МІНСК, 19 сту – Sputnik. Пагалоўе зуброў у Белавежскай пушчы за апошні год павялічылася на 30-40 асобін, паведамілі ў нацыянальным парку.
Аптымальная колькасць зуброў для ўтрымання ў пушчы - 250 галоў, аднак у 2020-м тут ужо налічвалася 604 асобіны. У пачатку 2021 года з улікам цялят, якія з'явіліся на свет, пагалоўе вырасла да 630-640 жывёл.
Па словах супрацоўнікаў нацпарка, цяпер у Белавежскай пушчы ідзе зімовы ўлік звяроў. Спецыялісты адсочваюць міграцыю жывёл па слядах, задзейнічаюць квадракоптэр. Сярэдні ўзрост пушчанскіх зуброў - каля 20 гадоў.
Колькасць зуброў пастаянна расце і ў свеце, цяпер іх налічваецца больш за восем тысяч. У снежні 2020-га Міжнародны саюз аховы прыроды змяніў класіфікацыю ахоўнага статусу зубра да менш сур'ёзнай: з выміраючага віду на "знаходзяцца ў стане, блізкім да пагражальнага".
Новыя правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў увялі ў Беларусі з 1 студзеня. Вызначаны парадак і ўмовы аднясення жывёл да асноўнага і рэзервовага фондаў, патрабаванні па іх ахове, парадак і ўмовы адлову з асяроддзя пражывання, а таксама здабычы зуброў рэзервовага генафонду.
Чытайце таксама:
- Упершыню за 16 гадоў у Белавежскай пушчы заўважылі сляды бурага мядзведзя
- Рэдкага жука-аленя шукаюць у Белавежскай пушчы
- Віртуальная экскурсія па археалагічным музеі ў Белавежскай пушчы