Арына Сабаленка пераадолела метку ў 7 млн долараў прызавых

© AFP 2021 / BRANDON MALONEАрына Сабаленка
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2021
Падпісацца на
Зараз Сабаленка ў адзіночным рэйтынгу WTA займае восьмы радок - у панядзелак яна апусцілася на адзін пункт у топе лепшых тэнісістак свету.

МІНСК, 24 лют – Sputnik. Тэнісістка Арына Сабаленка здолела пераадолець адзнаку у сем мільёнаў долараў прызавых за спартыўную кар'еру, сведчаць дадзеныя Жаночай тэніснай асацыяцыі.

На гэты час беларуская спартсменка зарабіла 7,302 мільёна долараў, у тым ліку ў бягучым годзе - больш за 927 тысяч.

Зараз на рахунку Сабаленкі дзевяць тытулаў турніраў WTA у адзіночным разрадзе, а таксама пяць - у пары. Статыстыка паражэнняў і перамог беларускі ў адзіночных спаборніцтвах - 239 да 123, у пары - 80 да 61.

Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь, 1920, 09.12.2020
Вікторыя Азаранка атрымала ўзнагароду WTA за лепшы камбэк года

Зараз Сабаленка ў адзіночным рэйтынгу WTA займае восьмы радок - у панядзелак яна апусцілася на адну пазіцыю ў топе найлепшых тэнісістак свету. У парным разрадзе яна з'яўляецца першай ракеткай свету, на другім месцы - яе партнёрка з Бельгіі Эліс Мертэнс.

Нагадаем, былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, якая цяпер у рэйтынгу WTA займае 14-е месца, за сваю спартыўную кар'еру ў тэнісе ўжо паспела зарабіць 32,4 мільёна долараў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader