https://bel.sputnik.by/20210607/Sol-chasnyk-tushonka-na-shto-yashche-MARG-budze-regulyavats-tseny-1047821597.html
Соль, часнок, тушонка: на што яшчэ МАРГ будзе рэгуляваць цэны
Соль, часнок, тушонка: на што яшчэ МАРГ будзе рэгуляваць цэны
Sputnik Беларусь
Пад пільнай увагай уладаў будзе павялічаны пералік сацыяльна значных для беларусаў тавараў, цэны на іх будуць змяняць пэўным чынам. 07.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-07T17:07+0300
2021-06-07T17:07+0300
2021-06-07T17:23+0300
навіны
эканоміка
галоўнае
у беларусі
марг
улада
тавар
цэны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_0:29:3047:1743_1920x0_80_0_0_85e8a4739ac327b1bf462cfd0afda832.jpg
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. У Беларусі пашыраецца рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары, гаворыцца ў паведамленні міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.У профільным ведамстве дадзенае рашэнне матывавалі ростам коштаў на прадукты харчавання ў свеце і, як следства, паскарэнне гадавога прыросту спажывецкіх цэн у рэспубліцы.МАРГ уводзіць рэгуляванне коштаў на дадзеныя прадукты харчавання:Акрамя гэтага, уводзіцца максімальны памер надбаўкі імпарцёра, аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не вышэй за 25% на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансервы з рыбы, рыс, крупы манныя, крупы прасяныя, шматкі аўсяныя, бульбу і свежую гародніну (буракі, моркву, капусту белакачанную, лук рэпчаты, агуркі, памідоры), яблыкі."Таксама пастановай удакладняюцца падыходы да рэгулявання цэн на дзіцячае харчаванне", - дадалі ў прэс-службе МАРГ.Цэнавае рэгуляванне ў БеларусіРаней у лютым беларускі ўрад вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць крок у 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і каля паўсотні лекавых прэпаратаў.Асобную пастанову МАРГ увяло цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна. У пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца ў рэспубліцы, уваходзіць амаль два дзясяткі пазіцый, у тым ліку і грэчка. Поўны іх спіс можна знайсці на сайце МАРГ.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210531/Yakm-pragnazuetstsa-padarazhanne-tavara--paslug--2021-godze--Belarus-1047506488.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_316:0:3047:2048_1920x0_80_0_0_7dcd02e31d53bacd2d5b61e712b6cff0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , эканоміка, галоўнае, у беларусі, марг, улада, тавар, цэны
навіны , эканоміка, галоўнае, у беларусі, марг, улада, тавар, цэны
Соль, часнок, тушонка: на што яшчэ МАРГ будзе рэгуляваць цэны
17:07 07.06.2021 (абноўлена: 17:23 07.06.2021) Пад пільнай увагай уладаў будзе павялічаны пералік сацыяльна значных для беларусаў тавараў, цэны на іх будуць змяняць пэўным чынам.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. У Беларусі пашыраецца рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары, гаворыцца ў паведамленні міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
У профільным ведамстве дадзенае рашэнне матывавалі ростам коштаў на прадукты харчавання ў свеце і, як следства, паскарэнне гадавога прыросту спажывецкіх цэн у рэспубліцы.
МАРГ уводзіць рэгуляванне коштаў на дадзеныя прадукты харчавання:
- ячныя крупы,
- субпрадукты мясныя харчовыя,
- каўбасу паўвэнджаную, варана-вэнджаную,
- ялавічыну тушаную кансерваваную,
- свініну тушаную кансерваваную,
- рыбу жывую,
- рыбу марожаную (філе і часткамі),
- маргарын,
- часнок,
- перац салодкі,
- каву растваральная,
- чай чорны,
- соль павараную харчовую.
Акрамя гэтага, уводзіцца максімальны памер надбаўкі імпарцёра, аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не вышэй за 25% на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансервы з рыбы, рыс, крупы манныя, крупы прасяныя, шматкі аўсяныя, бульбу і свежую гародніну (буракі, моркву, капусту белакачанную, лук рэпчаты, агуркі, памідоры), яблыкі.
"Таксама пастановай удакладняюцца падыходы да рэгулявання цэн на дзіцячае харчаванне", - дадалі ў прэс-службе МАРГ.
Цэнавае рэгуляванне ў Беларусі
Раней у лютым беларускі ўрад вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць крок у 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і каля паўсотні лекавых прэпаратаў.
Асобную пастанову МАРГ увяло цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна. У пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца ў рэспубліцы, уваходзіць амаль два дзясяткі пазіцый, у тым ліку і грэчка. Поўны іх спіс можна знайсці на сайце МАРГ.