https://bel.sputnik.by/20200613/Yak-ratavatstsa-ad-spk-Lepshyya-belaruskya-khalodnyya-napo--1041572663.html
Як ратавацца ад спёкі? Лепшыя беларускія халодныя напоі
Як ратавацца ад спёкі? Лепшыя беларускія халодныя напоі
Sputnik Беларусь
Духмяныя, салодкія, з кіслінкай і ўсе з натуральных інгрыдыентаў - самыя смачныя ахаладжальныя напоі ў падборцы Sputnik. 13.06.2020, Sputnik Беларусь
2020-06-13T10:23+0300
2020-06-13T10:23+0300
2022-04-14T15:49+0300
цiкавосткi
беларусь
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103667/23/1036672302_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_639788338d5713f1a41c891cc137bf2a.jpg
УзварУзвар - адзін з самых распаўсюджаных беларускіх напояў, якія дапамагаюць змагацца з наступствамі знішчальнай спёкі. Яго гатуюць з сухіх яблыкаў і ігруш круглы год, а летам проста астуджаюць.Нашы продкі звычайна гатавалі ўзвары ў хатняй печы – так садавіна максімальна аддае свае сокі напою, ён робіцца не толькі карысным, але і вельмі смачным.Інгрыдыенты:Як гатаваць:Чыстая вада павінна закіпець, пасля чаго ў яе трэба дадаць сухія яблыкі ці ігрушы, для лепшага паху і смаку можна выкарыстаць чабар ці мяту. Пасля дабаўлення ўсіх інгрыдыентаў агонь выключаюць, накрываюць і даюць астыць.Кідаць варэнне ці цукар у такія напоі не рэкамендуецца: у спёку яны не будуць змагацца са смагай, а, наадварот, пагоршаць сітуацыю.Яблычны квасКвас у доме беларусаў не заканчваўся ніколі, асабліва ўлетку. Яго бралі з сабой ў поле на сенакос і іншыя сезонныя работы, бо ніякі іншы напой так не наталяе смагу.Прыгатаваць квас можна лёгка на аснове ўзвару з сухіх яблыкаў. Для гэтага трэба пакінуць узвар у месцы з пакаёвай тэмпературай – каб там не было ні холадна, ні горача. Праз два тыдні ўзвар пераўтворыцца ў рэзкі вельмі прыемны на смак квас. І не трэба вазіцца са звыклымі хлебнымі скарынкамі і дражджамі.МорсУ залежнасці ад пары года морс можна ўжываць як гарачым, там і халодным. Зараз лепш выпіць халоднага "морсіку для форсіку". Толькі ўявіце сабе: кіславаты на смак напой з ільдзінкамі пакрываецца кропелькамі вады, калі вы дастаяце яго з халадзільніка.Акрамя сваіх астуджальных якасцяў морс мае аздараўленчы эфект – ён здольны добра падтрымаць імунітэт.Журавіны - незаменны інгрыдыент для морсаў
На Беларусі часцей за ўсё гатавалі морс з брусніц і з журавін.Інгрыдыенты:Як гатаваць:Ягады трэба перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам ў керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. Жамерын заліць гарачай вадой і кіпяціць пяць хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Пасля ўсіх маніпуляцый варта дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой адзін або два дні. Калі няма сіл цярпець, морс можна піць, як астыне.Напой з зязюлінай канюшыныТым, хто ў спякоту знаходзіцца на дачы ці ў вёсцы і можа дазволіць сабе шпацыр па лесе ці гаі, абавязкова варта пакаштаваць напой з зязюлінай канюшыны. Ён не толькі добра наталяе смагу, але і выдатна дапамагае ў лячэнні авітамінозу.Забарона на злоўжыванне гэтым напоем дзейнічае для людзей з праблемамі нырак. Інгрыдыенты:Як гатаваць:Траву прамыць, адкінуць на дуршлаг і дробна пакрышыць, каб пусціла сок, заліць вадой і даць пастаяць 2 гадзіны. Затым напітак працадзіць, дадаць мёд па смаку.БярозавікБез гэтага напою немагчына ўявіць сабе старабеларускую кухню. Гатуюць бярозавік з загадзя нарыхтаванага бярозавага соку і аржаных сухароў.Сок наліваюць у невялікую ёмістасць і ставяць у халоднае месца, а праз тры дні дадаюць падсмажанае ячменнае зерне ці аржаныя сухары і даюць пастаяць яшчэ дзень.МазагранУ аснове мазаграна – кава, таму такі напой не толькі астудзіць, але і падбадзёрыць стомленага спёкай чалавека. Нашы продкі ўжывалі яго на святы, але ён выдатны падыёдзе і для таго, каб расфарбаваць працоўныя будні.Прыгатаваць мазагран проста – заварыць чорную каву ў 200 мл вады, даць астыць і пакласці некалькі кубікаў лёду. Можна дадаць цукар ці мёд і абавязкова – малы кілішак каньяку.
https://bel.sputnik.by/20200614/Zamest-marozva-samyya-smachnyya-belaruskya-khaladnk-1041554171.html
https://bel.sputnik.by/20190608/Ne-tolk-drank-samyya-smachnyya-stravy-belaruskay-kukhn-1041448218.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103667/23/1036672302_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_0827fa40aa9b992483f816f28f5e2eac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, беларусь, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
цiкавосткi, беларусь, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
Як ратавацца ад спёкі? Лепшыя беларускія халодныя напоі
10:23 13.06.2020 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Духмяныя, салодкія, з кіслінкай і ўсе з натуральных інгрыдыентаў - самыя смачныя ахаладжальныя напоі ў падборцы Sputnik.
Узвар - адзін з самых распаўсюджаных беларускіх напояў, якія дапамагаюць змагацца з наступствамі знішчальнай спёкі. Яго гатуюць з сухіх яблыкаў і ігруш круглы год, а летам проста астуджаюць.
Нашы продкі звычайна гатавалі ўзвары ў хатняй печы – так садавіна максімальна аддае свае сокі напою, ён робіцца не толькі карысным, але і вельмі смачным.
- 7 літраў вады
- 1 кг сухіх яблыкаў і ігруш
- Пучок чабару або мяты
Чыстая вада павінна закіпець, пасля чаго ў яе трэба дадаць сухія яблыкі ці ігрушы, для лепшага паху і смаку можна выкарыстаць чабар ці мяту. Пасля дабаўлення ўсіх інгрыдыентаў агонь выключаюць, накрываюць і даюць астыць.
Кідаць варэнне ці цукар у такія напоі не рэкамендуецца: у спёку яны не будуць змагацца са смагай, а, наадварот, пагоршаць сітуацыю.
Квас у доме беларусаў не заканчваўся ніколі, асабліва ўлетку. Яго бралі з сабой ў поле на сенакос і іншыя сезонныя работы, бо ніякі іншы напой так не наталяе смагу.
Прыгатаваць квас можна лёгка на аснове ўзвару з сухіх яблыкаў. Для гэтага трэба пакінуць узвар у месцы з пакаёвай тэмпературай – каб там не было ні холадна, ні горача. Праз два тыдні ўзвар пераўтворыцца ў рэзкі вельмі прыемны на смак квас. І не трэба вазіцца са звыклымі хлебнымі скарынкамі і дражджамі.
У залежнасці ад пары года морс можна ўжываць як гарачым, там і халодным. Зараз лепш выпіць халоднага "морсіку для форсіку". Толькі ўявіце сабе: кіславаты на смак напой з ільдзінкамі пакрываецца кропелькамі вады, калі вы дастаяце яго з халадзільніка.
Акрамя сваіх астуджальных якасцяў морс мае аздараўленчы эфект – ён здольны добра падтрымаць імунітэт.
Журавіны - незаменны інгрыдыент для морсаў
На Беларусі часцей за ўсё гатавалі морс з брусніц і з журавін.
- 150 гр брусніц або журавін
- 120 гр цукру
- 1 л вады
Ягады трэба перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам ў керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. Жамерын заліць гарачай вадой і кіпяціць пяць хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Пасля ўсіх маніпуляцый варта дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой адзін або два дні. Калі няма сіл цярпець, морс можна піць, як астыне.
Напой з зязюлінай канюшыны
Тым, хто ў спякоту знаходзіцца на дачы ці ў вёсцы і можа дазволіць сабе шпацыр па лесе ці гаі, абавязкова варта пакаштаваць напой з зязюлінай канюшыны. Ён не толькі добра наталяе смагу, але і выдатна дапамагае ў лячэнні авітамінозу.
Забарона на злоўжыванне гэтым напоем дзейнічае для людзей з праблемамі нырак.
- 200 г зязюлінай канюшынкі
- 1 л халоднай гатаванай вады
- Мёд па смаку
Траву прамыць, адкінуць на дуршлаг і дробна пакрышыць, каб пусціла сок, заліць вадой і даць пастаяць 2 гадзіны. Затым напітак працадзіць, дадаць мёд па смаку.
Без гэтага напою немагчына ўявіць сабе старабеларускую кухню. Гатуюць бярозавік з загадзя нарыхтаванага бярозавага соку і аржаных сухароў.
Сок наліваюць у невялікую ёмістасць і ставяць у халоднае месца, а праз тры дні дадаюць падсмажанае ячменнае зерне ці аржаныя сухары і даюць пастаяць яшчэ дзень.
У аснове мазаграна – кава, таму такі напой не толькі астудзіць, але і падбадзёрыць стомленага спёкай чалавека. Нашы продкі ўжывалі яго на святы, але ён выдатны падыёдзе і для таго, каб расфарбаваць працоўныя будні.
Прыгатаваць мазагран проста – заварыць чорную каву ў 200 мл вады, даць астыць і пакласці некалькі кубікаў лёду. Можна дадаць цукар ці мёд і абавязкова – малы кілішак каньяку.