У Беларусі адкрылі помнік ахвярам найбуйнейшай у краіне авіякатастрофы

© Photo : Прыпяцкая Праўда / Виктор ПавловВ Беларуси открыли памятник жертвам крупнейшей в стране авиакатастрофы
В Беларуси открыли памятник жертвам крупнейшей в стране авиакатастрофы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2021
Стэла з'явілася на месцы здарэння толькі праз 39 гадоў пасля трагедыі, усе сродкі па яе ўзвядзенні ўзяў на сябе мясцовы лясгас.
МІНСК, 29 чэр – Sputnik. У вёсцы Вербавічы Нараўлянскага раёна (Гомельская вобласць) адкрылі помнік ахвярам крушэння пасажырскага авіялайнера Як-42, які ляцеў з Ленінграда ў Кіеў у 1982 годзе, распавялі Sputnik у Нараўлянскім спецлясгасе.
Помнік быў адкрыты 28 чэрвеня - у дзень гадавіны трагедыі, растлумачылі ў арганізацыі. Да гэтага на месцы катастрофы сваякі загінулых устанавілі маленькія абеліскі.
Помнік паставіла кіраўніцтва лясгаса.

"Мы самі спраектавалі, замовілі і сваімі сіламі ўстанавілі яго", - удакладніла намеснік дырэктара Нараўлянскага спецлясгаса па ідэалагічнай працы Ларыса Новік.

Стэла знаходзіцца ў пагранічнай зоне і зоне ЧАЭС, патрапіць туды проста так нельга. Патрэбны пашпарты і дазвол на ўезд ад райвыканкама.

Катастрофа пад Нароўляй

Авіялайнер Як-42 авіякампаніі "Аэрафлот" разбіўся ў лесе недалёка ад вёскі Вербавічы 28 чэрвеня 1982 года. Ён выконваў планавы рэйс з Ленінграда ў Кіеў, але праз 1 гадзіну і 50 хвілін пасля ўзлёту паваліўся на зямлю з-за адмовы прывада стабілізатара. Усе 132 чалавекі на борце загінулі.
Гэтая катастрофа стала першай і самай буйной у гісторыі самалёта Як-42. Пасля распаду Савецкага Саюза яна застаецца найбуйнейшым авіяцыйным ЧС у гісторыі Беларусі.
Чытайце таксама:
Сем чалавек загінулі пры крушэнні самалёта пад Кемерава
Новы рэйс расійскай авіякампаніі звяжа Мінеральныя Воды і Мінск
Яшчэ сем краін закрываюць паветраную прастору для Беларусі
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі