Міністэрства аховы здароўя вядзе перамовы аб зніжэнні цэн на лекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАптэка ў Мінску
Аптэка ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2021
Падпісацца
Беларускае ведамства дамаўляецца аб памяншэнні кошту лекавых сродкаў напрамую з вытворцамі.

МІНСК, 2 сак – Sputnik. Цэны на пералік лекаў знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і іншых ведамстваў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Нагадаем, некаторыя аптэкі пасля павелічэння падатку на даданую вартасць да 10% сталі павышаць цэны на лекавыя прэпараты. З 23 лютага ў Беларусі абмежаваны рост цэн на 50 найменняў лексродкаў першай неабходнасці, сярод якіх - амоксіцілін, анальгін, амепразол і арпетол.

Міністэрства аховы здароўя вядзе перамовы аб зніжэнні цэн на лекі наўпрост з вытворцамі, так як галоўным складнікам ў рознічным кошту прэпаратаў з'яўляецца кошт ад вытворцы. Ён складае ад 72% да 97%, адзначылі ў ведамстве.

Міністэрства аховы здароўя ўжо дамовілася з нямецкім Bayer, праўда, пакуль толькі па адной пазіцыі.

"Прадстаўніцтва кампаніі Bayer AG, Германія інфармавала Міністэрства аховы здароўя аб прынятым рашэнні аб зніжэнні кантрактных цэн для Беларусі на лекавыя сродкі: Ксарэлта 10 мг №30 - на 35%; Ксарэлта 2,5 мг №56 - на 25%", - адзначыў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чэрэднічэнка.

Лекі па зніжанаму кошту будуць пастаўляцца ў краіну пачынаючы з бягучага месяца, дадаў ён.

Рагоз - Sputnik Беларусь, 1920, 26.07.2020
Народная аптэка: як беларусы выкарыстоўвалі рагоз

З беларускім вытворцам лекаў Міністэрства аховы здароўя таксама заключыла дамоўленасць. Па словах Чэрэднічэнка, РУП "Белфармацыя" будзе рэалізоўваць рэшткі лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння па старых цэнах (сфарміраваных да 1 студзеня 2021 г.).

Намеснік міністра адзначыў таксама, што "Белфармацыя" плануе захаваць даступнасць цэн на шырокі пералік лекаў за кошт унутраных рэзерваў.

"Так, рознічныя цэны на некаторыя лексродкі зменшаны за кошт памяншэння гандлёвай і аптовай надбавак, а таксама кошту набыцця", - гаворыцца ў паведамленні. Акрамя таго, у аптэчнай сетцы падаюцца зніжкі да 10% на лекі, адзначылі ў ведамстве.

Чаму цэны ўсё яшчэ адрозніваюцца?

Любіста - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2019
Народная аптэка: як беларусы выкарыстоўвалі любісту
У сувязі з абмежаваннем росту цэн на лекі, беларускія аптэкі з 1 сакавіка не могуць падымаць кошт прэпаратаў больш, чым на 0,2% у месяц.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, чаму розніца ў цане на адзін і той жа прэпарат у розных аптэках да гэтага часу захавалася. Адрозненні ў кошту залежаць ад цаны вытворцы, часу, калі лекі паступіла на аптэчны склад, наяўнасці рэшткаў прэпарата, закупленых раней.

"Значная доля лекавых сродкаў, якія знаходзяцца ў рэалізацыі, паступала ў аптэкі і на аптэчныя склады на працягу 2020 і нават 2019 года", - растлумачылі ў ведамстве.

Асаблівы кантроль

Наведвальнікі аптэкі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2021
За высокія цэны на лекі прэзідэнт паабяцаў жорсткую рэакцыю
У панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з кіраўніком Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілём Герасімавым заявіў, што цэны на лекі будуць у краіне на асаблівым кантролі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускім рынку палова аптэк - дзяржаўныя, палова - прыватныя.

"Калі ў пачуццё не прывядзём прыватнікаў, ну што ж, тады будуць працаваць дзяржаўныя аптэкі. Але мы не можам дазволіць на здароўе людзей нажывацца. Таму лекі - на асаблівы кантроль", - падкрэсліў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0