Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Сітуацыя на БелАЭС не адбіваецца на ядзернай бяспецы ў краіне

© Photo : пресс-служба Госкорпорации "Росатом" БелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні стала вядома, што ў выніку выпрабаванняў на атамнай станцыі ў Астраўцы выйшла са строю тэхніка, у выніку чаго запатрабавалася замена электратэхнічнага абсталявання.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Замена асобнага электратэхнічнага абсталявання не стварае пагрозу ядзернай бяспецы, заявіў кансультант Дзяржатамнагляду МНС Беларусі Алег Собалеў.

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Радыё
Каранкевіч: увод БелАЭС дазваляе ўстанавіць выгадныя тарыфы для насельніцтва

Раней у панядзелак 9 лістапада Міністэрства энергетыкі распаўсюдзіла паведамленне, у якім гаварылася, што на БелАЭС праводзіліся выпрабаванні.

"Падчас выпрабаванняў, якія праводзяцца, у адпаведнасці з праграмай дадзенага этапу, выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання", - удакладнілі ў ведамстве.

Пры гэтым асабліва адзначылі, што ўсе сістэмы на Беларускай атамнай станцыі працуюць у штатным рэжыме. На першым энергаблоку пакуль працягваецца этап "Энергетычны пуск", падчас якога праводзяцца выпрабаванні.

Ідзе замена абсталявання

"БелАЭС праінфармавала Дзяржатамнагляд пра замену электраабсталявання. Інцыдэнт не аказаў уплыву на забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі", - сказаў Алег Собалеў.

Загрузка ядзернага паліва на Беларускай АЭС - Sputnik Беларусь
У Сусветнай ядзернай асацыяцыі пазітыўна ацанілі ўвод БелАЭС

Паводле яго слоў, выпрабаванні могуць прыводзіць да выхаду са строю абсталявання. У сапраўдны момант на БелАЭС усе службы працуюць у штатным рэжыме. На станцыі кругласутачна знаходзяцца прадстаўнікі Дзяржатамнагляду.

Пры гэтым кансультант ведамства адзначыў, што замена патрабуецца для абсталявання чацвёртага класа бяспекі, якое нават не адносіцца да сістэм радыяцыйнай і ядзернай бяспекі станцыі.

"Адпаведныя сістэмы на станцыі працуюць у штатным рэжыме", - запэўніў Алег Собалеў. Пры гэтым ён растлумачыў, што Дзяржатамнагляд не адказвае за пытанні электрагенерацыю на стацыі, і не змог пацвердзіць спыненне выпрацоўкі электрычнасці на БелАЭС, пераадрасаваўшы яго ў Мінэнерга.

Стужка навiн
0