слоіках і даставалі аддуль па патрэбе.Арэхі ў мёдзеІнгрыдыенты:Як гатаваць:Ядры свежых арэхаў трэба растаўчы і ачысціць ад тонкай верхняй скуркі, а пасля высушыць у негарачай печ або духоўцы амаль да крохкасці.Гатовя арэхі неабходна змяшаць з падрумяненым мёдам і добра перамяшаць. Маса павінна атрымацца густой. Каб вызначыць, ці гатовы мёд, яго, як падчас варкі варэння, наліваюць на сподачак. Калі ахалоджаны мёд хутка гусцее, то масу трэба здымаць з агню.Бортны мёд
Пакуль арэхі гарачыя, іх бяруць з патэльні лыжкай, і крыху пачакаўшы, рукамі раскладваюць на чысты металічны паднос.Калі рэхі з мёдам засохнуць, іх складваюць у слоікі.Арэхавы тортІнгрыдыенты:Як гатаваць:Лушчаныя лясныя арэхі неабходна патаўчы разам з цукрам, дадаць 10 узбітых бялкоў і добра ўсё змяшаць. Масу раздзяліць на тры часткі, выкласці ўсё у круглую форму і запекчы.Калі каржы будуць гатовыя, змазаць іх мармеладам або варэннем і пакласці адзін на аднаго, затым абліць глазурай і падсушыць у духоўцы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103721/79/1037217900_0:0:1707:1280_1920x0_80_0_0_1e20e72f0b4e89e3d6cb8283c47cae7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, народныя традыцыі
спадчына, у беларусі, галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, народныя традыцыі
Праваслаўныя сустракаюць Арэхавы Спас
08:52 29.08.2019 (абноўлена: 09:01 29.08.2019) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, што такое "генеральнае арэхаванне" і вучыць рабіць арэхавыя прысмакі.
Амаль палову жніўня святкуюць старажытнае земляробчае свята Іспас, звязанае з выспяваннем пладоў. Па народным календары ўжо адзначылі Першы або
"Мядовы" і Другі або
"Яблычны" Спасы. Зараз надыйшоў час Малога Спаса, які яшчэ мае назвы "Хлебнага" ці "Арэхавага". Гэтай парой у лесе выспяаюць арэхі. Невялікую іх частку разам з боханам хлеба абавязкова асвячаюць у царкве.
Сімвал плоцкага кахання і пладавітасці
Згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі беларусаў, арэх або ляшчына — свяшчэннае дрэва. Па павер'ях, у яго ніколі не б'е маланка, таму менавіта пад арэшнікам нашы продкі хаваліся падчас навальніцы.
Маладыя парасткі ляшчыны звычайна затыкалі за пояс як абярэг, здольны адганяць нячыстую сілу, змей і нават хмары.
Моцны, гнуткі арэхавы куст, які дае адразу шмат пладоў лічыўся сімвалам плоцкага кахання і пладавітасці. Каб мець першым сына, маладая клала пад ложак менавіта арэхі.
Па здвоеных арэхах, якія ў народзе называюц спарышамі, дзяўчаты варажылі аб замужжы. Калі першым падчас збору арэхаў трапляўся спарыш, у якім абодва арэхі былі з паўнаважнымі ядрамі, гэта абацала дзяўчыне быць ў моцнай пары.
Адмысловыя прыкметы былі звязаны і з цвіценнем ляшчыны. Нашы продкі лічылі, што цвіце яна толькі ўначы на Звеставанне ці ў чысты чацвер. Казалі, што той, хто сарве і захавае першую кветку, хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч.
Арэхавае свята на стравы багата
У метэаралагічным кодзе арэху адпавядае вецер. Паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы год будзе вецер са снегам, варта чакаць вялікага ўраджаю арэхаў.
Лясныя арэхі здаўна былі адным з улюбёных ласункаў беларусаў. Імі не толькі ласаваліся, але і выкарыстоўвалі ў якасці грошай.
Самым распаўсюджаным на Беларусі арэхам лічыцца ляшчына. На пачатку ХХ стагоддзя на Палессі, сярод вясковага насельніцтва існаваў нават цікавы звычай — дзень агульнага збору арэхаў, які называўся "генеральнае арэхаванне". У сярэдзіне жніўня сяляне цэлымі сем'ямі ішлі ў лес па арэхі. Хадзіць у лес паасобку па гэтай важнай справе асцерагаліся, бо тых, хто збірае недаспелыя арэхі, чакала пакаранне.
Вось як гэты грамадскі звычай апісаны ў этнагафічных замалёўках Часлава Пяткевіча: "На досвітку ўжо ўсе ідуць у лес нягледзячы на характар надвор'я. Збіраюць у палатняныя торбы, павешаныя цераз плячо на правы бок; тонкія ствалы прыгінаюць, прытрымліваючы левай рукой, правай шчыплюць арэхі, на таўсцейшыя ўзлазяць дзеці аж да вярхоў і звешваюцца на іх, прыгінаючы да зямлі. Так адны трымаюць нахіленую ляшчыну, а другія абіраюць яе".
Найлепшымі па якасцях лічыліся арэхі, сабраныя падчас агульнага арэхавання. Пасля гэтага надыходзіў час рабіць вядомы ласунак — "арэхі ў мёдзе". Ласунак захоўвалі ў слоіках і даставалі аддуль па патрэбе.
Ядры свежых арэхаў трэба растаўчы і ачысціць ад тонкай верхняй скуркі, а пасля высушыць у негарачай печ або духоўцы амаль да крохкасці.
Гатовя арэхі неабходна змяшаць з падрумяненым мёдам і добра перамяшаць. Маса павінна атрымацца густой. Каб вызначыць, ці гатовы мёд, яго, як падчас варкі варэння, наліваюць на сподачак. Калі ахалоджаны мёд хутка гусцее, то масу трэба здымаць з агню.
Пакуль арэхі гарачыя, іх бяруць з патэльні лыжкай, і крыху пачакаўшы, рукамі раскладваюць на чысты металічны паднос.
Калі рэхі з мёдам засохнуць, іх складваюць у слоікі.
Лушчаныя лясныя арэхі неабходна патаўчы разам з цукрам, дадаць 10 узбітых бялкоў і добра ўсё змяшаць. Масу раздзяліць на тры часткі, выкласці ўсё у круглую форму і запекчы.
Калі каржы будуць гатовыя, змазаць іх мармеладам або варэннем і пакласці адзін на аднаго, затым абліць глазурай і падсушыць у духоўцы.