Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мезенцаў абмеркаваў з Новаком энергетычную інтэграцыю Расіі і Беларусі

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкВіцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У снежні Мінск дамовіўся з Масквой аб пастаўках нафты і газу на 2021 год на выгадных для сябе ўмовах.

МІНСК, 14 сту – Sputnik. Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі энергетычную інтэграцыю дзвюх краін, паведамляецца на сайце ўрада Расіі.

Расія перадала гуманітарную дапамогу Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
Расія перадала гуманітарную дапамогу Беларусі - відэа

Сустрэча адбылася ў сераду, 13 студзеня, у Маскве.

"Падчас сустрэчы гаворка ішла пра актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у энергетычнай сферы, у прыватнасці, былі закрануты пытанні працягу інтэграцыйнай работы ў 2021 годзе", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларусь у снежні дамовілася з Расіяй аб пастаўках нафты і газу на 2021 год. Паводле слоў беларускага прэм'ера Рамана Галоўчанкі, Мінск дамовіўся на выгадных для сябе ўмовах. Бакі, у прыватнасці, дамовіліся аб цане на расійскі прыродны газ для Беларусі на 2021 год, яна складзе 128,5 долараў за тысячу кубаметраў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0