Яшчэ сем краін закрываюць паветраную прастору для Беларусі

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкСамалёт у небе
Самалёт у небе  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2021
Падпісацца
Шэраг дзяржаў - кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз у панядзелак прынялі рашэнне закрыць сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў. У гэтым спісе - Чарнагорыя, Сербія, Паўночная Македонія і Албанія.
МІНСК, 21 чэр -Sputnik. Сем краін далучыліся да рашэння Еўрасаюза забараніць самалётам беларускіх авіякампаній пералёты над іх тэрыторыямі. Такую інфармацыю агучыла ў панядзелак прэс-служба Савета ЕС.
Усе гэтыя дзяржавы не ўваходзяць у склад ЕС. Сярод іх - чатыры краіны, якія з'яўляюцца кандыдатамі на ўступленне ў Еўрасаюз: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія.
"Таксама ўдзельнікі еўрапейскай зоны свабоднага гандлю - Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія - далучыліся да рашэння Савета ЕС ад 4 чэрвеня", - гаворыцца ў пісьмовай заяве кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жозепа Барэля.

Забарона ЕС

Еўрасаюз 4 чэрвеня апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавозчыкам палёты ў паветранай прасторы краін супольнасці.
"Савет сёння прыняў рашэнне ўзмацніць існуючыя абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі, увёўшы забарону на выкарыстанне паветранай прасторы ЕС і на доступ у аэрапорты ЕС для беларускіх перавозчыкаў ўсіх тыпаў", - абвяшчае тэкст заявы.
Гэтым рашэннем прадугледжана забарона на ўзлёт і пасадку на тэрыторыях краін Еўрасаюза, а таксама пралёт самалётаў eсіх беларускіх авіяперавозчыкаў.
У якасці выключэнняў могуць прымацца толькі гуманітарныя барты, а таксама аварыйныя або экстраныя пасадкі.

Інцыдэнт з Ryanair

Прамыслова-трыкатажная фабрыка
 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2021
"Беллегпрам" распрацаваў план працы на выпадак санкцый ЕС
Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, быў вымушаны экстранна прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні, якое пазней не пацвердзілася.
На борце знаходзіўся экс-галоўрэд Telegram-канала "NEXTA", прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, і рэдактар ​​таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу" Раман Пратасевіч, ён быў затрыманы.
Пасля гэтага інцыдэнту шэраг краін прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній, многія авіяперавозчыкі адмянілі палёты над тэрыторыяй краіны.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0