МІНСК, 9 сак – Sputnik. Паліцыя Латвіі высветліла асобу магчымага выкрадальніка гарматы з мемарыяла савецкім войнам у горадзе Екабпілсе, паведамілі латвійскія СМІ.
Савецкі помнік, устаноўлены на брацкай вайсковай магіле, быў апаганены ў ноч на 24 лютага.
ЗІС-3 - 76-мм дывізіённая супрацьтанкавая гармата - знікла з брацкай магілы герояў-вызваліцеляў Екабпілса ад нацысцкіх захопнікаў. У расійскім пасольстве інцыдэнт назвалі праявай "неанацысцкага рэваншызму".
Першапачаткова крымінальны працэс быў пачаты па 18-й частцы Крымінальнага закона - аб злачыннай дзеі супраць маёмасці. Зараз ён перакваліфікаваны па частцы першай артыкула 229-га КЗ - перамяшчэнне помніка культуры дзяржаўнага значэння. За дадзенае злачыннае дзеянне закон прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў, прымусовыя работы або грашовы штраф.
Памятны мемарыял устаноўлены над магілай генерал-маёра Сяргея Купрыянава (1899 - 1944), палкоўнікаў Субабутдына Газеева (1896 - 1944) і Гаўрыіла Шарыкалава (1900 - 1944).
Апошні - ураджэнец Любчанскага раёна Беларусі. Шарыкалаў загінуў на баявым пасту 19 жніўня 1944 года падчас удзелу ў Крустпілскай аперацыі. Бой за горад Крустпілс (сучасны Екабпілс - Sputnik) пачаўся 7 жніўня 1944 года.
Чытайце таксама:
- Мемарыял над магілай беларускага афіцэра разбурылі ў Латвіі
- Брэстаўчанка стварае мемарыял з замежных помнікаў савецкім салдатам
- Пракуроры праверылі, як утрымліваецца магіла легендарнага Дзеда Талаша