https://bel.sputnik.by/20210512/Reysy--Pavolzha-samalty-Belavya-pachal-lyatats-u-Samaru-1047603700.html
Рэйсы ў Паволжа: самалёты "Белавія" пачалі лятаць у Самару
Рэйсы ў Паволжа: самалёты "Белавія" пачалі лятаць у Самару
Sputnik Беларусь
Самара стала дзевятым расійскім горадам, у напрамку якога беларускі авіяперавозчык наладзіў рэгулярныя зносіны. 12.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-12T11:05+0300
2021-05-12T11:05+0300
2021-05-12T09:38+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
рэйсы
самалёты
"белавія"
самара
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103608/02/1036080227_0:19:3000:1707_1920x0_80_0_0_ecc46c5a0314e76c92ad912107ac793a.jpg
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з сённяшняга дня пачала выконваць рэйсы з Мінска ў Самару і назад, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.Гэта ўжо дзявяты рэгулярны напрамак у Расію, адноўлены пасля адмены авіязносін паміж краінамі ў перыяд пандэміі.Палёты будуць выконваць па серадах. З Мінска самалёт будзе вылятаць 00:15 і прыбываць у Самару ў 03:25 па мясцовым часе. У той жа дзень самалёт вернецца ў беларускую сталіцу - вылет у 4:25 з Самары, прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05:55.Авіяперавозчык распавёў і пра кошты на квіткі: па тарыфе "Лайт" у адзін бок трэба заплаціць 84 еўра, туды і назад - 163 еўра.Палёты будуць выконвацца на самалёце Embraer 175, які месціць 76 пасажыраў. Час у шляху - крыху больш за дзве гадзіны.Палёты ў ЕкацерынбургНагадаем, што 8 траўня "Белавія" адкрыла палёты ў Екацерынбург - ён стаў восьмым расійскім рэгулярным напрамкам.Самалёты з Мінска ў Екацярынбург лятаюць раз на тыдзень - па пятніцах, у зваротным напрамку ў суботу, пералёт у адзін бок зойме каля трох гадзін.Мінімальны кошт квіткоў пры палёце без багажу складае 143 еўра ў адзін бок, у абодва - 233 еўра, сярэдні кошт квіткоў - 163 еўра ў адным кірунку і 263 еўра за квіткі туды і назад.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20201106/Yak-u-Brazl-rykhtuyuts-samalty-Embraer-dlya-Belavya---vdea-1046077613.html
самара
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103608/02/1036080227_449:0:3000:1913_1920x0_80_0_0_d6a1d7587f24be6d7ca124ff57b3b6ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, рэйсы, самалёты, "белавія", самара, горад
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, рэйсы, самалёты, "белавія", самара, горад
Рэйсы ў Паволжа: самалёты "Белавія" пачалі лятаць у Самару
Самара стала дзевятым расійскім горадам, у напрамку якога беларускі авіяперавозчык наладзіў рэгулярныя зносіны.
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з сённяшняга дня пачала выконваць рэйсы з Мінска ў Самару і назад, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.
Гэта ўжо дзявяты рэгулярны напрамак у Расію, адноўлены пасля адмены авіязносін паміж краінамі ў перыяд пандэміі.
"Мы разлічваем, што адкрыццё рэйсаў у Самару будзе спрыяць прыцягненню ў Мінск транзітных пасажыраў", - заявіў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец.
Палёты будуць выконваць па серадах. З Мінска самалёт будзе вылятаць 00:15 і прыбываць у Самару ў 03:25 па мясцовым часе. У той жа дзень самалёт вернецца ў беларускую сталіцу - вылет у 4:25 з Самары, прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05:55.
Авіяперавозчык распавёў і пра кошты на квіткі: па тарыфе "Лайт" у адзін бок трэба заплаціць 84 еўра, туды і назад - 163 еўра.
Палёты будуць выконвацца на самалёце Embraer 175, які месціць 76 пасажыраў. Час у шляху - крыху больш за дзве гадзіны.
Нагадаем, што 8 траўня "Белавія" адкрыла палёты ў Екацерынбург - ён стаў восьмым расійскім рэгулярным напрамкам.
Самалёты з Мінска ў Екацярынбург лятаюць раз на тыдзень - па пятніцах, у зваротным напрамку ў суботу, пералёт у адзін бок зойме каля трох гадзін.
Мінімальны кошт квіткоў пры палёце без багажу складае 143 еўра ў адзін бок, у абодва - 233 еўра, сярэдні кошт квіткоў - 163 еўра ў адным кірунку і 263 еўра за квіткі туды і назад.