Андрэй Макаёнак: шляхам жыцця самага беларускага драматурга

© SputnikКнiгi Андрэя Макаёнка
Кнiгi Андрэя Макаёнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння драматурга і перакладчыка Андрэя Макаёнка.
Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна. Сярэднюю школу скончыў у суседніх Журавічах, працаваў у Доме культуры.
Бярозы у белым тонкім палатне - Sputnik Беларусь
Паэзія жыцця Змітрака Бядулі: "Пад сонцам грэліся бярозы у белым тонкім палатне…"
Калі будучаму драматургу было 19 гадоў і ён вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Рагачове, пачалася вайна. Макаёнак трапіў на фронт, дзе быў цяжка паранены – яму нават пагражала ампутацыя абедзвюх ног. На шчасце, Макаёнак быў своечасова эвакуяваны. У 1942 годзе ён быў прызнаны непрыгодным для службы ў войску і некаторы час працаваў ваенруком у Грузіі.
Пасля вяртання на радзіму працаваў у школе, потым – у райкоме гродзенскага камсамола, дзе ён быў прызначаны другім сакратаром гаркома.
Але ў Гродна Макаёнак пражыў нядоўга – перабраўся бліжэй да сям'і ў Магілёў, дзе працаваў партыйным рабочым на чыгуначным вузле.
Васіль Быкаў дома - Sputnik Беларусь
Асоба: Васіль Быкаў і яго мары аб мастацтве
Затым на працягу года Макаёнак быў памочнікам сакратара Журавіцкага райкома партыі. Крытыкі сцвярджаюць, што менавіта гэта пасада моцна паўплывала на яго творчасць, таму што там будучы драматург мог бачыць усе праблемы, якія паўставалі перад людзьмі таго часу.
Давялося Макаёнку працаваць і народным суддзёй, але юрыдычная справа яму, да таго ж не меўшаму адпаведнай адукацыі, вельмі не падабалася, таму Макаёнак неўзабаве паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Але пасля заканчэння на партыйную работу не ўладкаваўся.
Чатыры гады, з 1949-га па 1953-і, Макаёнак працаваў загадчыкам адзела прозы ў сатырычным часопісе "Вожык". Літаратурная праца Андрэя Макаёнка пачалася яшчэ ў гады вайны – дзённікамі і замалёўкамі з фронту, а потым з'явілася магчымасць пачаць друкавацца.
Паўліна Мядзёлка - Sputnik Беларусь
"Быў гэта толькі сумны сон…": шляхам жыцця Паўліны Мядзёлкі
Першая кніга Макаёнка выйшла ў 1951-м, а ў наступным годзе ён заявіў пра сябе як пра драматурга п'есай "На досвітку", якую паставілі на сцэне тэатра імя Янкі Купалы.  
Камедыя "Выбачайце, калі ласка!" убачыла свет у 1953 годзе і мела неверагодны поспех. Нягледзячы на вострую сатыру, Макаёнак зусім не пасягнуў ёю на савецкі лад жыцця і існаваўшую ў той час сістэму, але крыніцы сцвярджаюць, што, калі б не смерць Сталіна, п'еса наўрад ці была бы пастаўлена.
Пасля трыўмфу сатырычнай камедыі Макаёнак пакінуў журналістыку і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Толькі ў 1966-1978 гадах ён згадзіўся на пасаду галоўнага рэдактара "Нёмана", таму што яна дазваляла спрыяць папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.
Спектакль Сон у купальскую ноч - Sputnik Беларусь
Новы Шэкспір у Купалаўскім: IPhone замест папараць-кветкі і рэп па-беларуску
Неўзабаве з'явіліся наступныя яго творы: "Каб людзі не журыліся" (1957), "Лявоніха на арбіце" (1961), "Зацюканы апостал" (1969), "Таблетку пад язык" (1972), "Верачка" (1976) і іншыя. Акрамя п'ес Макаёнак пісаў сцэнарыі для фільмаў, а таксама займаўся перакладчыцкай дзейнасцю.
Драматург быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знакам Пашаны", Кастрычніцкай Рэвалюцыі і шматлікімі медалямі, а таксама званнем "Народны пісьменнік БССР". Макаёнак з'яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.
Драматург раптоўна пайшоў з жыцца ва ўзросце 62 гадоў і быў пахаваны на Усходніх могілках. У 1986 годзе ў Мінску на доме №10 па Вайсковым завулку яму была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Цытаты з п'есы "Зацюканы апостал"

Чытайце таксама:
Стужка навiн
0