Палітычныя пратэсты на Алімпіядзе ў Токіа будуць забаронены - МАК

© REUTERS / ISSEI KATOАлімпійскія гульні ў Токіа
Алімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 22.04.2021
Падпісацца
Камісія спартсменаў МАК правяла маштабнае апытанне грамадскай думкі, у якім прынялі ўдзел 3,5 тысячы спартсменаў. Большасць выступіла супраць выкарыстання Гульняў у палітычных мэтах.

МІНСК, 22 кра – Sputnik. Спартсменам па-ранейшаму забаронена выказваць палітычныя погляды падчас выступленняў і афіцыйных цырымоній Алімпійскіх гульняў. Такое рашэнне прыняў Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Папярэдне было праведзена маштабнае апытанне, якое пачалося ў чэрвені 2020 года і ў якім прынялі ўдзел больш за 3500 спартсменаў, што прадстаўляюць 185 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і 41 алімпійскі від спорту, паведамляе МАК.

Кіраўнік камісіі спартсменаў МАК плыўчыха Кірсця Кавентры адзначае, што ў ходзе апытання 70% выступілі супраць дэманстрацыі і выказвання сваіх поглядаў на Алімпіядзе.

"Большасць апытаных не палічылі мэтазгодным, каб спартсмены выказвалі асабістыя погляды падчас цырымоніі адкрыцця, на подыуме або падчас спаборніцтваў. Рэспандэнты палічылі мэтазгодным, каб спартсмены дэманстравалі або выказвалі свае погляды праз СМІ, на прэс-канферэнцыях і мікст-зонах", - паведамляе афіцыйны сайт МАК.

Правіла 50 Алімпійскай Хартыі, якое забараняе любыя палітычныя акцыі падчас Алімпійскіх гульняў, застаецца ў сіле. Супраць выступалі ЗША і некаторыя іншыя краіны, якія дазволілі атлетам насіць любую сімволіку, звязаную з рухам Black Lives Matter, уставаць на адно калена або падымаць кулак у знак салідарнасці з меншасцямі.

Алімпійскі сцяг, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2021
Прадстаўлена эмблема Алімпіяды-2026 у Італіі

Камісія атлетаў падрыхтавала вельмі стрыманыя рэкамендацыі, ухваленыя Выканкамам МАК. Для выражэння сваіх палітычных пазіцый не забаронена выкарыстоўваць зносіны з прадстаўнікамі мас-медыя ці асабістыя старонкі ў сацсетках. Схіляць калена або рабіць нейкія сімвалічныя жэсты на подыуме або на спартыўнай арэне нельга, але па-за спаборніцтвамі, напрыклад, у Алімпійскай вёсцы, можна.

Таксама Кірсця Кавентры прапанавала ўключыць у брэндзіраванне Алімпійскай вёскі слоганы пра свет, павагу, салідарнасць, роўнасць і інклюзіўнасць.

За парушэнне правіл і выражэнне пратэсту падчас Алімпійскіх гульняў спартсменаў чакае пакаранне аж да дыскваліфікацыі.

Што такое правіла 50

Прэзентацыя спартыўнай формы для беларускіх атлетаў у Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2021
Як будуць выглядаць беларускія алімпійцы ў Токіа - фота
Правіла 50 Алімпійскай хартыі служыць асновай для абароны нейтралітэту спорту і Алімпійскіх гульняў. У ім гаворыцца, што "на алімпійскіх аб'ектах, у месцах правядзення спаборніцтваў і іншых алімпійскіх зонах не дапускаюцца любыя дэманстрацыі або прапаганда палітычнага, рэлігійнага ці расавага характару".

Правіла, якое многія спартсмены называюць залішне рамантычным і адарваным ад рэальнасці, дзейнічае не заўсёды: гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі палітыка актыўна ўмешвалася і працягвае ўмешвацца ў спорт. Тым не менш, большасць атлетаў, трэнераў, балельшчыкаў лічыць, што, калі падчас Алімпіяды дазволіць палітычныя акцыі, атмасфера грандыёзнага спартыўнага свята будзе сапсавана.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0