https://bel.sputnik.by/20210526/Lukashenka-zapras-Putsna--Baydena--Mnsk-1047720893.html
Лукашэнка запрасіў Пуціна і Байдэна ў Мінск
Лукашэнка запрасіў Пуціна і Байдэна ў Мінск
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт адзначыў, што амерыканскі і расійскі лідэры ўжо абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі па тэлефоне. 26.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-26T15:03+0300
2021-05-26T15:03+0300
2021-05-26T14:57+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
джо байдэн
мінск
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1a/1047719637_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_f9211906e4f72f18600676ec777f1dc7.jpg
МІНСК 26 тра - Sputnik. Лукашэнка заявіў, што, калі Байдэн хоча абмеркаваць з Пуціным Беларусь, іх сустрэчу варта правесці ў Мінску, паведамляе БелТА.Прэзідэнт адзначыў, што будучая сустрэча Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна выклікала вялікі рэзананс у СМІ, вядома, што кіраўнікі дзяржаў у тым ліку хочуць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і Беларусі.Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што сітуацыю ў Беларусі лепш абмяркоўваць у Мінску і што ён публічна хоча запрасіць расійскага і амерыканскага лідэраў."Калі яны хочуць абмеркаваць праблемы Беларусі, хай прыязджаюць да нас. Я сустрэчу іх годна абодвух, абмяркуем усе праблемы. Выслухаю нават усе гадасці, якія Псакі (прэс-сакратар Белага дома - Sputnik) яму (Байдэну - Sputnik) напіша для таго, каб ён мне сказаў. Будзе шчырая размова. А сядзець у Швейцарыі і вучыць Пуціна праблемам Беларусі - гэта смешна", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.Прэзідэнт адзначыў, што прэзідэнты ЗША і РФ па тэлефоне ўжо паспелі абмеркаваць Беларусь і Джо Байдэну, паводле слоў Лукашэнкі, прыйшлося апраўдвацца."У гэтым плане Пуцін вельмі прыстойна паступіў. Ён мне потым тэлефанаваў і прасіў прабачэння, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь. Я кажу: "Ды за гэта табе дзякуй, што ты яму так сказаў". Таму хай пагавораць па Беларусі, хоць будзе ведаць, дзе яна размешчана", - сказаў ён.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1a/1047719637_80:0:1120:780_1920x0_80_0_0_f2f566f058f9910f6775ac1d6885e419.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, джо байдэн, мінск, прэзідэнт
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, джо байдэн, мінск, прэзідэнт
Лукашэнка запрасіў Пуціна і Байдэна ў Мінск
Прэзідэнт адзначыў, што амерыканскі і расійскі лідэры ўжо абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі па тэлефоне.
МІНСК 26 тра - Sputnik. Лукашэнка заявіў, што, калі Байдэн хоча абмеркаваць з Пуціным Беларусь, іх сустрэчу варта правесці ў Мінску, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт адзначыў, што будучая сустрэча Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна выклікала вялікі рэзананс у СМІ, вядома, што кіраўнікі дзяржаў у тым ліку хочуць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і Беларусі.
"Добра, хай пагавораць пра Беларусь. Вось мы з Пуціным у пятніцу будзем Амерыку абмяркоўваць. Я толькі не ведаю, пра што Байдэн (Пуцін жа ў тэме) будзе размаўляць па Беларусі. Я за яго перажываю ў тым плане, каб яму хоць карту далі і ён паглядзеў, дзе гэтая Беларусь знаходзіцца. Яны ж абсалютна не валодаюць становішчам, сітуацыяй", - пракаменціраваў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што сітуацыю ў Беларусі лепш абмяркоўваць у Мінску і што ён публічна хоча запрасіць расійскага і амерыканскага лідэраў.
"Калі яны хочуць абмеркаваць праблемы Беларусі, хай прыязджаюць да нас. Я сустрэчу іх годна абодвух, абмяркуем усе праблемы. Выслухаю нават усе гадасці, якія Псакі (прэс-сакратар Белага дома - Sputnik) яму (Байдэну - Sputnik) напіша для таго, каб ён мне сказаў. Будзе шчырая размова. А сядзець у Швейцарыі і вучыць Пуціна праблемам Беларусі - гэта смешна", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што прэзідэнты ЗША і РФ па тэлефоне ўжо паспелі абмеркаваць Беларусь і Джо Байдэну, паводле слоў Лукашэнкі, прыйшлося апраўдвацца.
"У гэтым плане Пуцін вельмі прыстойна паступіў. Ён мне потым тэлефанаваў і прасіў прабачэння, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь. Я кажу: "Ды за гэта табе дзякуй, што ты яму так сказаў". Таму хай пагавораць па Беларусі, хоць будзе ведаць, дзе яна размешчана", - сказаў ён.