Купалаўцы рыхтуюць прэм’еру спектакля пра жыццё і творчасць Марка Шагала

© Public DomainМарк Шагал за працай
Марк Шагал за працай - Sputnik Беларусь
Спектакль без слоў пра знакамітага беларускага мастака на сцэне ўвасобіць расійскі рэжысёр Сяргей Зямлянскі.

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Гісторыю жыцця і творчасці аднаго з самых вядомых мастакоў XX стагоддзя Марка Шагала прадставяць атрысты Купалаўскага тэатра на Галоўнай сцэне.

Спектакль Першы - Sputnik Беларусь
Падчас рэпетыцый некаторыя плакалі: у Купалаўскім паказалі спектакль "Першы"

Як паведамілі ў прэс-службе тэатра, прэм’ера харэаграфічнай пастаноўкі "En souvenir de Шагал" ("Успамінаючы Шагала") расійскага рэжысёра Сяргея Зямлянскага адбудзецца 14 і 15 сакавіка.

Сяргей Зямлянскі – стваральнік больш за 20 спектакляў у драматычных тэатрах Расіі, Латвіі і Ізраіля - на працягу некалькіх гадоў паглыбляўся ў шагалаўскую тэму, вывучаў яго творчасць і аўтабіяграфічныя крыніцы. У выніку гэтай працы атрымалася пастаноўка, якая прадставіць павароты лёса Марка Шагала ад самага яго нараджэння да смерці яго музы Бэлы.

Стваральнікі папярэджваюць: у спектаклі пакажуць вольную інтэрпрэтацыю жыцця і творчасці знакамітага мастака. Гісторыю Шагала стваральнікі прадставяць у жанры "спектакля без слоў", у якім аповед будзе ісці пры дапамозе мовы цела без выкарыстання вербальных сродкаў.

Мастак па касцюмах і аўтар сцэнаграфіі – заслужаны мастак Расійскай Федэрацыі, галоўны мастак Вахтангаўскага тэатра і двухразовы ўладальнік прэміі "Залатая маска" Максім Абрэзкаў. Для афармлення сцэны ён стварыў шэраг арыгінальных работ.

Лібрэта да спектакля на аснове агульнавядомых фактаў з жыцця Марка Шагала напісаў Андрэй Шчоткін. Аўтар арыгінальнай музыкі да спектакля – Павел Акімкін.

Ролю Марка Шагала ў спектаклі выканаюць Павел Харланчук-Южакоў і Іван Кушнерук, ролю Бэлы – Марта Голубева і Вікторыя Чаўлытка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі