https://bel.sputnik.by/20210616/Vuchenne-Slavyanskae-braterstva---2021-perayshlo--aktynuyu-fazu-1047895192.html
Вучэнне "Славянскае братэрства - 2021" перайшло ў актыўную фазу
Вучэнне "Славянскае братэрства - 2021" перайшло ў актыўную фазу
Sputnik Беларусь
У манеўрах удзельнічае амаль тысяча вайскоўцаў з Расіі, Беларусі і Сербіі, усё праходзіць на палігоне "Раеўскі" пад Новарасійскам. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T17:08+0300
2021-06-16T17:08+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у беларусі
у свеце
галоўнае
вучэнне
"славянскае братэрства - 2021"
актыўная фаза
манеўры
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047894829_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_1f067ae52eae1c9a7d3027221ad04edd.jpg
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Актыўная фаза ваенных вучэнняў "Славянскае братэрства - 2021" з удзелам салдат і афіцэраў з Расіі, Беларусі і Сербіі пачалася на Кубані.Як распавёў журналістам намеснік камандуючага Паветрана-дэсантных войск Расіі па міратворчых аперацыях і калектыўных сілах аператыўнага рэагавання (КСАР) генерал-лейтэнант Андрэй Халзакоў, асноўная задача - адпрацаваць зладжанасць як падраздзяленняў, так і штабоў."Каб нашы калектыўныя штабы, сілы былі гатовы да любых выпрабаванняў", - сказаў ён.У вучэннях задзейнічаны каля 100 вайскоўцаў з Сербіі, прыкладна 300 вайскоўцаў з Беларусі на 60 адзінках ваеннай тэхнікі, а таксама больш за 500 вайскоўцаў і каля 100 адзінак тэхнікі дэсантна-штурмавога горнага злучэння ПДВ РФ."Зверыць гадзіннікі з братамі"Расійскія, беларускія і сербскія ваенныя падчас манеўраў адпрацуюць тактычныя дзеянні, высадку дэсанта перад уводам галоўных сіл. Праціўнікам, паводле задумы манеўраў, выступяць тэрарысты.Паводле яго слоў, у ходзе паездкі ў Расію беларускія ваенныя вывучаць навінкі ў развіцці ўзбраення і тэхнікі. Калі ж казаць пра ваенныя мэты, то асноўная задача - перадача і атрыманне вопыту ў пытаннях вядзення контрдыверсійных дзеянняў.Са свайго боку падпалкоўнік Узброеных сіл Сербіі Горан Відаковіч адзначыў, што ў папярэднія гады не ўзнікала ні адзінай праблемы з правядзеннем вучэнняў. І выказаў надзею, што і гэтыя вучэнні пройдуць "на вышэйшым узроўні".Вучэнне "Славянскае братэрства"У мінулым годзе падобныя вучэнні прайшлі ў Беларусі на палігоне "Брэсцкі". У іх прынялі ўдзел больш за 800 вайскоўцаў дзвюх краін і каля 170 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацавалі сумесныя дзеянні ў складзе тактычнай групы.У 2020 годзе Сербія адмовілася прыняць удзел у вучэннях "Славянскае братэрства". Міністр абароны гэтай краіны Аляксандр Вулін тады заявіў, што Еўрасаюз запатрабаваў ад Белграда адмовіцца ад манеўраў. У выніку сербскі ўрад прыняў рашэнне замарозіць усе вайсковыя вучэнні з усімі краінамі на паўгода.Сімвалічна, што першае сумеснае тактычнае вучэнне "Славянскае братэрства" таксама прайшло на палігоне "Раеўскі" Новарасійскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога горнага злучэння ў Краснадарскім краі. Гэта было ў 2015 годзе.У 2016 і 2019 гадах вучэнне праходзіла на палігонах Арэшац і Пяскові ў Сербіі, у 2017-м - на палігоне "Брэсцкі" у Беларусі, у 2018-м - зноў на палігоне "Раеўскі" у Краснадарскім краі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210614/NATA-ne-zbraetstsa-razmyashchats-u-Erope-novyya-yadzernyya-rakety-1047882700.html
https://bel.sputnik.by/20210613/TOP-znshchalnka-Ras--ZShA-khto-peramozha--pavetranym-ba-1047844797.html
расія
беларусь
сербія
новарасійск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047894829_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_3e4b17319a9d6d4e1c06e4e7f1c7180e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, галоўнае, вучэнне, "славянскае братэрства - 2021", актыўная фаза, манеўры, расія, беларусь, сербія, палігон, новарасійск, бяспека
навіны , у беларусі, у свеце, галоўнае, вучэнне, "славянскае братэрства - 2021", актыўная фаза, манеўры, расія, беларусь, сербія, палігон, новарасійск, бяспека
Вучэнне "Славянскае братэрства - 2021" перайшло ў актыўную фазу
17:08 16.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) У манеўрах удзельнічае амаль тысяча вайскоўцаў з Расіі, Беларусі і Сербіі, усё праходзіць на палігоне "Раеўскі" пад Новарасійскам.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Актыўная фаза ваенных вучэнняў "Славянскае братэрства - 2021" з удзелам салдат і афіцэраў з Расіі, Беларусі і Сербіі пачалася на Кубані.
Як распавёў журналістам намеснік камандуючага Паветрана-дэсантных войск Расіі па міратворчых аперацыях і калектыўных сілах аператыўнага рэагавання (КСАР) генерал-лейтэнант Андрэй Халзакоў, асноўная задача - адпрацаваць зладжанасць як падраздзяленняў, так і штабоў.
"Каб нашы калектыўныя штабы, сілы былі гатовы да любых выпрабаванняў", - сказаў ён.
У вучэннях задзейнічаны каля 100 вайскоўцаў з Сербіі, прыкладна 300 вайскоўцаў з Беларусі на 60 адзінках ваеннай тэхнікі, а таксама больш за 500 вайскоўцаў і каля 100 адзінак тэхнікі дэсантна-штурмавога горнага злучэння ПДВ РФ.
"Зверыць гадзіннікі з братамі"
Расійскія, беларускія і сербскія ваенныя падчас манеўраў адпрацуюць тактычныя дзеянні, высадку дэсанта перад уводам галоўных сіл. Праціўнікам, паводле задумы манеўраў, выступяць тэрарысты.
"Мы ставім асноўную мэту для сябе - гэта падтрыманне нашых міжнародных сувязей у ваеннай сферы, зверыць гадзіннікі з нашымі славянскімі братамі і калегамі з Узброеных сіл РФ і Рэспублікі Сербія", - дадаў першы намеснік камандуючага Сіл спецыяльных аперацый УС РБ палкоўнік Уладзімір Белы.
Паводле яго слоў, у ходзе паездкі ў Расію беларускія ваенныя вывучаць навінкі ў развіцці ўзбраення і тэхнікі. Калі ж казаць пра ваенныя мэты, то асноўная задача - перадача і атрыманне вопыту ў пытаннях вядзення контрдыверсійных дзеянняў.
Са свайго боку падпалкоўнік Узброеных сіл Сербіі Горан Відаковіч адзначыў, што ў папярэднія гады не ўзнікала ні адзінай праблемы з правядзеннем вучэнняў. І выказаў надзею, што і гэтыя вучэнні пройдуць "на вышэйшым узроўні".
Вучэнне "Славянскае братэрства"
У мінулым годзе падобныя вучэнні прайшлі ў Беларусі на палігоне "Брэсцкі". У іх прынялі ўдзел больш за 800 вайскоўцаў дзвюх краін і каля 170 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацавалі сумесныя дзеянні ў складзе тактычнай групы.
У 2020 годзе Сербія адмовілася прыняць удзел у вучэннях "Славянскае братэрства". Міністр абароны гэтай краіны Аляксандр Вулін тады заявіў, што Еўрасаюз запатрабаваў ад Белграда адмовіцца ад манеўраў. У выніку сербскі ўрад прыняў рашэнне замарозіць усе вайсковыя вучэнні з усімі краінамі на паўгода.
Сімвалічна, што першае сумеснае тактычнае вучэнне "Славянскае братэрства" таксама прайшло на палігоне "Раеўскі" Новарасійскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога горнага злучэння ў Краснадарскім краі. Гэта было ў 2015 годзе.
У 2016 і 2019 гадах вучэнне праходзіла на палігонах Арэшац і Пяскові ў Сербіі, у 2017-м - на палігоне "Брэсцкі" у Беларусі, у 2018-м - зноў на палігоне "Раеўскі" у Краснадарскім краі.