МІНСК, 3 сту – Sputnik. Грузавік са стартавым нумарам "507" пераадолеў участак у 277 кіламетраў за 3 гадзіны 17 хвілін і 50 секунд.
Другім фінішаваў Алес Лапраіс з каманды Instaforex Loprais Praga на грузавіку Tatra. Час адставання ад пераможца – 7 хвілін і 56 секунд. Трэцім да фінішу прыйшоў яшчэ адзін экіпаж "КАМАЗа" пад кіраваннем Антона Шыбалава, які адстаў ад лідэра на 8 хвілін і 7 секунд.
Беларускі пілот Сяргей Вязовіч, які напярэдадні стаў лепшым у пралогу ралі-марафона "Дакар", прыйшоў да фінішу чацвёртым. Яго адставанне ад лідэра склала крыху больш за 10 хвілін.
43-і у гісторыі ралі-марафон "Дакар" стартаваў 3 студзеня ў Саудаўскай Аравіі. У заліку пазадарожнікаў лідэрства захапіў Карлас Сайнс-старэйшы, які пераадолеў першы этап за 3 гадзіны 5 хвілін і 56 секунд. Лідэрства ў заліку мотаўсюдыходаў нечакана захапіла Крысціна Гут'ерэс.
Нагадаем, асноўныя гонкі "Дакара-2021" будуць доўжыцца па 15 студзеня. На ралі паўплывала пандэмія COVID-19. З-за гэтага ўсе гонкі пойдуць на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі, хоць першапачаткова маршрут павінен быў уключыць у сябе дзве ці тры краіны.
Чытайце таксама:
- Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"
- Вязовіч распавёў Галоўчанку, як збіраюць гоначныя МАЗы - відэа
- Мара - гэта вяршыня пастамента: Вязовіч пра свой вынік на "Дакары"