https://bel.sputnik.by/20241120/svyatlo--sum-u-vershakh-yagen-yanshchyts--pasyul--na-svetse--dabrynya-1069245028.html
Святло і сум у вершах Яўгеніі Янішчыц: "…І паўсюль – на свеце! – дабрыня"
Святло і сум у вершах Яўгеніі Янішчыц: "…І паўсюль – на свеце! – дабрыня"
Sputnik Беларусь
20 лістапада 1948 года ў невялічкай вёсачцы на Піншчыне нарадзілася самая лірычная паэтэса Беларусі, кнігі якой уваходзяць у залаты фонд сусветнай літаратуры. 20.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-20T09:08+0300
2024-11-20T09:08+0300
2024-11-20T09:08+0300
паэзія
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
яўгенія янішчыц
лірыка
вершы
вершы пра каханне
вершы на беларускай мове
вершы пра беларусь
вершы пра радзіму
вершы пра сям'ю
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/12/1069247679_0:214:429:455_1920x0_80_0_0_111fb8f0e66ebccb682f0d1f83c4dc3e.jpg
Гукі, радкі, творы… За кожным гукам мігціць таямніца зямнога чакання дабрыні і спагады. Радок за радком раскрываецца шматкаляровасць трапяткіх пачуццяў, дзе сум пераплятаецца з водарам блізкага, ды няўлоўнага шчасця. І нарэшце спасцігаеш суцэльны верш, дзе нават пры лёгкім дотыку паўстаюць, каб ужо ніколі не знікнуць, спрадвечныя вобразы роднага краю.Менавіта такія ўяўленні нараджаюцца ў свядомасці, калі ў чарговы раз гартаешь старонкі "Ясельды", "Каліны зімы" ці іншай кнігі з творчай спадчыны паэтэсы.Чытаючы Янішчыц, быццам бы трапляеш у іншае вымярэнне, у якім асабістае існаванне незнарок асвятляецца незвычайнасцю адкрыцця суцэльнага незнаёмага сусвету. Як жа ствараўся гэты сусвет?Паўлюк Багрым: драматычная спадчына ў адным вершы >>>Нарадзілася паэтэса ў звычайнай сялянскай сям’і, дзе бацька зарабляў на бондарнічнай працы, а маці рабіла ў калгасе.Вясковае дзяцінства поўнілася як бацькоўскай пяшчоты, так і першых хваляванняў: няпростыя шляхі пасляваенных гадоў і пераезд у іншую вёску.Ды прыроднае наваколле, да якога цягнула як магнітам, заўсёды дапамагала. Так заведзена: вёска забірае многа сіл, але ж і наталяе душу, няважна – дзіцячая яна ці дарослага. А гэта і ёсць – найпершая крыніца творчага натхнення, якое ў юнай Жэні вылілася менавіта ў паэзію. Яе, як і сваё прозвішча, што падарыла маці ў спадчыну ад свайго першага мужа, дзяўчынка пранясе праз ўсё сваё жыццё.У 1955-м годзе дзяўчынка пайшла ў пачатковую школу на сваёй малой радзіме. І ўжо праз тры гады з’явіўся першы верш – прысвячэнне роднай маці. Першы крок у вялікую паэзію быў зроблены.Подзвіг грамадзянскасці ў лёсе і вершах Цішкі Гартнага: "Я аддаў бы усё старане…" >>>Крыху пазней – у снежні 1962 года ў раёнцы "Палеская праўда" свет пабачыў і першыя друкаваныя радкі Яўгеніі. І неўзабаве невялікія вершаваныя творы 17-гадовай паэтэсы папалі на палосы рэспубліканскіх газет і старонкі часопісаў. Так яе творчы дэбют у рэспубліканскім друку адбыўся менавіта ў часопісе "Бярозка".Натхненне ішло поруч з майстэрствам і цягай да вучобы – Яўгенія скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ, а за год да таго (у 1970-м) стала дыпламанткай фестывалю творчасці моладзі БССР. У тым жа годзе беларускі свет закахаўся ў яе першы паэтычны зборнік з мілагучнай назвай "Снежныя грамніцы".1971 год быў пазначаны ўступленнем ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, шлюбам з Сяргеем Панізнікам, пераездам у Чэхаславакію і пачаткам працы на пасадзе загадчыцы бібліятэкі ЦК ЛКСМБ. Але ў хуткім часе Яўгенія вяртаецца на Радзіму, дзе нараджае сына Андрэя, якога потым гадуе ў адзіноце.Напрацягу некалькіх гадоў маладая паэтэса і маці знаходзіцца ў пошуках сталічнай работы і вырашэння жыллёвых пытанняў. Ды ўжо ў 1976 годзе ўладкоўваецца на пасаду літкансультанта у "Сельскую газету" і праз год атрымлівае кватэру. У гэты вельмі няпросты для яе час Яўгенія пападае ў цяжкае ДТЗ, пасля якога праходзіць працяглы курс рэабілітацыі. Гэтае здарэнне быццам бы раздзяліла жыццё паэтэсы надвае, дзе да аварыі, у 74-м годзе, выходзіць яе поўны надзей зборнік "Дзень вечаровы" (атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі), а пасля – ў 78-м – прасякнутая глыбокім лірызмам і драматычнымі прадчуваннямі кніга паэзіі "Ясельда".Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…" >>>Вынікам унутраных перажыванняў апошніх падзей, з якімі дапамагаюць спраўляцца асобныя сябры і калегі па цэху, становіцца зборнік "На беразе пляча", які выходзіць з друку ў 1980 годзе.Імкнучыся пазбавіцца ад цяжару мінулага, Яўгенія з галавой уходзіць у работу – і творчую, і грамадскую. Так, у 1981 годзе паэтэса ўдзельнічае ў складзе дэлегацыі БССР у працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, а ў 1983-м Янішчыц уладкоўваецца на пасаду загадчыка аддзела паэзіі часопіса "Маладосць". Акрамя таго, у гэты ж час з-пад пяра паэтэсы выходзіць неверагодны па сваёй мастацкай значнасці зборнік "Пара любові і жалю", за які ёй тры гады пазней прысудзілі Дзяржаўную прэмію БССР імя Янкі Купалы. Дарэчы, Янішчыц стала самым маладым лаўрэатам гэтай прэміі.У сярэдзіне 80-х грамадска-палітычныя і паэтычныя поспехі "беларускай Ахматавай" – як яе называлі тагачасныя прыхільнікі – вельмі значныя: паэтэса плённа працуе дэпутатам раённага савета сталічнага Савецкага раёна, з’яўляецца членам праўлення і ўваходзіць у прэзідыум Саюза пісьменнікаў БССР, разам з Нілам Гілевічам бярэ ўдзел у з’ездах Саюза пісьменнікаў СССР, атрымлівае Ганаровую грамату ад Савецкага камітэта абароны міру, выдае прасякнутую светлым філасофскім роздумам кнігу "Каліна зімы" (1987) і зборнік выбраных лірычных твораў "У шуме жытняга святла" (1988).Жыццё і вершы Максіма Лужаніна: "На дарожных развілках сівеюць паданні…" >>>На піку творчасці паэтэса змагаецца з успамінамі сваёй драматычнай маладосці і перажывае ад кпінаў зайздроснікаў з літаратурнага і грамадскага асяроддзя. Да гэтага ў верасні 1985 года прымешваецца і яшчэ адна асабістая бяда – амаль месяц на парозе жыцця і смерці знаходзіцца яе адзіны любімы сын, якога выратавалі. Месяц пакут, бяссоніцы і перажыванняў…У хуткім часе паэтэса становіцца усё больш замкнёнай і маўклівай. Ужо пазней да калег і блізкіх людзей прыйдзе ўпушчанае раней асэнсаванне наступных яе радкоў:Нечакана для ўсіх Яўгенія Янішчыц трагічна гіне праз 5 дзён пасля свайго 40-гадовага юбілею – 25 лістапада 1988 года.Ужо пасля яе адыходу, што і дагэтуль ахутаны таямніцай, пабачыла свет кніга "Выбранае", у якую ўкладальнікі (Ала Канапелька і Валянціна Коўтун) уключылі апавяданні паэтэсы і паэму "Галалёд"...Спазнаць чалавека можна па біяграфіі, але што тычыцца творцы – лепш за ўсё па яго шматлікіх творах, дзе адлюстроўваецца няпросты чалавечы лёс і адчуваюцца рытмы споведзі ўтрапёнага сэрца.Дакранёмся ж і мы да лірычных звестак аб жыцці нашай знакамітай зямлячкі – чытаем разам са Sputnik падборку пранікнёных вершаў Яўгеніі Янішчыц.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/12/1069247679_0:173:429:495_1920x0_80_0_0_70368c5844de089ed77b7dfd83ba1c10.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
яўгенія янішчыц беларуская паэтэса прыродная любоўная лірыка паэзія дзень нараджэння вершы пра беларусь каханне радзіму беларуская літаратура ясельда каліна зімы спадчына евгения янищиц белорусская поэтесса природная любовная лирика поэзия день рождения стихи про беларусь любовь родину белорусская литература калина зимы наследие
яўгенія янішчыц беларуская паэтэса прыродная любоўная лірыка паэзія дзень нараджэння вершы пра беларусь каханне радзіму беларуская літаратура ясельда каліна зімы спадчына евгения янищиц белорусская поэтесса природная любовная лирика поэзия день рождения стихи про беларусь любовь родину белорусская литература калина зимы наследие
Святло і сум у вершах Яўгеніі Янішчыц: "…І паўсюль – на свеце! – дабрыня"
20 лістапада 1948 года ў невялічкай вёсачцы на Піншчыне нарадзілася самая лірычная паэтэса Беларусі, кнігі якой уваходзяць у залаты фонд сусветнай літаратуры.
Гукі, радкі, творы… За кожным гукам мігціць таямніца зямнога чакання дабрыні і спагады. Радок за радком раскрываецца шматкаляровасць трапяткіх пачуццяў, дзе сум пераплятаецца з водарам блізкага, ды няўлоўнага шчасця. І нарэшце спасцігаеш суцэльны верш, дзе нават пры лёгкім дотыку паўстаюць, каб ужо ніколі не знікнуць, спрадвечныя вобразы роднага краю.
Менавіта такія ўяўленні нараджаюцца ў свядомасці, калі ў чарговы раз гартаешь старонкі "Ясельды", "Каліны зімы" ці іншай кнігі з творчай спадчыны паэтэсы.
Чытаючы Янішчыц, быццам бы трапляеш у іншае вымярэнне, у якім асабістае існаванне незнарок асвятляецца незвычайнасцю адкрыцця суцэльнага незнаёмага сусвету. Як жа ствараўся гэты сусвет?
Нарадзілася паэтэса ў звычайнай сялянскай сям’і, дзе бацька зарабляў на бондарнічнай працы, а маці рабіла ў калгасе.
Вясковае дзяцінства поўнілася як бацькоўскай пяшчоты, так і першых хваляванняў: няпростыя шляхі пасляваенных гадоў і пераезд у іншую вёску.
Ды прыроднае наваколле, да якога цягнула як магнітам, заўсёды дапамагала. Так заведзена: вёска забірае многа сіл, але ж і наталяе душу, няважна – дзіцячая яна ці дарослага. А гэта і ёсць – найпершая крыніца творчага натхнення, якое ў юнай Жэні вылілася менавіта ў паэзію. Яе, як і сваё прозвішча, што падарыла маці ў спадчыну ад свайго першага мужа, дзяўчынка пранясе праз ўсё сваё жыццё.
У 1955-м годзе дзяўчынка пайшла ў пачатковую школу на сваёй малой радзіме. І ўжо праз тры гады з’явіўся першы верш – прысвячэнне роднай маці. Першы крок у вялікую паэзію быў зроблены.
Крыху пазней – у снежні 1962 года ў раёнцы "Палеская праўда" свет пабачыў і першыя друкаваныя радкі Яўгеніі. І неўзабаве невялікія вершаваныя творы 17-гадовай паэтэсы папалі на палосы рэспубліканскіх газет і старонкі часопісаў. Так яе творчы дэбют у рэспубліканскім друку адбыўся менавіта ў часопісе "Бярозка".
Натхненне ішло поруч з майстэрствам і цягай да вучобы – Яўгенія скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ, а за год да таго (у 1970-м) стала дыпламанткай фестывалю творчасці моладзі БССР. У тым жа годзе беларускі свет закахаўся ў яе першы паэтычны зборнік з мілагучнай назвай "Снежныя грамніцы".
1971 год быў пазначаны ўступленнем ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, шлюбам з Сяргеем Панізнікам, пераездам у Чэхаславакію і пачаткам працы на пасадзе загадчыцы бібліятэкі ЦК ЛКСМБ. Але ў хуткім часе Яўгенія вяртаецца на Радзіму, дзе нараджае сына Андрэя, якога потым гадуе ў адзіноце.
Напрацягу некалькіх гадоў маладая паэтэса і маці знаходзіцца ў пошуках сталічнай работы і вырашэння жыллёвых пытанняў. Ды ўжо ў 1976 годзе ўладкоўваецца на пасаду літкансультанта у "Сельскую газету" і праз год атрымлівае кватэру. У гэты вельмі няпросты для яе час Яўгенія пападае ў цяжкае ДТЗ, пасля якога праходзіць працяглы курс рэабілітацыі. Гэтае здарэнне быццам бы раздзяліла жыццё паэтэсы надвае, дзе да аварыі, у 74-м годзе, выходзіць яе поўны надзей зборнік "Дзень вечаровы" (атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі), а пасля – ў 78-м – прасякнутая глыбокім лірызмам і драматычнымі прадчуваннямі кніга паэзіі "Ясельда".
Вынікам унутраных перажыванняў апошніх падзей, з якімі дапамагаюць спраўляцца асобныя сябры і калегі па цэху, становіцца зборнік "На беразе пляча", які выходзіць з друку ў 1980 годзе.
Імкнучыся пазбавіцца ад цяжару мінулага, Яўгенія з галавой уходзіць у работу – і творчую, і грамадскую. Так, у 1981 годзе паэтэса ўдзельнічае ў складзе дэлегацыі БССР у працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, а ў 1983-м Янішчыц уладкоўваецца на пасаду загадчыка аддзела паэзіі часопіса "Маладосць". Акрамя таго, у гэты ж час з-пад пяра паэтэсы выходзіць неверагодны па сваёй мастацкай значнасці зборнік "Пара любові і жалю", за які ёй тры гады пазней прысудзілі Дзяржаўную прэмію БССР імя Янкі Купалы. Дарэчы, Янішчыц стала самым маладым лаўрэатам гэтай прэміі.
У сярэдзіне 80-х грамадска-палітычныя і паэтычныя поспехі "беларускай Ахматавай" – як яе называлі тагачасныя прыхільнікі – вельмі значныя: паэтэса плённа працуе дэпутатам раённага савета сталічнага Савецкага раёна, з’яўляецца членам праўлення і ўваходзіць у прэзідыум Саюза пісьменнікаў БССР, разам з Нілам Гілевічам бярэ ўдзел у з’ездах Саюза пісьменнікаў СССР, атрымлівае Ганаровую грамату ад Савецкага камітэта абароны міру, выдае прасякнутую светлым філасофскім роздумам кнігу "Каліна зімы" (1987) і зборнік выбраных лірычных твораў "У шуме жытняга святла" (1988).
На піку творчасці паэтэса змагаецца з успамінамі сваёй драматычнай маладосці і перажывае ад кпінаў зайздроснікаў з літаратурнага і грамадскага асяроддзя. Да гэтага ў верасні 1985 года прымешваецца і яшчэ адна асабістая бяда – амаль месяц на парозе жыцця і смерці знаходзіцца яе адзіны любімы сын, якога выратавалі. Месяц пакут, бяссоніцы і перажыванняў…
У хуткім часе паэтэса становіцца усё больш замкнёнай і маўклівай. Ужо пазней да калег і блізкіх людзей прыйдзе ўпушчанае раней асэнсаванне наступных яе радкоў:
"Мой боль – на вышыні святла.
Таму і ноччу мне світае…".
Нечакана для ўсіх Яўгенія Янішчыц трагічна гіне праз 5 дзён пасля свайго 40-гадовага юбілею – 25 лістапада 1988 года.
Як адазваўся на яе смерць знакаміты беларускі пісьменнік Васіль Быкаў: "Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая. Гэта вялікае няшчасце, што яна так рана пайшла з жыцця… <…> месца Жэні ў нашай паэзіі засталося пустое, мабыць, яго доўга не будзе каму заняць…".
Ужо пасля яе адыходу, што і дагэтуль ахутаны таямніцай, пабачыла свет кніга "Выбранае", у якую ўкладальнікі (Ала Канапелька і Валянціна Коўтун) уключылі апавяданні паэтэсы і паэму "Галалёд"...
Спазнаць чалавека можна па біяграфіі, але што тычыцца творцы – лепш за ўсё па яго шматлікіх творах, дзе адлюстроўваецца няпросты чалавечы лёс і адчуваюцца рытмы споведзі ўтрапёнага сэрца.
Дакранёмся ж і мы да лірычных звестак аб жыцці нашай знакамітай зямлячкі – чытаем разам са Sputnik падборку пранікнёных вершаў Яўгеніі Янішчыц.
* * *
Арліны храм. Узмежак беразовы.
І твар сялянкі жытна-верасны.
Усё ў адным злілося перазове –
Нашэсце грому, ласкі і вясны!
Шугнула жыта там, дзе спелі кулі,
Дзе раць у раць ішлі на смерць сыны.
Усё ў адным трывожна-гордым гуле:
Нашэсце птушак, думак і віны.
Чый светлы цень гукаецца ў бярозе,
Чыё не ўстала з попелу сяло?
Мы пасядзім з табою на парозе,
Мой крохкі боль і ціхае цяпло.
Франтавікі, Баяны, аднасельцы,
Насельнікі аблок і гарадоў…
Усё ў адным шчасліва-горкім сэрцы:
Гісторыя. Трагедыя. Любоў.
Балада калодзежа
Ветлым сонцам ці шчасцем сагрэта?
Што прымчаў мяне – дзякуй, цягнік!
Упляло ў маю косаньку лета
Сіняй Ясельды пекны каснік.
Поўна ўцехі. І песень даволі.
Боль струшу з ацяжэлых павек.
Сіўку-бурку гукну ў чыстым полі! –
Выйшаў з поля дзівак-чалавек.
"Што шукаеш? – спытаўся нядобра. –
І гукаеш каго праз гады?".
Хлеб дастаў ён са зрэбнае торбы
І не даў мне напіцца вады.
"Лунь, – кажу, – а дзівак вы, дый годзе".
Пасміхнуўся ў адказ мне стары.
Ой жа доўга шукала калодзеж –
Напаткала аж цэлыя тры.
Першы мохам аброс. А ў другога –
Памуцілася памяць да дна.
А праз трэці пралегла дарога,
Як па Луні сівым – даўніна.
Пра назвы
Ах, вёсачкі акружныя:
Жытцо, лянок, авёс…
Брыльянтава, Жамчужнае…
Які ж вас цар прынёс?
Дыхне прастор марозамі,
А шыльдачкі падрад:
Малінаўка… Бярозаўка… –
Суцэльны плагіят!
З сярпочкамі ды з віламі,
З кажнюткага жытла –
Тут вёсачка Цярпілаўка
Спявала і жыла.
Нібыта з мудрай свахаю
Свой дзелячы сакрэт,
Я з вёскай Гаравахаю
Ішла ў вялікі свет.
Чакайлаўка ды Блінная…
Мой дружа, бы ў жальбе,
Мясцінамі быліннымі
Я правяду цябе.
Там дзецюкі аршынныя,
Там свацейкі гудуць…
Там дзеўкі з Харашылава
Ў Залюбічы ідуць!
Ноч на Прыпяці
Авёс паспелы на далоні.
І поле – мілае да слёз.
Стрыгуць траву начныя коні,
Ды будзіць Прыпяць цеплавоз.
Усё яшчэ… Яшчэ – не ўчора.
Але з якіх глухіх начэй
Мне зазірае ў вочы воран
Бязлітасна, нібы кашчэй.
Яму – пад сто. Яму не спіцца.
Дый мне сягоння не заснуць.
І трызніць закахана Прыпяць,
І воды плыткія пяюць.
Усё яшчэ як на далоні:
Падкоўкі дзён, каралі рос.
Але ляцяць у бездань коні
І рас-
сы-
па-
ецца
авёс.
Дурная Ганна
Бяссонне мучыць галаву,
Ні следу – да парога.
"Пытайцеся, пакуль жыву,
Я пакажу дарогу".
Збірае пер’е і траву,
Увішна трэ падлогу.
"Пытайцеся, пакуль жыву,
Я пакажу дарогу".
На ўскрайку вёскі, дзе папас,
Жыве дурная Ганна.
На ўсё ў яе – адзін адказ,
На ўсё – адно пытанне.
А рукі, быццам буралом.
Травой прывялай – шчокі.
…У чыстым полі за сялом
Ёсць страшны роў глыбокі.
Вайна і посвіст салаўя
Змяшаліся няўцямна.
Была сям’я. Было – сем "я", –
Усіх накрыла яма.
Былінку горкую сарву
І ўчую праз трывогу:
– Пытайцеся, пакуль жыву,
Я пакажу дарогу.
Пярсцёнак
Да бляску двор замёў усходні вецер.
Вось і ад сэрца трошку адлягло.
…То дзесь было: у космасе, ў Сусвеце,
Ці на мяжы палыннае было.
Ўракла матуля: "Будзе трудна з думкай.
Ніжэй трымайся неба і зямлі".
А я чужым зайздросціла мядункам –
Яны бяздумна пахлі і цвілі!
Па кветках тых даўно тугі не маю.
Мінае лета. Коціцца зіма.
І ўсё ж адну да сэрца прытуляю,
Хоць назвы ёй і памяці няма.
Чакае шлях. Чакае золак дальні.
Чаму ж душа бянтэжыцца яшчэ?
…Прымераю адзін пярсцёнак даўні –
І, нібы варам, палец апячэ.
Часіны года
У глыбокай задуме азерца.
Пах мурожнай прывялай травы.
Я тваё невясёлае сэрца.
…Снег не сходзіць з тваёй галавы.
А заўчора трывожна крычалі,
Пакідаючы Пінск журавы.
Углядаюся ў цемень адчаю –
Снег не сходзіць з тваёй галавы.
Засынаючы толькі пад ранак,
Груд падушкі абнімеш ямчэй.
Заваліла, засыпала ганак
Белай памяццю белых начэй.
Хай пяе маё сэрца, як схоча,
Я шчаслівыя маю правы.
Мама! Лівень вясновы ляскоча.
…Снег не сходзіць з тваёй галавы.
* * *
Ружовы цвет і хараство садоў.
Адкрыты жаль заложніцы-эпохі.
А на зямлі не менее удоў,
Нібы ва ўсім павінны катастрофы.
Чытай сябе і вывучай, паэт,
Маліся на магілы і бярозы.
Калі ж нарэшце вылюднее свет
І скончацца ваенныя пагрозы?
Калі ж дашчэнту згіне яд і тля
І станецца любоў невыпадковай?
Бо, як жанчына, цягнецца зямля
Да абароннай ласкі мужыковай.
Дваццаты век. Бары і курганы.
Радзінны спеў і пошум Белавежы.
Мы ўсё яшчэ будуемся з вайны
І – ад вайны! – няўжо ізноў залежым?
Каліна зімы
Полымем зыркім душу апаліла.
Полымем белым ўзняло з небыцця.
…Ой жа зімой закіпае каліна,
Гронка яе – як надзея жыцця.
Позняя ягадка позняй спакусы.
Вэлюм маёвы растаў па вясне.
Запунсавела-прыпухлыя вусны
Свецяцца ціха-шчасліва праз снег.
Выберу сёння якую вандроўку,
Каб неўталоннай душы дагадзіць?
Светла аклікну каліну-сяброўку –
Сумам маім на мяне паглядзіць.
Белапушыстыя ўскінуты бровы.
Час замірання. І час адкрыцця.
Доля мая – нібы гронка любові
Б’ецца над сцішанай голькай жыцця.
* * *
Шастае вятрыска па дуброве.
Сонца лістапада – на нулю.
Залатой саломачкі карове
Паўкапешкі шчыра рассцялю.
Покуль будуць частавацца госці
Ды цягнуць расчулена хмялёк,
Занясу Барбосу (ягамосці,
Проша не аб’ездзены кусок).
Пойдзе галасей руды і хмуры,
Асівее цішыня двара.
Лаз прыкрыю, каб дурніцы-куры
Не ўпусцілі хіжага тхара.
Стане песні дзіўнай пераборы
Варушыць зрадзелая радня.
Будзе ноч празрыстая. І зоры.
І паўсюль – на свеце! – дабрыня.
"Заблудзіў сіні вецер між нівамі…":
вершаваная спадчына Максіма Танка