07:00 25 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.50
  • Масленіца ў Строчыцах
  • Масленіца здаўна звязана з праводзінамі зімы і прыходам доўгачаканай вясны
  • Усе абрады накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджаю і дабрабыту
  • У музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адзначылі адно з самых вясёлых народных свят
  • Гульня у гаршкі. Традыцыйна на Масленіцу гуляюць у гаршкі: у якім-небудзь з іх знаходзяцца дары для самых удачлівых
  • Гульні для дзяцей на Масленіцу
  • Традыцыйная Батлейка таксама забаўляла малых
  • Старажытны абрад Наведванне бабкі-павітухі
  • Старадаўні абрад Пахаванне Дзеда на Масленіцу прызначаны толькі для дарослых
  • Масленічны святочны стол у Строчыцах
  • Гістарычная рэканструкцыя Масленіца - 1914
  • Рэканструктарам таксама трэба падсілкавацца
  • Кацялок на вогнішчы
  • Масленічны слуп у Строчыцах
  • Хтосьці змог дацягнуцца за прызамі
  • Скамарохі на хадулях ў Строчыцах
  • Зіма для нашых продкаў была часам цяжкім, галодным, таму ўсе чакалі вясны, цёплых дзён і вясёлага святкавання Масленіцы
  • Спальванне пудзіла зімы на Масленіцу ў Строчыцах
  • Традыцыя спальваць пудзіла ў канцы Масленіцы сыходзіць каранямі ў язычніцкія часы
  • Саламяная лялька ў старажытных славян сімвалізавала багіню зімы Марэну, а сам абрад - яе пахаванне
© Sputnik Альфред Микус
Масленіца ў Строчыцах.

Масленіцу – адно з самых вясёлых свят у народным календары – справiлi пад Мiнскам у Строчыцах.

Масленіца здаўна звязана з праводзінамі зімы і прыходам доўгачаканай вясны, а ўсе абрады накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджаю і дабрабыту

У музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адзначылі адно з самых вясёлых народных свят - Масленіцу. Традыцыйныя забавы – спальванне ў агні пудзіла з карагодамі вакол, частаванне блінамі, танцы, конкурсы і старадаўнія абрады, у тым ліку і "толькі для дарослых".

Зіма для нашых продкаў была часам цяжкім, галодным, таму ўсе чакалі вясны, цёплых дзён і вясёлага святкавання Масленіцы. Традыцыя спальваць пудзіла ў канцы Масленіцы сыходзіць каранямі ў язычніцкія часы. Саламяная лялька ў старажытных славян сімвалізавала багіню зімы Марэну, а сам абрад - яе "пахаванне".

Не адзначаць Масленіцу катэгарычна забаранялася, нашы продкі верылі, што доўгі лён вырасце, а карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, якія весела правялі Масленіцу.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у Строчыцах сустракалі вясну ў лепшых славянскіх традыцыях - з блінамі, гулянкамі і спальваннем Марэны.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Строчыцы, Масленіца, зіма

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы