Напярэдадні ўвечары вуліцы беларускіх гарадоў былі падобныя да чысцілішча – столькі вядзьмарак і чарцей можна сустрэць толькі на Хэлоўін. Свята прыйшло да нас з-за мяжы: на Беларусі такога звычаю не існавала.І калі традыцыя апранацца ў нячысцікаў з’яўляецца спрэчнай, то звычай упрыгожваць і размалёўваць кавуны бяскрыўдны і дорыць людзям радасць.Ніводнае восеньскае беларускае свята не абыходзіцца без кавуноў, якія дзякуючы народным умельцам становяцца казачнымі істотамі, дзядулямі, бабулямі, хатнімі жывёламі і птушкамі.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адрозніваюцца беларускія кавуны ад сваіх замежных калег. Яны зусім не жахлівыя ці жудасныя, а мілыя і нават крышачку задзірлівыя.Глядзіце таксама:
Беларускія кавуны, у адрозненні ад сваіх замежных калег, выглядаюць міла і крыху задзірліва.
Напярэдадні ўвечары вуліцы беларускіх гарадоў былі падобныя да чысцілішча – столькі вядзьмарак і чарцей можна сустрэць толькі на Хэлоўін. Свята прыйшло да нас з-за мяжы: на Беларусі такога звычаю не існавала.
І калі традыцыя апранацца ў нячысцікаў з’яўляецца спрэчнай, то звычай упрыгожваць і размалёўваць кавуны бяскрыўдны і дорыць людзям радасць.
Ніводнае восеньскае беларускае свята не абыходзіцца без кавуноў, якія дзякуючы народным умельцам становяцца казачнымі істотамі, дзядулямі, бабулямі, хатнімі жывёламі і птушкамі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адрозніваюцца беларускія кавуны ад сваіх замежных калег. Яны зусім не жахлівыя ці жудасныя, а мілыя і нават крышачку задзірлівыя.
Ён часцей за ўсё ў капелюшы як гарадскі франт, а яна ў квяцістай хусцінцы ці з карялямі. Асабліва модныя Кавуніхі носяць на галаве шыкоўную прычоску на зайздрасць мясцовым модніцам.