Беларускія тэнісісты стартавалі на Australian Open

© REUTERS / Robert DeutschАрына Сабаленка
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Падпісацца
Гэта самы дарагі турнір у прафесійным тэнісе: агульны прызавы фонд складае 55,2 млн долараў, пераможцы ў адзіночных разрадах заробяць па 2,1 млн долараў кожны.

МІНСК, 8 лют – Sputnik. У Мельбурне стартаваў першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема - Australian Open, сёння на корт выйшла сёмая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка.

У аўстралійскім Мельбурне 8 лютага стартаваў першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема - Australian Open. Беларусцы Арыне Сабаленка, якая займае сёмую пазіцыю ў рэйтынгу WTA, супрацьстаяла славачка Вікторыя Кужмова (100). Паміж сабой тэнісісткі гулялі толькі аднойчы у 2018 годзе на Кубку Федэрацыі, тады перамагла Кужмова.

Сёння саперніцы правялі на корце ледзь больш за гадзіну. Сабаленка ўдарна пачала сустрэчу, завалодаўшы ініцыятывай, у другім сэце яна працягнула дамінаваць і заваявала перамогу - 6:0, 6:4.

Першым з беларускіх мужчын-тэнісістаў на корт "Мельбурн-Парка" выйшаў Ягор Герасімаў (78), у першым матчы яму супрацьстаяў француз Бенуа Пера (25). Ягор Герасімаў таксама паспяхова пачаў сваё выступленне на аўстралійскім турніры, адолеўшы француза - 6:2, 2:6, 7:6 (5), 7:5.

Наперадзе чакаецца выступленне двухразовай пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Вікторыі Азаранка (13-я ракетка), якая ў 1/64 фіналу упершыню сустрэнецца з амерыканкай Джэсікай Пегула (64). Матч пройдзе ноччу 9 лютага. Нагадаем, раней Азаранка знялася з чвэрцьфіналу падрыхтоўчага турніру ў Мельбурне з-за праблем са спіной.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2020
Гадавы рэйтынг WTA: у топ-50 патрапілі дзве беларускія тэнісісткі

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (92) згуляе з эстонкай Анэт Кантавейт (23).

Таксама плануецца выступленне Іллі Івашкі (110) супраць расіяніна Рамана Сафіуліна (182) раніцай 9 лютага.

Перад стартам Australian Open выйшаў абноўлены тэнісны рэйтынг. Прыкметных змен дамаглася беларуска Вера Лапко, адыграўшы 22 пазіцыі і якая паднялася на 277-е месца. Аляксандра Сасновіч на 2 радкі апусцілася і цяпер займае 92-е месца. Астатнія тэнісісты свае пазіцыі захавалі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0