МІНСК, 18 сак – Sputnik. Кошт навучання ў беларускіх ВНУ пакуль падымацца не будзе, распавялі Sputnik ў міністэрстве адукацыі Беларусі.
"Першапачаткова некаторыя ВНУ планавалі падняць кошт навучання, аднак у міністэрстве вырашылі, што гэтага рабіць пакуль не варта", - удакладніла прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая.
У прэс-службе адзначылі, што пытанне павышэння кошту навучання для студэнтаў-платнікаў абмяркоўвалася на нарадзе рэктараў.
"Міністэрства вывучыла магчымасці ВНУ і ССНУ па кампенсацыі дадатковых выдаткаў, звязаных з павышэннем з 1 студзеня 2021 года зарплаты работнікам ВНУ, і іншых выдаткаў на адукацыйныя праграмы на платнай аснове і вырашыла не павышаць плату за навучанне", - падкрэслілі там.
У Мінадукацыі растлумачылі, што павышаць зарплаты педагогам і рэалізоўваць адукацыйныя праграмы будуць за кошт аптымізацыі іншых расходаў устаноў адукацыі.
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што некаторыя ВНУ Беларусі павышаюць кошт навучання. У прэс-службе БДУ, у прыватнасці, распавялі, што "кошт за навучанне будзе скарэкціраваны ў сувязі з узрослымі выдаткамі на аплату працы, камунальныя і іншыя выдаткі". У прэс-службе БДПУ таксама пацвердзілі рост расцэнак на атрыманне вышэйшай адукацыі на платнай аснове.
У мінулы раз кошты на навучанне ў БДУ, БДЭУ, БНТУ і некаторых рэгіянальных ВНУ мяняліся ў сакавіку 2020 года.
Чытайце таксама:
- Стала вядома, колькі беларусаў змогуць мець квоты на навучанне ў Расіі
- Карпенка распавёў, колькі Беларусь зарабіла на адукацыі
- Лівянт аб навацыях у сістэме адукацыі: лепш бы іх не было