Строчыцы – музей народнай архітэктуры і побыту – у мінулыя выхадныя арганізаваў праводзіны зімы. Песні, танцы, карагоды, пачастункі, народныя абрады і, вядома, шмат бліноў - такім быў гэты ўікэнд пад Мінскам.
Шмат гадоў таму ў беларусаў былі ўласныя абрады пры сустрэчы вясны, частка з іх сыходзіць яшчэ да язычніцкіх традыцый.
У музеі можна было па-сапраўднаму пагрузіцца ў атмасферу гэтага цудоўнага свята, прыняць удзел у сямі днях масленічнага тыдня, а таксама паспрабаваць сябе ў вясёлых гульнях і забавах.
У праграме свята былі і выступленні фальклорных калектываў, карнавальныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых, паказ беларускага тэатра ценяў, лялечны спектакль "Батлейка", майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Глядзіце на відэа, як пад Мінскам вясну сустракалі.
Чытайце таксама:
- Масленічныя гульні моладзі або самы час для вяселляў
- Загавіны альбо развітанне з Масленічным тыднем