https://bel.sputnik.by/20210608/Putsn-uznagarodz-ordenam-Druzhby-narodnaga-artysta-Belarus-Gastsyukhna-1047827053.html
Пуцін узнагародзіў ордэнам Дружбы народнага артыста Беларусі Гасцюхіна
Пуцін узнагародзіў ордэнам Дружбы народнага артыста Беларусі Гасцюхіна
Sputnik Беларусь
Папулярнаму акцёру і рэжысёру ў гэтым годзе споўнілася 75 гадоў, ён працягвае здымацца ў кіно і тэлепраектах. 08.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-08T12:10+0300
2021-06-08T12:10+0300
2021-06-08T12:12+0300
навіны
у беларусі
у свеце
культура
галоўнае
асоба
уладзімір пуцін
артыст
беларусь
уладзімір гасцюхін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/0a/1047091412_0:10:2747:1564_1920x0_80_0_0_2a990ff534926db5888a826e7d68a962.jpg
МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам дружбы акцёра Уладзіміра Гасцюхіна, адпаведны дакумент апублікаваны на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі."За вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі Расіі і Беларусі ўзнагародзіць ордэнам дружбы Гасцюхіна Уладзіміра Васільевіча, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў тэксце.Заслужаны артыст РСФСР і народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін у сакавіку адсвяткаваў юбілей - 75 гадоў.Гасцюхін нарадзіўся ў Свярдлоўску, у 1970 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. З 1981 года - акцёр Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра.За паўвекавую творчую дзейнасць на рахунку акцёра больш за сотню роляў як у кіно, так і тэатры. Акрамя таго, ён выступае і як кінарэжысёр: у гэтай якасці Гасцюхін паставіў фільм "Ботанический сад".Вядомасць Гасцюхіну прынеслі фільмы "Охота на лис", "Большая игра", "Сын за отца", папулярныя былі яго ролі ў такіх серыялах, як "Дальнобойщики", "1943", "Без права на выбор" і іншых.За прафесійныя заслугі Гасцюхін быў узнагароджаны шэрагам прэмій і дзяржаўных узнагарод, у тым ліку - міжнародных. Ён член Міжнароднай славянскай акадэміі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь", заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Рэспублікі Беларусь.Гасцюхін таксама быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, затым - ордэнам Францыска Скарыны, прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.Акцёр да цяперашняга часу здымаецца ў кіно і тэлепраектах.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210602/Savetskya-lyudz-na-nkalnykh-kalyarovykh-fota-vuchonaga-z-ZShA-1047761029.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/0a/1047091412_0:0:2747:1726_1920x0_80_0_0_9bb0ea73d5c2c44a6b1f1cf9f55b7695.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, культура, галоўнае, асоба, уладзімір пуцін, артыст, беларусь, уладзімір гасцюхін, акцёр, рэжысёр, кіно
навіны , у беларусі, у свеце, культура, галоўнае, асоба, уладзімір пуцін, артыст, беларусь, уладзімір гасцюхін, акцёр, рэжысёр, кіно
Пуцін узнагародзіў ордэнам Дружбы народнага артыста Беларусі Гасцюхіна
12:10 08.06.2021 (абноўлена: 12:12 08.06.2021) Папулярнаму акцёру і рэжысёру ў гэтым годзе споўнілася 75 гадоў, ён працягвае здымацца ў кіно і тэлепраектах.
МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам дружбы акцёра Уладзіміра Гасцюхіна, адпаведны дакумент апублікаваны на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
"За вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі Расіі і Беларусі ўзнагародзіць ордэнам дружбы Гасцюхіна Уладзіміра Васільевіча, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў тэксце.
Заслужаны артыст РСФСР і народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін у сакавіку адсвяткаваў юбілей - 75 гадоў.
Гасцюхін нарадзіўся ў Свярдлоўску, у 1970 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. З 1981 года - акцёр Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра.
За паўвекавую творчую дзейнасць на рахунку акцёра больш за сотню роляў як у кіно, так і тэатры. Акрамя таго, ён выступае і як кінарэжысёр: у гэтай якасці Гасцюхін паставіў фільм "Ботанический сад".
Вядомасць Гасцюхіну прынеслі фільмы "Охота на лис", "Большая игра", "Сын за отца", папулярныя былі яго ролі ў такіх серыялах, як "Дальнобойщики", "1943", "Без права на выбор" і іншых.
За прафесійныя заслугі Гасцюхін быў узнагароджаны шэрагам прэмій і дзяржаўных узнагарод, у тым ліку - міжнародных. Ён член Міжнароднай славянскай акадэміі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь", заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Рэспублікі Беларусь.
Гасцюхін таксама быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, затым - ордэнам Францыска Скарыны, прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.
Акцёр да цяперашняга часу здымаецца ў кіно і тэлепраектах.