Ацяпленне пачнуць адключаць у Мінску на наступным тыдні

© Photo : РУП "Витебскэнерго"Батарэя ацяплення
Батарэя ацяплення - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2021
Падпісацца
Улады звычайна прымаюць рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага перыяду пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы не ніжэй за +8 градусаў на працягу трох сутак запар.
МІНСК, 7 тра - Sputnik. Ацяпленне пачнуць адключаць у Мінску з 12 траўня, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама ў пятніцу.
"З 12 траўня пачнуць адключаць ацяпленне ва ўсіх катэгорый спажыўцоў", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Там адзначылі, што рашэнне было прынята на пасяджэнні Мінгарвыканкама з улікам прагнозаў сіноптыкаў. Звычайна ацяпленне пачынаюць адключаць, калі сярэднесутачная тэмпература роўна +8 градусаў на працягу трох сутак запар.
Ацяпляльны сезон у Мінску, як правіла, заканчваецца ў першай-другой дэкадзе красавіка. У мінулым годзе з-за пандэміі батарэі заставаліся гарачымі даўжэй: да 8 траўня ў жылых і адміністрацыйных будынках і да 26 траўня ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя.
Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2021
Фота
Як выглядае беларуская зона адчужэння - фота
Напрыклад, у Брэсце ў гэтым годзе ацяпленне пачалі адключаць ужо 29 красавіка.
Як абяцаюць сіноптыкі, у пятніцу днём у сталіцы будзе да +10°C, у суботу - да +12°C, у Дзень Перамогі - падымецца да +17°C. Больш адчувальна тэмпература падвысіцца ўжо толькі пасля "доўгіх выходных" - па доўгатэрміновых прагнозах, дзённая тэмпература можа вагацца ў межах +20°C.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0