16:34 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
Стогадовая жыхарка Лынтупаў

Стогадовая жыхарка Лынтупаў: хацела з’ехаць у Вільню, але бацька не дазволіў

© Sputnik Альфрэд Мікус
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
18050

Валянціна Іванаўна жыве на Пастаўшчыне і амаль сто гадоў не пакідала родную вёску.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Валянціна Іванаўна Рыбцова жыве ў вёсцы Лынтупы, што на Пастаўшчыне, амаль усё жыццё – у 1922 годзе яе бацька, паранены падчас Першай сусветнай вайны, вырашыў вярнуцца на сваю малую радзіму і застаўся тут назаўсёды.

8 лютага Вялінціна Іванаўна адзначыла стогадовы юбілей. З гэтай нагоды да яе завітаў карэспандэнт Sputnik.

"Ружовая мара – працаваць у Вільні"

Маленькая Валя з’явілася на свет ва ўкраінскім горадзе Славінску, а праз некалькі год прыехала на Лынтупшчыну. Тут скончыла сем класаў польскай школы і вельмі хацела паехаць папрацаваць у Вільню. Кажа, што гэта было сапраўды яе ружовай марай, але бацька не дазволіў.

Стогадовая жыхарка Лынтупаў
© Sputnik Альфрэд Мікус
Бацька быў вельмі строгім

"Рабі пільна, і тут табе будзе Вільня!" - яго строгія словы жанчына памятае дагэтуль.

Валянціна Іванаўна засталася жыць на Лынтупшчыне, дапамагала гадаваць брата і дзвюх сясцёр. Пазней скончыла настаўніцкія курсы і выкладала рускую і польскую мову ў Вайшкунах, Пешкаўцах ды іншых вёсках. Нават падчас вайны не спыняла сваёй працы.

"Мужа сасваталі знаёмыя"

Менавіта ў школе яна ўбачыла ўпершыню свайго будучага мужа, якога пасваталі знаёмыя.

Стогадовая жыхарка Лынтупаў
© Sputnik Альфрэд Мікус
Пра маладосць Валянціна Іванаўна ўзгадвае з цеплынёй

"Памятаю, прывялі мне Івана на пераменку, - успамінае жанчына. – Паглядзела – дык хлопчык ён зусім, на сем гадоў быў маладзейшы! Толкам не пагаварылі – празвінеў званок на ўрок, і я пабегла. Распісаліся праз тры тыдні. Ні пра якія доўгія спатканні і рэчы не ішло — трэба было думаць, як сумесна супрацьстаяць шматлікім цяжкасцям. Разам пражылі 64 гады".

Жылі, працавалі, гадавалі дзяцей. Дачка зараз жыве ў Літве, сын – у Расіі. Выраслі і ўнукі – аднаму хутка  будзе 50 гадоў, дарослыя і праўнукі.

"Нават прапраўнучка на падыходзе", – усміхаецца жанчына.

За сто год – тры разы ў бальніцы

Ідэальным здароўем Валянціна Іванаўна пахваліцца не можа – то адно непакоіць, то другое, але за ўсё жыццё ў бальніцы была толькі тры  разы.

"Двойчы, як дзяцей нараджала, і аднойчы на аперацыі была", — празнаецца юбілярша.

Стогадовая жыхарка Лынтупаў
© Sputnik Альфрэд Мікус
Стогадовая жыхарка Лынтупаў

Розум узросту не паддаўся: ва ўсіх падрабязнасцях стогадовая жыхарка Лынтупаў можа распавесці пра кожны перыяд свайго няпростага жыцця.

З роднай хаты пераязджаць Валянціна Іванаўна не думае — толькі тут адчувае сябе спакойна і ўтульна. Справіцца з хатнімі справамі дапамагае мясцовая сацыяльная служба.

Стогадовая жыхарка Лынтупаў
© Sputnik Альфрэд Мікус
Стогадовая жыхарка Лынтупаў

На юбілей да Валянціны Іванаўны завіталі родныя і блізкія. Адмысловы падарунак – новы пашпарт, які дзейнічае да 2044 года.

Чытайце таксама:

Тэги:
Юбілей, Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, Беларусь

Галоўныя тэмы