Канчаткова адрадзіць: Лукашэнка аб пацярпелых пасля аварыі на ЧАЭС землях

© Photo : Пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае Брагін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае Брагін - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2021
Падпісацца
Беларускія ўлады плануюць распрацаваць завяршальную дзяржаўную праграму ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

МІНСК, 26 кра – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы ў час паездкі ў Брагін сабраў нараду, прысвечаную адраджэнню паўднёвых раёнаў рэспублікі, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

"Асноўная прычына: мы павінны выпрацаваць, я яе так разумею, завяршальную, канчатковую праграму адраджэння гэтых зямель. Як мы яе часта называлі, ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Канчаткова", - заявіў беларускі лідэр.

Паводле яго слоў, менавіта зараз наспела такая неабходнасць і магчымасць, таму што прайшло ўжо 35 гадоў пасля катастрофы на ЧАЭС, і практыка паказала, як трэба дзейнічаць і куды рухацца, каб аднаўляць тут жыццё.

Праграма адраджэння зямель

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што пасля трагедыі на ЧАЭС многія мусіравалі дадзеную тэму і многія рашэнне ў той час прымаліся "на авось".

"І нам хапіла розуму тады паволі, крок за крокам. Мы людзей падтрымлівалі. Рабілі ўсё для таго, каб разабрацца, што адбываецца, выратаваць людзей і выратаваць гэтыя землі", - лічыць ён.

Пры гэтым канстатаваў, што праз 35 гадоў беларускія ўлады бачаць, што ёсць дрэннага і ад чаго трэба сыходзіць, а што - наадварот, трэба рабіць для вырашэння галоўнай задачы.

"А галоўная задача для нас - адрадзіць гэтыя землі. Гэта галоўнае", - асабліва адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пасля чаго растлумачыў сваё бачанне сітуацыі, што "гэтая праграма павінна быць праграмай адраджэння зямель, мэтай якой павінна з’явіцца аднаўленне таго ўзроўню, які быў да Чарнобыля. З некаторымі асаблівасцямі".

Пасадка лесу на вольнай зямлі

На думку беларускага лідэра, не трэба старацца аднаўляць маленькія вёскі, а неабходна вызначыць, дзе будуць пражываць людзі. Таму варта звярнуць увагу на ўжо існуючыя аграгарадкі.

Мікалай Скавародзін каля сваёй хаты, якая павалилася, у вёсцы Вежышча, адселенай у 1986 годзе - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2021
Доза адчужэння: што ўспамінаюць ліквідатары аварыі на ЧАЭС

"Але першачарговым чынам нам трэба высадзіць лес на свабодных плошчах, а іх нямала. Шмат такіх участкаў", - вызначыў ён задачу ўладам.

Таксама ўвага будзе надавацца і аграрнай галіне.

"Поўдзень нашай краіны - мы павінны падумаць, што будзем рабіць. Аж да таго, што, як мы калісьці планавалі, з Жыткавічаў чыгунку кінуць да Ельска, закальцаваць. Зараз палічым, калі яна хоць бы за 10-12 гадоў акупіцца. Гэта трэба рабіць, каб уцягнуць гэты рэгіён", - упэўнены Лукашэнка.

Перад уладамі краіны стаіць задача падрыхтаваць праграму па аднаўленні тэрыторый, дзе будзе прапісана, дзе будуць жыць і працаваць людзі, як будуць стварацца прадпрыемствы і працоўныя месцы да верасня гэтага года.

Патрэбен хаос і бойка

Кіраўнік дзяржавы ў Брагіне пасля ўдзелу ў мітынгу пагутарыў з мясцовымі жыхарамі і заклікаў заўсёды мірна і спакойна абмяркоўваць праблемныя пытанні.

Зубры і саркафаг у добрае надвор'е: падрабязнасці тураў у зону адчужэння - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2019
Зубры і саркафаг у добрае надвор'е: падрабязнасці тураў у зону адчужэння

"Сабраліся, абмеркавалі, пагаварылі без бойкі. Таму што камусьці гэта бойка патрэбна. Камусьці патрэбен хаос (вы ведаеце, каму) на гэтай зямлі. Жывіце мірна. Яшчэ раз кажу: вы не пашкадуеце, што засталіся тут", - запэўніў ён.

Прычым Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў, як у 90-ыя гады абмяркоўвалася пытанне стварэння Палескай народнай рэспублікі, што не дазволіла б адраджаць пацярпелыя рэгіёны, таму што гэта фактычна падзел краіны.

"Нам удалося захаваць гэтыя землі толькі дзякуючы таму, што мы з усёй краіны збіралі гэтыя грошы і накіроўвалі іх сюды", - падкрэсліў ён.

Пасля чаго дадаў, што "зараз зноў хочуць напалову падзяліць Беларусь. Не атрымаецца! І нават без мяне не атрымаецца. Усе, мы ўжо зразумелі, што ў нас ёсць свая зямля і свая краіна, і мы нікому яе не аддадзім".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0