https://bel.sputnik.by/20210623/Galochanka-pradstavts-kanstytutsyyny-zakonapraekt-u-parlamentse--pyatntsu-1047961653.html
Галоўчанка прадставіць канстытуцыйны законапраект у парламенце ў пятніцу
Галоўчанка прадставіць канстытуцыйны законапраект у парламенце ў пятніцу
Sputnik Беларусь
Палата прадстаўнікоў у дзень закрыцця вясновай сесіі 25 чэрвеня разгледзіць папраўкі ў Канстытуцыю ў першым чытанні. Нарматыўны акт прадугледжвае ўвядзенне... 23.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-23T17:08+0300
2021-06-23T17:08+0300
2022-01-19T18:27+0300
навіны
у беларусі
грамадства
палітыка
галоўнае
раман галоўчанка
законапраект
канстытуцыя
парламент
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005364_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_3fdbe022ec7f0c790f5971911f9cd619.jpg
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Дэпутаты плануюць прыняць у пятніцу ў першым чытанні праект закона аб змене Канстытуцыі Беларусі. Прадставіць дакумент у Авальнай зале прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, паведамілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.У гэты ж дзень у Авальнай зале адбудзецца закрыццё вясновай парламенцкай сесіі, а таксама прагучаць адказы ўрада на пытанні дэпутатаў і сенатараў.Абмяркоўвацца будуць праблемы транспартнай галіны, будаўнічага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плануецца, што з асноўным дакладам выступіць віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак.Аб адзіным дне галасаванняУ выпадку прыняцця канстытуцыйных паправак выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, якія павінны прайсці не пазней за 18 студзеня наступнага года, будуць перанесены на 2023 год і сумешчаны з парламенцкімі. Прычым у адзін дзень будуць абірацца як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, так і члены Савета Рэспублікі.Нагадаем, што сенатараў у Беларусі выбіраюць дэпутаты мясцовага ўзроўню на пасяджэннях.Як паведаміла раней Sputnik старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, арганізаваць усё гэта тэхнічна нескладана. Справа ў тым, што склад верхняй палаты парламента фарміруюць дэпутаты мясцовых саветаў адыходзячага склікання.У адзіны дзень галасавання іх паўнамоцтвы яшчэ захоўваюцца - яны застаюцца да правядзення першай установачнай сесіі. Таму ўсё адбудзецца ў адну нядзелю, канстатавала Ярмошына.Асноўны блок паправак у КанстытуцыюПраект новага Асноўнага закона будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум у лютым 2022 года. Над ім зараз працуе Канстытуцыйная камісія, у склад якой уваходзяць 36 чалавек.Чарговае яе пасяджэнне адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Sputnik у сераду член камісіі, кіраўнік "Круглага стала дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі."Спецыялісты на гэты раз будуць разглядаць прэамбулу і першы раздзел галоўнага закона краіны - "Асновы канстытуцыйнага ладу", - распавёў Васкрасенскі.У ім ідзе гаворка пра правы, свабоды і гарантыі грамадзян, асновы дэмакратыі, ролю палітычных партый і аб'яднанняў, віды ўласнасці, рэлігіі, дзяржаўныя сімвалы і мовы.Чакаецца, што ў цэлым Канстытуцыя зведае істотныя змены. Плануецца пашырыць ролю парламента і абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта.Акрамя таго, частка адказнасці кіраўніка дзяржавы можа перайсці да ўрада. Напрыклад, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні Саўміна.Усебеларускі народны сход можа атрымаць канстытуцыйны статус. Ён стане вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, а выбіраць яго дэлегатаў будуць па такім жа механізме, як дэпутатаў парламента.Канстытуцыйная камісія павінна падрыхтаваць усе папраўкі да першага жніўня гэтага года. Затым праект будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне і апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі.У выбарчых бюлетэнях на рэспубліканскім рэферэндуме ўвесь блок карэкціровак будзе пазначаны ў адным пытанні.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210607/Kanstytutsyynaya-kamsya--yae-sklad-1047284542.html
https://bel.sputnik.by/20210414/Pasyadzhenne-Kanstytutsyynay-kams-proydze-snnya--Mnsku-1047384293.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005364_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_979432a5f66727b7686d3b314544e78d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, раман галоўчанка, законапраект, канстытуцыя, парламент, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, галасаванне, выбары, беларусь, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, раман галоўчанка, законапраект, канстытуцыя, парламент, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, галасаванне, выбары, беларусь, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Галоўчанка прадставіць канстытуцыйны законапраект у парламенце ў пятніцу
17:08 23.06.2021 (абноўлена: 18:27 19.01.2022) Палата прадстаўнікоў у дзень закрыцця вясновай сесіі 25 чэрвеня разгледзіць папраўкі ў Канстытуцыю ў першым чытанні. Нарматыўны акт прадугледжвае ўвядзенне адзінага дня галасавання. У выпадку яго прыняцця выбары дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў будуць сумешчаны.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Дэпутаты плануюць прыняць у пятніцу ў першым чытанні праект закона аб змене Канстытуцыі Беларусі. Прадставіць дакумент у Авальнай зале прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, паведамілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Для распрацоўкі канстытуцыйных паправак у ніжняй палаце парламента была створана часовая спецыяльная камісія, удакладнілі ў прэс-службе. Туды ўвайшлі дэпутаты, якія працуюць у Канстытуцыйнай камісіі, што рыхтуе асноўны блок змяненняў у галоўны закон краіны для прыняцця на рэспубліканскім рэферэндуме.
У гэты ж дзень у Авальнай зале адбудзецца закрыццё вясновай парламенцкай сесіі, а таксама прагучаць адказы ўрада на пытанні дэпутатаў і сенатараў.
Абмяркоўвацца будуць праблемы транспартнай галіны, будаўнічага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плануецца, што з асноўным дакладам выступіць віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак.
Аб адзіным дне галасавання
У выпадку прыняцця канстытуцыйных паправак выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, якія павінны прайсці не пазней за 18 студзеня наступнага года, будуць перанесены на 2023 год і сумешчаны з парламенцкімі. Прычым у адзін дзень будуць абірацца як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, так і члены Савета Рэспублікі.
Нагадаем, што сенатараў у Беларусі выбіраюць дэпутаты мясцовага ўзроўню на пасяджэннях.
Як паведаміла раней Sputnik старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, арганізаваць усё гэта тэхнічна нескладана. Справа ў тым, што склад верхняй палаты парламента фарміруюць дэпутаты мясцовых саветаў адыходзячага склікання.
У адзіны дзень галасавання іх паўнамоцтвы яшчэ захоўваюцца - яны застаюцца да правядзення першай установачнай сесіі. Таму ўсё адбудзецца ў адну нядзелю, канстатавала Ярмошына.
Асноўны блок паправак у Канстытуцыю
Праект новага Асноўнага закона будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум у лютым 2022 года. Над ім зараз працуе Канстытуцыйная камісія, у склад якой уваходзяць 36 чалавек.
Чарговае яе пасяджэнне адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Sputnik у сераду член камісіі, кіраўнік "Круглага стала дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі.
"Спецыялісты на гэты раз будуць разглядаць прэамбулу і першы раздзел галоўнага закона краіны - "Асновы канстытуцыйнага ладу", - распавёў Васкрасенскі.
У ім ідзе гаворка пра правы, свабоды і гарантыі грамадзян, асновы дэмакратыі, ролю палітычных партый і аб'яднанняў, віды ўласнасці, рэлігіі, дзяржаўныя сімвалы і мовы.
Чакаецца, што ў цэлым Канстытуцыя зведае істотныя змены. Плануецца пашырыць ролю парламента і абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта.
Акрамя таго, частка адказнасці кіраўніка дзяржавы можа перайсці да ўрада. Напрыклад, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні Саўміна.
Усебеларускі народны сход можа атрымаць канстытуцыйны статус. Ён стане вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, а выбіраць яго дэлегатаў будуць па такім жа механізме, як дэпутатаў парламента.
Канстытуцыйная камісія павінна падрыхтаваць усе папраўкі да першага жніўня гэтага года. Затым праект будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне і апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі.
У выбарчых бюлетэнях на рэспубліканскім рэферэндуме ўвесь блок карэкціровак будзе пазначаны ў адным пытанні.