МІНСК, 31 сак – Sputnik. Тактычныя вучэнні з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай стартавалі напярэдадні на Гожскім палігоне пад Гродна, паведамляе Міністэрства абароны.
У манеўрах прымае ўдзел звыш 100 адзінак бронетэхнікі і больш за 400 ваеннаслужачых пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Ігара Дземідзенка. Паводле інфармацыі Мінабароны, гэтыя вучэнні - планавыя.
"Будзе адпрацавана вядзенне брыгадай абарончага бою. Пры арганізацыі гэтага мерапрыемства ўлічваўся вопыт сучасных войнаў і лакальных канфліктаў", - адзначыў Дземідзенка.
Гвардзейцаў навучаць вядзенню актыўнай абароны, контратак, адбіцці ўдараў з паветра.
Адзін з элементаў вучэння - перапраўка танкавых падраздзяленняў праз Нёман. Для гэтага збудуюць пантонны мост, працамі будзе займацца спецыяльны батальён 557-й інжынернай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Вучэнні "блакітных берэтаў"
26 сакавіка 2021 года скончылася актыўная фаза першага сумеснага вучэння ПДВ Беларусі і Расіі.
Байцы 103-й брыгады з Віцебска і 76-й дывізіі Пскова правялі вучэбную баявую аперацыю ў Магілёўскай вобласці.
Практычныя дзеянні развіваліся на працягу трох дзён, у тым ліку ў цёмны час сутак. За гэты час удзельнікі манеўраў ужывалі ствольную і рэактыўную артылерыю, бранятэхніку і баявую авіяцыю.
Упершыню ваенныя адпрацавалі вядзенне сумесных дзеянняў па выхадзе групоўкі падраздзяленняў з акружэння. Затым беларускія і расійскія падраздзяленні правялі марш калон тэхнікі, у час якога адбіваліся ад дыверсійна-разведвальных груп.
У фінале дэсантнікі высадзіліся на асноўны плацдарм трэніроўкі з борта самалёта Іл-76. На зямлі іх падтрымлівалі наземныя сілы на бронетранспарцёрах і аўтамабілях з зенітнымі ўстаноўкамі. Паводле задумы, пасля адцягваючага ўдару дэсантнікі адкрылі агонь і знішчылі сілы незаконнага ўзброенага фармавання.
Чытайце таксама:
- Сумесную штабную трэніроўку правялі ваеннаслужачыя Беларусі і Расіі
- Мінабароны Беларусі і РФ падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства
- Трапілі ў акружэнне: як расійскія дэсантнікі выручалі беларусаў на вучэннях