Лукашэнка і Пуцін падпішуць праграму інтэграцыі ў снежні – Крутой

© Photo : Министерство экономики РБlМіністр эканомікі Дзмітрый Крутой
Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разам з праграмай па інтэграцыі будзе падпісаны шэраг пагадненняў, у тым ліку па газу.

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў прэзідэнты Беларусі і Расіі падпішуць ў снежні, заявіў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой.

Падпісанне дакументаў - Sputnik Беларусь
Саўмін перадаў прэзідэнту праграму дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй

Урад Беларусі ў аўторак перадаў на разгляд прэзідэнта праграму дзеянняў па далейшы інтэграцыі з Расіяй. Дакумент пакуль не апублікаваны, аднак у далейшым прэм'ер-міністр Сяргей Румас не выключаў яго апублікавання для зняцця пытанняў у грамадстве.

Ад даты не адступаюць

"Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных карт, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас адчувальныя пытанні. У першую чаргу па газу. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет", - заявіў Крутой у чацвер.

Зрабіць гэта, па словах міністра, плануецца 8 снежня - на 20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Магчыма, адбудзецца гэта і напярэдадні.

"Ад даты, якую ўзгаднілі ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнты не адступаюць. Усё, што адбываецца зараз, - гэта прамежкавая праца", - растлумачыў Крутой.

Праграма, адзначыў міністр, будзе насіць рамачны характар. Усе пытанні, дадаў Крутой, будуць "расшытыя" ў дарожныя карты, пасля якіх пачнецца праца над нарматыўнымі актамі напрацягу 2020 года.

Агульныя рынкі

"У розных сферах ўжо розная ступень на сённяшні дзень уніфікацыі. Калі ўзяць мытню, то там практычна ўсе уніфікавана яшчэ ў рамках ЕАЭС. Калі нейкія іншыя сферы, там людзі яшчэ нават не разумеюць маштабы неабходных зменаў", - растлумачыў міністр эканомікі.

Такім чынам, будзе вызначана, які масіў нарматыўных дакументаў трэба памяняць на працягу 2020 года.

"І з 1 студзеня 2021 года ў асноўных сферах будуць ужо запушчаны агульныя рынкі. Гэта агульная канцэпцыя, з улікам сектаральных асаблівасцяў могуць быць адхіленні", - дадаў Крутой, яго словы прывяла БелТА.

На пытанне аб тым, ці застаюцца паміж бакамі спрэчныя пытанні, Крутой адказаў станоўча. Пры гэтым ён не змог патлумачыць, у якіх сферах іх больш ці менш.

 "Усё гэта можна зразумець і рабіць нейкія каментары, калі галіновыя спецыялісты сядуць за дарожныя карты, у штосьці ўпруцца, і там мы зразумеем масіў рознагалоссяў на кожнай чары вагаў, будзем гэта ўсё ацэньваць", - дадаў кіраўнік Мінэканомікі.

Пра газ дамовяцца, дыялог дзелавы

Цана на газ з 1 студзеня 2020 гады - дастаткова вострае пытанне ў адносінах - будзе вызначана ў міжурадавым пагадненні, дадаў Дзмітрый Крутой.

Ён таксама ўдакладніў, што з 1 студзеня 2020 года кошт на расійскі газ, які пастаўляецца ў Беларусь, будзе вызначаны ў асобным міжурадавым пагадненні.

Міністр ахарактарызаваў якасць дыялогу з расійскім бокам як вельмі дзелавую, нармальную і аператыўную.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0