Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open

© REUTERS / KELLY DEFINAАрына Сабаленка
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2021
Наступнай саперніцай беларускі стане 69-ы нумар сусветнага рэйтынгу амерыканка Эн Лі - з ёй Арына яшчэ ні разу не гуляла.

МІНСК, 10 лют – Sputnik. Першая ракетка Беларусі і 7-я планеты Арына Сабаленка не без працы абыграла расіянку Дар'ю Касаткіну (75) у другім раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і выйшла ў 1/16 фіналу, паведамляе Sputnik.

Матч працягваўся крыху больш за паўтары гадзіны. Арына правяла 7 эйсаў і выйграла па выніках дух сэтаў - 7:6, 6:3. Гэта трэцяя асабістая сустрэча беларускі і расіянкі: двойчы была мацней Сабаленка, адзін раз Касаткіна.

Наступнай саперніцай Арыны стане 69-ы нумар сусветнага рэйтынгу амерыканка Эн Лі, з ёй беларуска яшчэ ні разу не гуляла. Матч на адным з кортаў "Мельбурн Парка" пройдзе 11 лютага.

Акрамя гэтага, сёння беларуская тэнісістка стартуе ў парным разрадзе Australian Open. У першым раўндзе разам з бельгійкай Элізай Мертэнс яна згуляе супраць бельгійска-шведскага дуэта Ван Эйтванк - Лістэр.

Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Беларускія тэнісісты стартавалі на Australian Open

Сабаленка застаецца адзінай з беларусак на турніры Аўстраліі: напярэдадні, нагадаем, Вікторыя Азаранка (13) і Аляксандра Сасновіч (92) пацярпелі параженне.

Таксама не засталося на турніры і мужчын-беларусаў. Ілля Івашка (110) прайграў у першым раўндзе 9 лютага, Ягор Герасімаў (78) саступіў у другім сёння ноччу расіяніну Аслану Карацеву (114).

Australian Open-2021 завершыцца 21 лютага. Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складзе 55,2 мільёна долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па 2,1 мільёна долараў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі