https://bel.sputnik.by/20210702/krank-sputnik-stal-lareatam-prem-media-menedzher-rossii-1053085084.html
Кіраўнікі Sputnik сталі лаўрэатамі прэміі "Медиа-менеджер России"
Кіраўнікі Sputnik сталі лаўрэатамі прэміі "Медиа-менеджер России"
Sputnik Беларусь
Нацыянальную прэмію "Медиа-менеджер России" заснавалі для папулярызацыі самых значных дасягненняў у медыябізнесе, рэкламе і сферы камунікацый. 02.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-02T10:54+0300
2021-07-02T10:54+0300
2021-07-02T21:10+0300
sputnik
кіраўнік
лаўрэат
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/02/1053082325_0:0:3073:1730_1920x0_80_0_0_4edf406150098082a4ab85172b5c546a.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Кіраўнік рускамоўнага вяшчання радыё Sputnik Аляксей Арлоў, шэф-рэдактар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik Маргарыта Някрасава і кіраўнік агенцтва і радыё Sputnik Арменія Дзмітрый Пісарэнка сталі ўладальнікамі прэміі "Медыя-менеджэр Расіі-2021".Аляксей Арлоў стаў лаўрэатам у намінацыі "Радио – Федеральные радиостанции", Маргарыта Някрасава – у намінацыі "Интернет-СМИ" катэгорыі "Соцмедиа" за развіццё сацыяльных сетак Sputnik у краінах блізкага замежжа, а Дзмітрый Пісарэнка – у намінацыі "За выдающийся вклад в продвижении русскоязычного СМИ за пределами России".Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў Маскве ў чацвер.Маргарыта Някрасава, у сваю чаргу, падкрэсліла: "Развіццё акаўнтаў праекта ў сацыяльных сетках, безумоўна, - адзін з прыярытэтаў работы агенцтва. Рэдакцыі Sputnik працуюць у блізкім замежжы ўжо больш за 5 гадоў, стаўшы адным з лідараў медыярынку ў гэтых краінах. Мы арыентуемся на аб'ектыўныя паказчыкі - рост аўдыторыі і яе ўцягнутасць. Гэтая прэмія паказвае, што нашы поспехі адзначаны і прафесійнай супольнасцю. Ганаруся тымі ўражальнымі вынікамі, якіх дамагаецца наша каманда"."Хочацца асабліва падкрэсліць, што ў нашым выпадку выдатны ўклад у прасоўванне рускамоўнага медыя за мяжой мае нацыянальны калектыў. Менавіта нашы супрацоўнікі, якія ведаюць рускую мову на ўзроўні роднай мовы і якія лічаць рускую сваёй рабочай мовай, дамагліся таго, што прэмія ў выглядзе гэтай крылатай статуэткі ў гэты раз ляціць ў Ерэван, у рэдакцыю Sputnik Арменія", - распавёў Дзмітрый Пісарэнка.Галіновая ўзнагарода штогод уручаецца лепшым топ-менеджэрам сродкаў масавай інфармацыі, рэкламнай і PR-індустрыі, якія прадэманстравалі прафесіяналізм і майстэрства ў сваёй галіне. Заснавальнікам і галоўным арганізатарам прэміі выступаюць ВД "МедиаБизнес" і часопіс "Новости СМИ".Ваш SputnikSputnik - міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё - частка расійскай медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на 32 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне ў больш чым 90 гарадах свету і навінавыя стужкі на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай мовах і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 57 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 22,9 мільёна. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/02/1053082325_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_5b2e0171464b99c622eab3a9407cb0e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, кіраўнік, лаўрэат, расія
sputnik, кіраўнік, лаўрэат, расія
Кіраўнікі Sputnik сталі лаўрэатамі прэміі "Медиа-менеджер России"
10:54 02.07.2021 (абноўлена: 21:10 02.07.2021) Нацыянальную прэмію "Медиа-менеджер России" заснавалі для папулярызацыі самых значных дасягненняў у медыябізнесе, рэкламе і сферы камунікацый.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Кіраўнік рускамоўнага вяшчання радыё Sputnik Аляксей Арлоў, шэф-рэдактар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik Маргарыта Някрасава і кіраўнік агенцтва і радыё Sputnik Арменія Дзмітрый Пісарэнка сталі ўладальнікамі прэміі "Медыя-менеджэр Расіі-2021".
Аляксей Арлоў стаў лаўрэатам у намінацыі "Радио – Федеральные радиостанции", Маргарыта Някрасава – у намінацыі "Интернет-СМИ" катэгорыі "Соцмедиа" за развіццё сацыяльных сетак Sputnik у краінах блізкага замежжа, а Дзмітрый Пісарэнка – у намінацыі "За выдающийся вклад в продвижении русскоязычного СМИ за пределами России".
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў Маскве ў чацвер.
"Для добрага чалавека лепшым "спутником" дома або ў дарозе, акрамя блізкіх людзей, заўсёды было радыё. Без радыё - нікуды, нават у ХХI стагоддзі. А радыё Sputnik - гэта лепшае, што ёсць на рынку. Сённяшняя ўзнагарода гэта пацвярджае".
Аляксей Арлоў
кіраўнік рускамоўнага вяшчання радыё Sputnik
Маргарыта Някрасава, у сваю чаргу, падкрэсліла: "Развіццё акаўнтаў праекта ў сацыяльных сетках, безумоўна, - адзін з прыярытэтаў работы агенцтва. Рэдакцыі Sputnik працуюць у блізкім замежжы ўжо больш за 5 гадоў, стаўшы адным з лідараў медыярынку ў гэтых краінах. Мы арыентуемся на аб'ектыўныя паказчыкі - рост аўдыторыі і яе ўцягнутасць. Гэтая прэмія паказвае, што нашы поспехі адзначаны і прафесійнай супольнасцю. Ганаруся тымі ўражальнымі вынікамі, якіх дамагаецца наша каманда".
"Хочацца асабліва падкрэсліць, што ў нашым выпадку выдатны ўклад у прасоўванне рускамоўнага медыя за мяжой мае нацыянальны калектыў. Менавіта нашы супрацоўнікі, якія ведаюць рускую мову на ўзроўні роднай мовы і якія лічаць рускую сваёй рабочай мовай, дамагліся таго, што прэмія ў выглядзе гэтай крылатай статуэткі ў гэты раз ляціць ў Ерэван, у рэдакцыю Sputnik Арменія", - распавёў Дзмітрый Пісарэнка.
Галіновая ўзнагарода штогод уручаецца лепшым топ-менеджэрам сродкаў масавай інфармацыі, рэкламнай і PR-індустрыі, якія прадэманстравалі прафесіяналізм і майстэрства ў сваёй галіне. Заснавальнікам і галоўным арганізатарам прэміі выступаюць ВД "МедиаБизнес" і часопіс "Новости СМИ".
Sputnik - міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё - частка расійскай медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на 32 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне ў больш чым 90 гарадах свету і навінавыя стужкі на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай мовах і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 57 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 22,9 мільёна. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
"1941. Першыя дні вайны":
выстава Sputnik пераехала ва Усходні форт
Конкурс імя Андрэя Сценіна-2021
адкрыў анлайн-галасаванне"Мы памятаем!": медыягрупа "Россия сегодня" расказвае пра тых, хто прайшоў вайну