Белавежская пушча запрашае адкрыць веласезон

© Sputnik / Роман ШантарЗубры ў поле на досвітку
Зубры ў поле на досвітку - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2021
Падпісацца
Удзельнікам велапрабегу абяцаюць прыемныя сюрпрызы, абавязкова будзе апетытная юшка і духмяны чай на травах. Можна паўдзельнічаць у вясёлых спартыўных гульнях і конкурсах.

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" запрашае ўсіх аматараў роварных прагулак адкрыць веласезон ў запаведным лесе 10 красавіка.

Гасцей сустрэнуць ля галоўных варот пушчы. Удзельнікам велапрабегу абяцаюць прыемныя сюрпрызы падчас прывалу на тэрыторыі легендарнай "Царскай паляны".

Абавязкова будзе апетытная юшка і духмяны чай на травах. Можна паўдзельнічаць у вясёлых спартыўных гульнях, конкурсах і забавах, паведамляе сайт Нацпарка.

Уладальнікам асабістага двухколавага транспарту дадуць магчымасць пракаціцца па запаведным лесе бясплатна.

У Белавежскай пушчы распрацавана і дзейнічае 22 турыстычныя маршруты, у тым ліку больш за дзесятак веласіпедных. Некаторыя з іх вядуць у аддаленыя куткі парку, дзе растуць векавыя дубы і хвоі.

Белавежская пушча

Бярэзінскі біясферны дзяржаўны запаведнік - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2021
Зямля пад Мінскам, ля вадаёмаў, запаведнікаў будзе пад кантролем дзяржавы
Белавежская пушча - адна з галоўных славутасцей Беларусі і адзін з самых значных рэліктаў Еўропы. Першая згадка пра пушчу датуецца 983 годам.

У пушчы больш за 220 відаў птушак і амаль 60 відаў звяроў, сярод якіх самы знакаміты - зубр. Адзін з яе участкаў (з найбольш узроставымі дрэвамі) уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З 1993 года пушча мае статус біясфернага запаведніка, ўзнагароджана еўрапейскім дыпломам як адна з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце (такое рашэнне ў канцы 1997 г. прыняў Савет Еўропы).

У 2020-м нацыянальны парк наведалі больш за 25 тысяч велатурыстаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0