01:03 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Грыбы

Лепш чым мяса: гатуем беларускія стравы з грыбоў

© Sputnik / Валерия Берекчиян
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (43)
6210

Самыя смачныя і цікавыя народныя рэцэпты страў з грыбоў – у падборцы Sputnik.

Збіраць грыбы любяць многія, а гатаваць – адзінкі. У самы разгар "ціхага палявання" прапануем незвычайныя рэцэпты грыбных ласункаў для тых, каму надакучалі смажаныя і салёныя, а душа патрабуе чагосьці незвычайнага.

Грыбны суп з аўсянай крупой

Для прыгатавання гэтай поснай стравы спатрэбіцца 40 гр сушаных баравікоў, столькі ж аўсяных круп, адна морквіна і цыбуліна, корань пятрушкі, дзве лыжкі сметанковага масла, а таксама соль, перац і лаўровы ліст па смаку.

Гатаваць беларускі народны грыбны супчык не складана – грыбы трэба вымачыць і паставіць варыць, праз некаторы час дадаць да іх памытую аўсяную крупу, падсмажаныя моркву і цыбулю. Усё гэта варыцца на слабым агні 30 хвілін, а потым у справу ідуць прыправы – соль, перац і лаўровы ліст.

Селядзец смажаны з грыбным соусам

Такая страва перанясе заўзятага грыбніка ў Нідэрланды – сталіцу паходжання марынаванага селядца. Каб прыгатаваць яе спатрэбіцца 5-6 селядцоў, цыбуліна, багет, дзве лыжкі мукі, аліўкавы алей і спецыяльны грыбны соус.

Сельдь жареная
CC0 / Pixabay / mp1746
Смажаны селядзец

Але перш чым заняцца соусам, варта надаць увагу селядцу. Яго трэба пачысціць, мяса дробна парэзаць, дадаць пакрышаную цыбулю, вымачаны ў вадзе багет. Атрыманую масу можна запякаюць у духоўцы або асцярожна смажаць на скаварадзе. Можна зрабіць невялічкія шарыкі, каб іх было больш зручна макаць у соус.

Каб прыгатаваць грыбны соус, грыбы трэба дварыць і дробна пакрышыць. Іх трэба дадаваць у растопленае масла, змешанае з мукой і булёнам. Замест цэлых грыбоў можна выкарыстоўваць грыбны парашок або сухія грыбы.

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

І хаця мы планавалі абыйсціся без звычайных смажаных грыбоў, нельга уявіць стол грыбніка без маладых баравічкоў. Але падсмажыць іх варта ў сметанковым масле – так будзе яшчэ смачней.

Грыбы неабходна пачысціць, добра памыць і прасушыць. Тым часам у каструльцы варта распусціць масла, дадаць у яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрытыя маслам і падсмажыць да паўгатовасці. У гэтым масле можна падсмажыць некалькі порцый грыбоў.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам. Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць. Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.

Салёныя лашанкі

Калі вам надакучылі баравікі і падасінавікі, можна набраць з лесу лашанак і засаліць іх.

Для гэтага грыбы трэба перабраць, добра вымыць, часта мяняючы ваду. Пасля гэтага іх неабходна ўзважыць — на 1 кг грыбоў выкарыстоўваюць 2 сталовыя лыжкі солі.

Рядовка
Лашанка або радоўка шэрая

Для засолкі выкарыстоўваюць каструлю: грыбы заліваюць вадой, каб яна пакрывала лашанкі поўнасцю. Падчас варкі трэба пастаянна здымаць пенку. Лашанкі лічацца гатовымі, калі асядаюць на дно пасудзіны, тады іх трэба адцадзіць і астудзіць.

Да гэтага часу павінна быць падрыхтаваная заправа, у якой на 1 кг звараных грыбоў выкарыстоўваецца 2-3 буйныя зубкі часнаку, дробка кміну і 3-4 лісцікі чорных парэчак. Часнок трэба дробна пакрышыць, кмін крыху пацерці з соллю, а лісцікі чорных парэчак проста памыць.

Грыбы змешваюць  з заправай, засцілаюць дно драўлянай або паліванай пасудзіны запаранай загадзя аржаной саломай так, каб яна пакрывала дно і пакідаюць страву на 40-45 дзён.

Порхаўкі смажаныя ў цыбульнай поліўцы

Яшчэ адзін незвычайны грыб, які выкарыстоўвалі ў беларускай народнай кухні – порхаўка. Іх таксама варта пакаштаваць проста падсмажанымі.

Смажаныя порхаўкі
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Смажаныя порхаўкі

Для гэтага з порхаўкі здымаюць абалонку, мыюць іх, сушаць, рэжуць на лустачкі і смажаць у гарачым сметанковым масле. Праз 15 хвілін грыбы адпраўляюць у гарачую духоўку даходзіць.

Тым часам на патэльні разаграваюць яшчэ крыху масла, кладуць у яго дробна пакрышаную цыбулю і смажаць яе да мяккасці, затым дадаюць дзве лыжкі смятаны і тушаць. Атрыманы соус дадаюць да грыбоў.

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (43)
Тэги:
Нацыянальная кухня, Беларусь

Галоўныя тэмы