https://bel.sputnik.by/20200531/Aley-sup--kasha-shto-yashche-nashy-prodk-gataval-z-dzyadonka-1044798039.html
Алей, суп і каша: што яшчэ нашы продкі гатавалі з дзядоўніка
Алей, суп і каша: што яшчэ нашы продкі гатавалі з дзядоўніка
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць лекі і смачныя стравы с самага знакамітага пустазелля. 31.05.2020, Sputnik Беларусь
2020-05-31T14:58+0300
2020-05-31T14:58+0300
2022-04-14T15:50+0300
цiкавосткi
спадчына
ларыса мятлеўская
народныя традыцыі
прырода
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/80/1044798066_0:0:3264:1836_1920x0_80_0_0_bf171cb843de90acc44b340f133654a8.jpg
Другая палова мая ў народзе лічылася самай прыгожай парой года. Нездарма пра яе казалі: "Май і пад кустом рай".Для тых, хто цікавіцца народнай медыцынай, надышоў час нарыхтоўкі лекавых раслін. Некаторыя зёлкі збіраюць толькі ў маі, паколькі лічыцца, што менавіты ў гэтыя часы яны валодаюць найлепшымі карыснымі ўласцівасцямі. Сярод іх лопух вялікі, які ў народзе і цяпер называюць "дзед" або "дзядоўнік". Дарэчы, дзядоўнікам у народзе называлі яшчэ шэраг "калючых" раслін, якія па-руску называюцца "чертополох" і "татарник".Дзядоўнік - дзіўная па сваіх лекавых і харчовых якасцях расліна, але лічыцца яна злосным пустазеллем з-за вялікай колькасці насення. Дзядоўнік можна сустрэць на пустках, уздоўж дарог, па берагах рэк і азёр, а таксама каля жытла чалавека. Яго карысныя ўласцівасці не засталіся не заўважаным народнымі лекарамі і як у даўнія часы, так і цяпер дзядоўнік у пашане.З лекавай мэтай звычайна нарыхтоўваюць карані адна-, двухгадовай расліны, але можна таксама збіраць і маладое лісце і нават насенне. Карані выкопваюць у кастрычніку- лістападзе, калі расліна адцвіла або ранняй вясной на пачатку красавіка, чысцяць, крышаць на кавалкі і сушаць у добра праветрываемых памяшканнях або сушыльнях. Высушаныя карані захоўваюцца ў папяровых або палатняных мяшэчках некалькі гадоў.Водныя выцяжкі з дзядоўніка маюць мачагоннае, патагоннае, нязначнае жаўцягоннае дзеянне, а таксама паляпшаюць мінеральны абмен. Настоі і адвары на аснове дзядоўніка выкарыстоўваюцца для лячэння такіх захворванняў як цукровы дыябет, гастрыт, хваробы печані і нырак і многіх іншых.Настой каранёў дзядоўніка на аліўкавым алеі выкарыстоўваюць для ўмацавання валасоў, маззю лечаць скураныя захворванні і апёкі. Алей, мазь, настоі і адвары не цяжка зрабіць самастойна папярэдне параіўшыся са сваім доктарам. Вось некалькі не складаных рэцэптаў.Алей з дзядоўнікаЗдробненыя і ачышчаныя сырыя карані заліваюць гарачым алеем у суадносінах частак 1:5, настойваюць у цёмным месцы два тыдні і ўціраюць у карані валос для іх умацання.Можна выкарыстоўваць як алей са сланечніка, так і аліўкавы.Мазь з каранёў дзядоўніка75 грамаў здробненых і ачышчаных сырых каранёў заліваюць 200 грамамі гарачага сланечнікавага або міндальнага алею і пакідаюць настойвацца ў цёплым месцы на адзін дзень. Затым кіпяцяць на малым агні 15 хвілін, працэджваюць і далей ужываюць як мазевую накладку на гнойныя раны, апёкі, пролежні, экзэму, псарыяз.Свежае лісце дзядоўніка прыкладаюць у выглядзе кампрэсаў на суставы пры рэўматызме, пры высокай тэмпературы, ім абкладаюць хворага. Сок лісця лопуху вельмі гаючы і ў народнай медыцыне выкарыстоўваеццаяк як супрацьпухлінны, гаючы сродак. Але ён вельмі горкі і, каб пазбавіць сок горычы, неабходна лісце вымочваць у халоднай вадзе з дадаткам харчовай солі.Адціснуты са свежага маладога лісця сок і змяшаны з мёдам у прапорцыі 10:1 п’юць пры скураных хваробах па 1/3-1/2 шклянкі перад ужываннем ежы, а таксама палошчуць горла пры запаленнях слізістай.У народнай медыцыне з гэтай раслінай звязаны цэлы шэраг прыкмет і павер’яў. Так на Чэрвеньшчыне казалі, што "каб вылечыцца ад бясплоднасці, трэба было ў дзядоў дзяцей папрасіць".Ад сурокаў на Полаччыне калючкі дзядоўніка кіпяцілі і мыліся гэтым адварам на захад сонца, а рэшткі ўзвару вылівалі ўбок.Вельмі сур’ёзна ставіліся ў народзе і да лячэння спужання які, калі яго не лячыць, мог стаць прычынай больш сур’ёзных захворванняў. З гэтай нагоды казалі: "Каб якая хвароба горай не падкаснулася". Сярод мноства спосабаў лячэння спужання выкарыстоўвалі і дзядоўнік. У гэтым выпадку капалі яго далёка ад вёскі, каб у радыюсе 10 кіламетраў не было чутно пеўня, парылі корань і давалі піць хвораму. На Барысаўшчыне рэкамендавалі выкапаць карэнне калючых дзядоў і тры разы пераказаць: "Дзед, дзед, я цябе капаю, з карэнняў вываджу, вывядзі ў майго дзіцяці перапуд". На месцы выкапанага кораня трэба было пакласці кавалак хлеба.А ў Вілейскім раёне з той жа мэтай пералівалі праз студню ў пустую пасудзіну адвар з напаранымі дзядамі і давалі спуджанаму чалавеку выпіць і абмыць твар.У Францыі, Бельгіі, ЗША, Японіі і Кітаі лопух вялікі вырошчваюць на агародах і на прамысловых сельскагаспадарчых плантацыях як харчовую расліну. У Беларусі ж яе выкарыстоўваюць выключна як лекі і толькі аматары і хворыя на цукровы дыябет гатуюць з дзядоўніка смачныя стравы. Маладыя карані кладуць у супы, ядуць сырымі, печанымі, смажанымі, гатуюць з іх катлеты, кісла-салодкае павідла, марынуюць і робяць нарыхтоўкі на зіму. Здробненыя на мясарубцы карані захоўваюць ў халадзільніку і дадаюць да мясных і рыбных страў.Дзядоўнік вараныІнгрыдыенты:Як гатаваць:Маладыя карані добра памыць, парэзаць на кавалкі даўжынёй 2-3 см і варыць 20-25 хвілін у падсоленай вадзе. Пасля гатовасці аблупіць скурку і падаць з вяршковым маслам або смятанай.Дзядоўнік смажаныІнгрыдыенты:Як гатаваць:Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, пасмажыць на алеі. Заправіць таматным сокам, пасаліць і тушыць з накрышанай цыбуляй пад накрыўкай 5-7 хвілін. Гатовую страву пасыпаць зялёным кропам.Суп з лісця дзядоўнікаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Зварыць булён з гародніны, у канцы варкі дадаць дробна накрышанае сцябло і лісце дзядоўніка і варыць яшчэ 5-7 хвілін. Перад падачай забяліць смятанай і пасыпаць кропам.Каша з дзядоўнікаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, перакруціць праз мясарубку. Заліць малаком, дадаць масла, цукар і соль і варыць на малым агні да гатовасці.Дзядоўнік можна ўжываць у ежу і проста печаным. Для гэтага неабходна пакласці яго ў жар і пчы да гатовасці, а потым зняць скурку і есці, дадаючы соль па смаку.
https://bel.sputnik.by/20180731/kak-uznat-vremya-po-cvetam-1036842926.html
https://bel.sputnik.by/20190622/Agarod--paradku-ts-yak-zmagatstsa-z-pustazellem-1041655299.html
https://bel.sputnik.by/20170617/u-garodze-lebyada-gaspadyni-ne-byada-ci-yak-gadavac-pirog-z-pustazellya-1029339854.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/80/1044798066_408:0:2856:1836_1920x0_80_0_0_d20b85df0720988bc30a3db2b42b710a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, спадчына, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, прырода, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, кухня
цiкавосткi, спадчына, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, прырода, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, кухня
Алей, суп і каша: што яшчэ нашы продкі гатавалі з дзядоўніка
14:58 31.05.2020 (абноўлена: 15:50 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць лекі і смачныя стравы с самага знакамітага пустазелля.
Другая палова мая ў народзе лічылася самай прыгожай парой года. Нездарма пра яе казалі: "Май і пад кустом рай".
Для тых, хто цікавіцца народнай медыцынай, надышоў час нарыхтоўкі лекавых раслін. Некаторыя зёлкі збіраюць толькі ў маі, паколькі лічыцца, што менавіты ў гэтыя часы яны валодаюць найлепшымі карыснымі ўласцівасцямі. Сярод іх лопух вялікі, які ў народзе і цяпер называюць "дзед" або "дзядоўнік". Дарэчы, дзядоўнікам у народзе называлі яшчэ шэраг "калючых" раслін, якія па-руску называюцца "чертополох" і "татарник".
Дзядоўнік - дзіўная па сваіх лекавых і харчовых якасцях расліна, але лічыцца яна злосным пустазеллем з-за вялікай колькасці насення. Дзядоўнік можна сустрэць на пустках, уздоўж дарог, па берагах рэк і азёр, а таксама каля жытла чалавека. Яго карысныя ўласцівасці не засталіся не заўважаным народнымі лекарамі і як у даўнія часы, так і цяпер дзядоўнік у пашане.
З лекавай мэтай звычайна нарыхтоўваюць карані адна-, двухгадовай расліны, але можна таксама збіраць і маладое лісце і нават насенне. Карані выкопваюць у кастрычніку- лістападзе, калі расліна адцвіла або ранняй вясной на пачатку красавіка, чысцяць, крышаць на кавалкі і сушаць у добра праветрываемых памяшканнях або сушыльнях. Высушаныя карані захоўваюцца ў папяровых або палатняных мяшэчках некалькі гадоў.
Водныя выцяжкі з дзядоўніка маюць мачагоннае, патагоннае, нязначнае жаўцягоннае дзеянне, а таксама паляпшаюць мінеральны абмен. Настоі і адвары на аснове дзядоўніка выкарыстоўваюцца для лячэння такіх захворванняў як цукровы дыябет, гастрыт, хваробы печані і нырак і многіх іншых.
Настой каранёў дзядоўніка на аліўкавым алеі выкарыстоўваюць для ўмацавання валасоў, маззю лечаць скураныя захворванні і апёкі. Алей, мазь, настоі і адвары не цяжка зрабіць самастойна папярэдне параіўшыся са сваім доктарам. Вось некалькі не складаных рэцэптаў.
Здробненыя і ачышчаныя сырыя карані заліваюць гарачым алеем у суадносінах частак 1:5, настойваюць у цёмным месцы два тыдні і ўціраюць у карані валос для іх умацання.
Можна выкарыстоўваць як алей са сланечніка, так і аліўкавы.
Мазь з каранёў дзядоўніка
75 грамаў здробненых і ачышчаных сырых каранёў заліваюць 200 грамамі гарачага сланечнікавага або міндальнага алею і пакідаюць настойвацца ў цёплым месцы на адзін дзень. Затым кіпяцяць на малым агні 15 хвілін, працэджваюць і далей ужываюць як мазевую накладку на гнойныя раны, апёкі, пролежні, экзэму, псарыяз.
Свежае лісце дзядоўніка прыкладаюць у выглядзе кампрэсаў на суставы пры рэўматызме, пры высокай тэмпературы, ім абкладаюць хворага. Сок лісця лопуху вельмі гаючы і ў народнай медыцыне выкарыстоўваеццаяк як супрацьпухлінны, гаючы сродак. Але ён вельмі горкі і, каб пазбавіць сок горычы, неабходна лісце вымочваць у халоднай вадзе з дадаткам харчовай солі.
Адціснуты са свежага маладога лісця сок і змяшаны з мёдам у прапорцыі 10:1 п’юць пры скураных хваробах па 1/3-1/2 шклянкі перад ужываннем ежы, а таксама палошчуць горла пры запаленнях слізістай.
У народнай медыцыне з гэтай раслінай звязаны цэлы шэраг прыкмет і павер’яў. Так на Чэрвеньшчыне казалі, што "каб вылечыцца ад бясплоднасці, трэба было ў дзядоў дзяцей папрасіць".
Ад сурокаў на Полаччыне калючкі дзядоўніка кіпяцілі і мыліся гэтым адварам на захад сонца, а рэшткі ўзвару вылівалі ўбок.
Вельмі сур’ёзна ставіліся ў народзе і да лячэння спужання які, калі яго не лячыць, мог стаць прычынай больш сур’ёзных захворванняў. З гэтай нагоды казалі: "Каб якая хвароба горай не падкаснулася". Сярод мноства спосабаў лячэння спужання выкарыстоўвалі і дзядоўнік. У гэтым выпадку капалі яго далёка ад вёскі, каб у радыюсе 10 кіламетраў не было чутно пеўня, парылі корань і давалі піць хвораму. На Барысаўшчыне рэкамендавалі выкапаць карэнне калючых дзядоў і тры разы пераказаць: "Дзед, дзед, я цябе капаю, з карэнняў вываджу, вывядзі ў майго дзіцяці перапуд". На месцы выкапанага кораня трэба было пакласці кавалак хлеба.
А ў Вілейскім раёне з той жа мэтай пералівалі праз студню ў пустую пасудзіну адвар з напаранымі дзядамі і давалі спуджанаму чалавеку выпіць і абмыць твар.
У Францыі, Бельгіі, ЗША, Японіі і Кітаі лопух вялікі вырошчваюць на агародах і на прамысловых сельскагаспадарчых плантацыях як харчовую расліну. У Беларусі ж яе выкарыстоўваюць выключна як лекі і толькі аматары і хворыя на цукровы дыябет гатуюць з дзядоўніка смачныя стравы. Маладыя карані кладуць у супы, ядуць сырымі, печанымі, смажанымі, гатуюць з іх катлеты, кісла-салодкае павідла, марынуюць і робяць нарыхтоўкі на зіму. Здробненыя на мясарубцы карані захоўваюць ў халадзільніку і дадаюць да мясных і рыбных страў.
- 200 г кораня дзядоўніка
- 15 г сметанковага масла
- Соль па смаку
Маладыя карані добра памыць, парэзаць на кавалкі даўжынёй 2-3 см і варыць 20-25 хвілін у падсоленай вадзе. Пасля гатовасці аблупіць скурку і падаць з вяршковым маслам або смятанай.
- 200 г кораня дзядоўніка
- 20 г алею
- 1 цыбуліна
- 5 г кропу
- Таматны сок
- Соль па смаку
Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, пасмажыць на алеі. Заправіць таматным сокам, пасаліць і тушыць з накрышанай цыбуляй пад накрыўкай 5-7 хвілін. Гатовую страву пасыпаць зялёным кропам.
- 700 мл вады
- 60 г капусты
- 20 г морквы
- 20 г цыбулі
- 60 г бульбы
- 10 г пятрушкі
- 30 г таматаў
- 100 г сцябла і лісця дзядоўніка
- 100 г смятаны
- Соль і спецыі па смаку
Зварыць булён з гародніны, у канцы варкі дадаць дробна накрышанае сцябло і лісце дзядоўніка і варыць яшчэ 5-7 хвілін. Перад падачай забяліць смятанай і пасыпаць кропам.
- 300 г кораню дзядоўніка
- 1 шклянка малака
- 15 г сметанковага масла
- Цукар і соль па смаку
Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, перакруціць праз мясарубку. Заліць малаком, дадаць масла, цукар і соль і варыць на малым агні да гатовасці.
Дзядоўнік можна ўжываць у ежу і проста печаным. Для гэтага неабходна пакласці яго ў жар і пчы да гатовасці, а потым зняць скурку і есці, дадаючы соль па смаку.