https://bel.sputnik.by/20210704/shto-adbyvaetstsa-z-arganzmam-kal-vy-yadztse-charntsy-1053132879.html
Што адбываецца з арганізмам, калі вы ядзіце чарніцы?
Што адбываецца з арганізмам, калі вы ядзіце чарніцы?
Sputnik Беларусь
Якую карысць нясе сакавітая лясная ягада і ці ёсць супрацьпаказанні да яе ўжывання - чытайце ў спецыяльнай даведцы Sputnik. 04.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-04T15:00+0300
2021-07-04T15:00+0300
2021-07-04T15:00+0300
ягады
арганізм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/11/1045195816_0:210:2895:1838_1920x0_80_0_0_1034052e60fae7541e1b84024bab2475.jpg
Аб карысці чарніц складзена мноства навуковых легенд: гаючыя ўласцівасці ягады спрыяльна ўплываюць на арганізм і нават вылечваюць ад некаторых хвароб. Характэрны салодка-кіслы густ чарніц набыў папулярнасць не толькі сярод гаспадынь, але і ў вузкіх колах шэф-кухараў і гурманаў. У чым жа сакрэт гэтай ягады і як яна ўплывае на арганізм у цэлым - паспрабаваў разабрацца Sputnik.Чарніцы са знакам плюсІдэальны хімічны склад, багатае ўтрыманне пажыўных рэчываў і вітамінаў забяспечылі чарніцам карыснае "алібі". Ягада павышае імунітэт арганізма, змагаецца з запаленнямі і валодае антысептычнай уласцівасцю. Чарніца ачышчае арганізм ад разнастайных шлакаў, нармалізуе страваванне і працу мочапалавой сістэмы. Акрамя ўсяго іншага, чарніца значна зніжае цукар у крыві і папярэджвае атэрасклероз.У чарніцах ўтрымоўваецца вялікая колькасць антыаксідантаў, якія перашкаджаюць утварэнню пухлін. Чарніцы лічацца памочнікам у барацьбе са шматлікімі захворваннямі: умацоўваюць сэрца і аднаўляюць зрок.Чым жа яшчэ карысна лясная ягада? Нягледзячы на свой саладкавы смак, чарніца лічыцца дыетычным прадуктам. Да ўсяго іншага, па колькасці клятчаткі і харчовых валокнаў яна супастаўная з карыснымі крупамі, з-за чаго стала любімым прадуктам ўсіх тых, хто сочыць за сваім харчаваннем.Чарніцы са знакам мінусНягледзячы на свае карысныя ўласцівасці, чарніца можа прынесці шкоду арганізму, але толькі ў асобных выпадках. Спецыялісты настойваюць, што ягаду варта выключыць з меню алергікам і людзям з індывідуальнай непераноснасцю, а таксама тым, хто пакутуе ад мочакаменнай хваробы.А вось сушаную чарніцу лепш не ўжываць тым, хто пакутуе запорамі і захворваннямі падстраўнікавай залозы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/11/1045195816_83:0:2812:2047_1920x0_80_0_0_b2ff573261e204886e87139c33a22c1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ягады, арганізм
Што адбываецца з арганізмам, калі вы ядзіце чарніцы?
Якую карысць нясе сакавітая лясная ягада і ці ёсць супрацьпаказанні да яе ўжывання - чытайце ў спецыяльнай даведцы Sputnik.
Аб карысці чарніц складзена мноства навуковых легенд: гаючыя ўласцівасці ягады спрыяльна ўплываюць на арганізм і нават вылечваюць ад некаторых хвароб. Характэрны салодка-кіслы густ чарніц набыў папулярнасць не толькі сярод гаспадынь, але і ў вузкіх колах шэф-кухараў і гурманаў. У чым жа сакрэт гэтай ягады і як яна ўплывае на арганізм у цэлым - паспрабаваў разабрацца Sputnik.
Ідэальны хімічны склад, багатае ўтрыманне пажыўных рэчываў і вітамінаў забяспечылі чарніцам карыснае "алібі". Ягада павышае імунітэт арганізма, змагаецца з запаленнямі і валодае антысептычнай уласцівасцю. Чарніца ачышчае арганізм ад разнастайных шлакаў, нармалізуе страваванне і працу мочапалавой сістэмы. Акрамя ўсяго іншага, чарніца значна зніжае цукар у крыві і папярэджвае атэрасклероз.
У чарніцах ўтрымоўваецца вялікая колькасць антыаксідантаў, якія перашкаджаюць утварэнню пухлін. Чарніцы лічацца памочнікам у барацьбе са шматлікімі захворваннямі: умацоўваюць сэрца і аднаўляюць зрок.
Чым жа яшчэ карысна лясная ягада? Нягледзячы на свой саладкавы смак, чарніца лічыцца дыетычным прадуктам. Да ўсяго іншага, па колькасці клятчаткі і харчовых валокнаў яна супастаўная з карыснымі крупамі, з-за чаго стала любімым прадуктам ўсіх тых, хто сочыць за сваім харчаваннем.
Нягледзячы на свае карысныя ўласцівасці, чарніца можа прынесці шкоду арганізму, але толькі ў асобных выпадках. Спецыялісты настойваюць, што ягаду варта выключыць з меню алергікам і людзям з індывідуальнай непераноснасцю, а таксама тым, хто пакутуе ад мочакаменнай хваробы.
А вось сушаную чарніцу лепш не ўжываць тым, хто пакутуе запорамі і захворваннямі падстраўнікавай залозы.
Нованароджанае дзіця неслі дадому з ягадамі: як на Беларусі збіралі журавіны Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах Карысныя прысмакі: гатуем мармелад па народных беларускіх рэцэптах