Кухня нашых продкаў: гатуем стравы з рагозу

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРагоз
Рагоз - Sputnik Беларусь
Ларыса Мятлеўская дзеліцца рэцэптамі з незвычайнай травы, якая дапамагала нашых продкам перажываць голад.
Любіста - Sputnik Беларусь
Народная аптэка: як беларусы выкарыстоўвалі любісту
Падчас вандровак па Беларусі не раз даводзілася чуць, як у полі пастухі ласаваліся печанымі карэнішчамі рагозу. У народзе сцвярджалі, што ў гады ліхалецця гэта лекавая расліна не раз ратавала ад голаду. Розныя яе часткі варылі, смажылі, пяклі, марынавалі, малолі на муку, з якой пяклі хлеб і варылі кісель, гатавалі сурагат кавы.
Каб заўсёды мець пад рукой каштоўны прадукт, гаспадыні імкнуліся яго назапасіць. Асабліва гэта тычылася карэнішчаў рагозу, паколькі з іх рабілі муку або крупы.

Як нарыхтоўваць рагоз

Карэнішчы нарыхтоўваюць увосень, па завяршэнні вегетацыі, маладыя парасткі кветканосных сцяблін – у маі, лісце і кветкі - ў чэрвені, а пачаткі да маразоў.
У добрай гаспадыні ніводная страва не абыходзіцца без кмену - Sputnik Беларусь
Кухня нашых продкаў: гатуем стравы с кменам
Карэнішчы нашы продкі сушылі, захоўвалі ў палатняных мяшочках і выкарыстоўвалі па патрэбе. Дарэчы муку з рагозу пачалі рабіць ужо 30 тысяч гадоў таму. Але ў муцэ з рагозу мала клейкавіны. Каб хлеб атрымаўся смачнейшым з цягам часу пры яго выпяканні гаспадыні сталі дадаваць жытнюю або пшанічную муку.
Навукоўцы сцвярджаюць, што пажыўная каштоўнасць рагозу вагаецца ў межах ад 72 да 87 ккал на 100 грамаў. Багатыя на  крухмал, цукар, бялок, аскарбінавую кіслату, карацін, солі жалеза, калія, марганца, цынка, медзі і крыху тлушчу. Крухмалу ў іх столькі ж, колькі і ў бульбе.
Найпрасцей прыгатаваць карэнішчы рагозу так, як гэта рабілі пастухі, якія пяклі яго на вуголлях і пасля абіралі абгарэлыя скарынкі. Запечаныя ў духоўцы або печы карэнішчы рэжуць на кавалкі і паліваюць алеем або сметанковым маслам. З папярэдне высушаных карэнішчаў рагозу лёгка прыгатаваць і напітак накшталт кавы.

Як высушыць карэнішчы рагозу

Памытыя і пачышчаныя ад тонкіх бакавых карэнчыкаў і вонкавай скуркі карэнішчы трэба дробна нарэзаць і сушыць у духоўцы пры тэмпературы 50-60 градусаў да крохкасці. Захоўваюць іх не больш за паўтары гады.
"Кава" з карэнішчаў рагозу шырокалістага
Інгрыдыенты на 200 мл напою:
  • 40 г карэнішчаў рагозу
  • 200 г вады
  • Цукар па смаку
Як гатаваць:
Растаўчы ў ступцы невялікія, крохкія кавалачкі карэнішчаў рагозу і пасмажыць іх на сухой патэльні або ў гарачай духоўцы да пабурэння. Змалоць у кавамолцы і варыць як звычайную каву.
Можна ў такую каву дадаваць цыкорый. У такім выпадку на 200 мілілітраў напою спатрэбіцца 20 г карэнішчаў рагозу і 20 г кораню цыкорыя.
Карэнішчы рагозу, тушаныя з бульбай
Інгрыдыенты:
  • 200 г карэнішчаў рагозу
  • 150 г бульбы
  • 5 г кропу
  • 10 г сметанковага масла
  • Соль па смаку
Як гатаваць:
Карэнішчы вымыць, нарэзаць на кавалачкі даўжынёй 2-3 см, адварыць у падсоленай вадзе. Ваду зліць, дадаць да рагозу пакрышаную бульбу, масла, соль і тушыць да гатовасці бульбы. Гатовую страву пасыпаць зелянінай кропу.
У ежу ўжываюць не толькі карэнішчы рагозу, але і маладыя парасткі, якія таксама марынавалі, смажылі і елі сырымі. Багаты на вітаміны і мінералы пылок ужывалі як спецыю да мяса і рыбы.
Карэнішчы рагозу, тушаныя з морквай
Інгрыдыенты:
  • 200 г карэнішчаў рагозу
  • 50 г парасткаў рагозу
  • 30 г морквы
  • 5 г кропу
  • 7 г пятрушкі
  • 20 г сметанковага масла
  • Соль па смаку
  • Перац па смаку
Як гатаваць:
Карэнішчы памыць, пачысціць ад скуркі, нарэзаць на кавалачкі. Парасткі або маладое лісце нарэзаць, усё адварыць у падсоленай вадзе да паўгатовасці. Выняць з вады, пакласці на патэльню з растопленым сметанковым маслам, тушыць пад накрыўкай з буйна нацёртай морквай, калі страва амаль гатовая, дадаць таматны соус, зеляніну кропу і пятрушкі, соль і спецыі па смаку.
Парасткі рагозу шырокалістага, смажаныя ў сухарах
Інгрыдыенты:
  • 120 г парасткаў рагозу
  • 15 г сметанковага масла або алею
  • 10 г таматнага соуса
  • 10 г паніровачных сухароў
  • Соль па смаку
  • Спецыі па смаку
Як гатаваць:
Парасткі рагозу адварыць у падсоленай вадзе, адкінуць на дуршлаг і запаніраваць у сухарах, абсмажыць на масле або алеі. Падаць з таматным соусам.
Парасткі рагозу шырокалістага вараныя
Інгрыдыенты:
  • 120 г парасткаў рагозу
  • 15 г сметанковага масла
  • 10 г таматнага соуса
  • Соль і спецыі па смаку
Як гатаваць:
Маладыя парасткі рагозу памыць у халоднай вадзе, апаласнуць у цёплай кіпячонай вадзе, адварыць у падсоленай вадзе, адкінуць на дуршлаг і даць вадзе сцячы. Падаць з таматным соусам і растопленым вяршковым маслам.
Папярэджанне: Памятаючы, што рагоз - лекавая расліна, ужываць яго трэба ў меру. Асабліва людзям з вялікай вагой і схільнасцю да запораў, а таксама алергікам. У гэтым выпадку стравы каштуюць у невялікіх порцыях і сочаць за станам свайго здароўя.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі