МІНСК, 25 лют - Sputnik. Беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцу Змітрака Бядулю праз 77 год пасля смерці перапахаваюць у Беларусі, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Са згоды родных пісьменніка пытаннямі яго перапахавання на радзіме займаецца Фонд Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае член Кансультатыўнага савета па пытаннях беларусаў за мяжой пры МЗС Беларусі Аляксандр Сапега.
"Змітрок Бядуля зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры і вяртанне яго парэшткаў на радзіму з’яўляецца данінай павагі беларускага народа свайму слаўнаму сыну ад нашай зямлі", - падкрэслілі ў музеі.
Падрабязнасці працэдуры перапахавання, а таксама эксгумацыі і транспарціроўкі ў Беларусь пакуль не раскрываюцца.
Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Яфімавіч Плаўнік – Sputnik) нарадзіўся ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце "Наша ніва", працаваў у газеце "Савецкая Беларусь", быў рэдактарам дзіцячага часопіса "Зоркі" і краязнаўчага "Наш край". Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны - 3 лістапада 1943 года - памёр у эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках.
Чытайце таксама:
- Вершы Змітрака Бядулі ў падборцы Sputnik