Старажытны абрад "Тры Каралі" атрымаў сваю назву ад аднайменнага каталіцкага свята, якое адзначаецца 6 студзеня. Амаль паўстагоддзя ён быў забыты, а цяпер аднаўляецца на падставе этнаграфічных звестак.
Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Імёны вешчуноў, якія прыйшлі з падарункамі да немаўля - Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас святкавання Калядаў.
На Беларусі ў гэты дзень людзі апраналі яркую вопратку, хадзілі па хатах і спявалі. Адзін з калядоўшчыкаў абавязкова пэцкаў твар сажай, таму што па паданні адзін з вешчуноў быў чорнаскурым.
У дамах да гэтага дня пеклі печыва і пірагі з міндалем. У міндальны пірог клалі адзін цэлы арэх. Той, хто атрымліваў гэтую нечаканасць, абіраўся каралём вячэры.
12 дзён ад Божага Нараджэння да свята Трох Каралёў суадносілі з 12 месяцамі года, а па надвор’і ў кожны з іх спрабавалі прадказаць, якім будзе надвор’е ў пэўны месяц.
Як старажытны каталіцкі абрад узнаўляюць на Беларусі энтузіясты, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
- У госці да радзімічаў: абрады старажытных славян аднавілі ў Радомлі
- Як гулялі варварыну свечку: сакральны і рэдкі абрад Мсціслаўшчыны
- Фотафакт: у Лобчы на Тройцу Куста вадзілі