Фота

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

Падпісацца
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы "Верабейкі" з Любані і "Нашчадкі" з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі… - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2021
Танцы ў рукавіцах або гуканне вясны
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

© Sputnik / Альфред МикусАбрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
1/18
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
© Sputnik / Альфред МикусУдзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
2/18
Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
© Sputnik / Альфред МикусПачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
3/18
Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
© Sputnik / Альфред МикусМалыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
4/18
Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
© Sputnik / Альфред МикусАд аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
5/18
Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
© Sputnik / Альфред МикусАбыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
6/18
Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
© Sputnik / Альфред МикусДзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
7/18
Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
© Sputnik / Альфред МикусУсе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
8/18
Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
© Sputnik / Альфред МикусЖаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
9/18
Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
© Sputnik / Альфред МикусДзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
10/18
Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
© Sputnik / Альфред МикусТварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
11/18
Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
© Sputnik / Альфред МикусПасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
12/18
Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
© Sputnik / Альфред МикусПасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
13/18
Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
© Sputnik / Альфред МикусДзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
14/18
Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
© Sputnik / Альфред МикусДзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
15/18
Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
© Sputnik / Альфред МикусДзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
16/18
Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
© Sputnik / Альфред МикусДзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
17/18
Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
© Sputnik / Альфред МикусРознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі - Sputnik Беларусь
18/18
Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
Стужка навiн
0