Рост цэн на некаторыя лекі і сацыяльна значныя тавары абмяжуюць

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкПраца аптэкі
Праца аптэкі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2021
Падпісацца
Кошт бульбы і анальгіну, а таксама яшчэ больш за сто найменняў сацыяльна значных прадуктаў і прэпаратаў не змогуць павышаць больш чым на 0,2% у месяц.

МІНСК, 24 лют – Sputnik. Абмежаванні на рост цэн уведзены ў Беларусі на шэраг тавараў і медпрэпаратаў, адпаведная пастанова Савета Міністраў №100 ад 23 лютага 2021 года была апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Што за тавары і лекі?

Забарона закране 62 таварныя пазіцыі і 50 лекавых сродкаў. Так, у гандлёвых сетках нельга павышаць цэны на тавары першай неабходнасці. Сярод іх - крупы, мяса, рыба, яйкі, бульба, кава, чай, цукар, соль. А таксама туалетная папера, падгузнікі, мыла, запалкі.

У пераліку лекаў, на якія уведзены абмежаванні па кошце - амаксіцылін, анальгін, омепразол, арпетол і іншыя. Поўны пералік можна знайсці на сайце міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Якія змены ўведзены?

Усім індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам усіх форм уласнасці, якія пастаўляюць і прадаюць сацыяльна значныя тавары, да канца лютага нельга павышаць цэны.

З 1 сакавіка змяняць кошт можна не больш чым на 0,2% у месяц. Пры гэтым неабходна будзе ўзгадніць павышэнне з камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў.

Долары ў канверце, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2021
Адмена адзінага падатку і павышэнне ўзносаў у ФСАН прымусяць ІП сысці "у цень"

Кантроль за сітуацыяй з цэнамі ускладзены на міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, міністэрства аховы здароўя, аблвыканкамы і сталічную мэрыю. Ім жа даручана праінфармаваць суб'екты гаспадарання.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі быў павышаны падатак на даданую вартасць. На шэраг харчовых тавараў, на якія дзейнічае стаўка ПДВ у 10% пры ўвозе і (або) рэалізацыі ў Беларусі, падатак павялічаны ўдвая - да 20%. У спіску тавараў (спіс доўгі), і масліны, і грыбы, і гарошак з кукурузай, і фруктовыя пюрэ, і мёд, крупы (грэчка, пярлоўка, проса, сачавіца), мука, печыва, вафлі і шэраг іншых.

Цэны павысіліся таксама на дзіцячыя тавары і лекі.

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары

Жылыя дамы ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2021
Падаражэлі: чэкі "Жыллё" праіндэксавалі ў Мінску
МАРГ на пастаяннай аснове вядзе маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары. У снежні мінулага года ў ведамстве паведамлялі, што ў першым квартале 2021-га ўводзіцца цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары на 90 дзён. Сярод іх: сметанковае масла і сланечнікавы алей, мука, соль, некаторыя віды круп, хлеба, мяса, сыру, малака і іншае.

У студзені пералік тавараў, на якія ў рэспубліцы рэгулююцца цэны, быў пашыраны. У спісак былі дададзены сем пазіцый: два віды каўбас, пярловая крупа, папяровыя сурвэткі, маргарын і іншыя. У міністэрстве заявілі, што ў бягучым годзе пастаўлена задача па абмежаванні росту цэн на такія тавары - не вышэй за 4,9%.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0