Палескія і іншыя хронікі жыцця: Івану Мележу 8 лютага споўнілася б 100 гадоў

© Photo : WikipediaМогілкі Івана Мележа
Могілкі Івана Мележа - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Падпісацца на
У дзень значнага юбілею аўтара неўміручых твораў "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", за якія ён быў ушанаваны Ленінскай прэміяй, успамінаем цікавыя факты з біяграфіі вядомага палешука.
З самага дзяцінства Мележ быў прасякнуты любоў'ю да роднага краю, якую пранёс праз усё сваё жыццё. Нарадзіўся Іван Мележ 8 лютага 1921 года ў сялянскай сям'і, у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію.

Ад ваеннай падрыхтоўкі да філалогіі

Летам 1940 года Мележ удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 года пісьменнік быў пад Растовам цяжка паранены.
Мы маглі бы зараз і не ведаць Мележа як пісьменніка. Хірургі мусілі ампутаваць руку, настолькі сур'ёзным было раненне, якое атрымаў літаратар на фронце. І Мележ наўпрост прасіўся, каб руку захавалі. Дактары пайшлі будучаму класіку беларускай літаратуры насустрач. Усё астатняе жыцце ён пакутваў ад страшэнных боляў, але працаваў.
Пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі Мележа адправілі ў тыл і Мележ спачатку абаснаваўся ў Бугуруслане. Потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 – у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар.

Літаратурная і грамадская дзейнасць

Мележ вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса "Полымя", у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. – сакратар, а ў 1971-1974 гг. – намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру. З 1945 года значыўся сябрам Саюза пісьменнікаў СССР.
Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, знакам пашаны і медалямі.
У 1972 Мележ стаў народным пісьменнікам БССР.
Што тычыцца літаратурная дзейнасці, трэба адзначыць, Мележ дэбютаваў вершамі. Але неўзабаве перайшоў да прозы.
Кінастужка, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2021
Экранізацыі Шамякіна: лепшыя кінаадаптацыі да 100-гадовага юбілею класіка
У першы пасляваенны год выдаў зборнік аповесцей і апавяданняў "У завіруху" (1946). Потым з'явіўся яшчэ адзін зборнік "Гарачы жнівень" (1948), а таксама нарыс "Заўсёды наперадзе" (1948).
З таго часу свет пабачыў шмат малых і вялікіх мележаўскіх твораў: "Мінскі напрамак" (1952), "Блізкае і далёкае" (1954), "У гарах дажджы" (1957), "Што ён за чалавек" (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), "Жыццёвыя клопаты" (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), "Белыя вішні і яблыні" (1976), "Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак" (1977), а таксама шэраг п'ес.
Самы знакаміты цыкл раманаў Івана Мележа – "Палеская хроніка", над ім пісьменнік працаваў на працягу дваццаці гадоў. Першая частка хронікі – "Людзі на балоце" – была напісана ў перыяд "хрушчоўскай адлігі" (1956-1960 гг.), другая – "Подых навальніцы" – была завершана ў 1965-м. Трэці раман палескай трылогіі – "Завеі, снежань..." – быў падпісаны да друку ў 1976-м – апошнім годзе жыцця пісьменніка.
Беларускі кінематограф зазнаў і экранізацыі твораў Мележа, самая знакамітая з якіх – трохсерыйны тэлеспектакль "Людзі на балоце" (рэжысёр Аляксандр Гутковіч, 1965).
Іван Мележ – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала