Амаль роўна тых, хто захварэў і ачунялых: абноўленая статыстыка па COVID

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкЛекар працуе ў палаце шпіталя для хворых каронавіруснай інфекцыяй COVID-19
Лекар працуе ў палаце шпіталя для хворых каронавіруснай інфекцыяй COVID-19  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2021
Падпісацца
Колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам за суткі ў рэспубліцы расце, разам з тым, павялічылася і колькасць ачунялых ад інфекцыі пацыентаў.
МІНСК, 21 тра - Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны 1 756 чалавек захварэлі на COVID-19 і амаль столькі ж - 1 725 чалавек - былі выпісаныя. Абноўленую статыстыку прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
"Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 383 302 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіўся 373 391 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.
Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі за суткі сталі дзесяць беларусаў, за ўвесь перыяд пандэміі - 2 752 чалавекі.
Для выяўлення COVID-19 штодня праводзяцца ПЦР- і экспрэс-тэсты. З пачатку пандэміі іх зрабілі ўжо звыш 6,1 млн, за мінулыя суткі - больш за 20 тыс.

Вакцынацыя ў Беларусі

У рэспубліцы працягваецца масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Першую дозу прэпарата ўжо атрымалі амаль 408 тыс. беларусаў, цалкам вакцынаваны 277,8 тыс. грамадзян краіны.
Беларусаў прышчапляюць трыма вакцынамі - расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом". Імунітэт ад COVID-19 выпрацоўваецца праз тры тыдні пасля другой прышчэпкі.
Ветрагонка дубраўная, або анемона - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2021
Фота
Вясна на Іслачы ў фотаздымках: як распускаецца лісце і кветкі
Запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак, адразу атрымаць ўкол не атрымаецца - папярэдняя чарга распісана на травень, у асобных медустановах - і на чэрвень.
Зрэшты, працэс вакцынацыі насельніцтва паскорыцца - антыкавідныя прэпараты, як распавёў кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, пачалі паступаць у паліклінікі ў значных колькасцях, а ў чэргах на прышчэпку зарэгістравана ўжо больш за 460 тысяч грамадзян.
У аўторак, 18 траўня, беларускі ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД даставіў чарговую гумдапамогу з Кітая - 300 тысяч доз вакцыны кампаніі "Синофарм".
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0