Вішня ў абрадах і кулінарыі, або Што рабіць з ураджаем буйных сакавітых ягад?

© Photo : Ларыса МятлеўскаяВішні на сушку
Вішні на сушку - Sputnik Беларусь, 1920, 17.07.2021
Этнограф Ларыса Мятлеўская запрашае прыгатаваць вішнёвыя дэсерты і распавядае пра гаспадарчыя звычаі і звычкі
Сярэдзіна лета. Калi жывеш на вёсцы, толькі паспявай паварочвацца! Трэба хутчэй абіраць стары вішэннік і гатаваць найсмачнейшыя стравы з вішняў.
Вось ужо тыдзень, як зранку да вечара дзе-нідзе чуецца: "Г-у-у! А – а-а..!". Гэта людзі ратуюць ураджай вішні ад галодных птушак, якія налятаюць вялікімі чародамі. Толькі і чуваць гаворку паміж суседзямі:

"Што гэта за свет настаў! Адкуль гэтых птушак столькі развялося? Даўней такога не было. Наляцяць, усё чыста абаб'юць! І пудзіла не баяцца, агу-у!"

Каб не быць "разявакай", трэба хутчэй абіраць стары вішэннік. А вішнёвыя дрэвы ў ім бы жанчыны, якія прыбраліся на свята ў каралі з буйных сакавітых ягад.

Вішні і звычаёвае права

Да вішнёвых дрэў у садзе з боку гаспадароў заўжды было асабліва прыхільнае стаўленне. Не патрабавальнае ў доглядзе, ураджайнае дрэва радавала вока сваім хараством.
© Photo : Ларыса МятлеўскаяУраджай вішань
Вішні на дрэве - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2021
Ураджай вішань
Чым больш гаспадар меў зямлі, тым больш ён садзіў вішнёвых дрэў. І цяпер, вандруючы па Беларусі каля старых маёнткаў і кляштараў, можна пабачыць рэшткі вялікіх вішэннікаў.
Сяляне ж часцей садзілі вішні па мяжы сваіх памеркаў, і калі зямельны надзел межаваў з суседзямі, то ў гэтым выпадку працавала звычаёвае права: гэта калі кожны абіраў ураджай са свайго боку.

"Столькі вам дзетак, як вішань на дрэве!"

Вішня – гераіня вясельных песень:
"Зялёная вішня з-пад кораня выйшла, не дай мяне мама, дзе я не прывычна…"
Па народных уяўленнях гэтае дрэва атаясамліваецца з маладой дзяўчынай. Квітнеючыя дрэвы часта параўноўваюць з нявестай ў белым. Ды і ў вясельным каравайным абрадзе каравайніцы, замясіўшы цеста, ваду, у якой мылі рукі, выліваюць пад вішню. Гэта робяць з пажаданнем маладой пары мець дзяцей столькі, колькі ягад на вішні.

Нарыхтоўка вішань

У даўніну самым распаўсюджаным спосабам нарыхтоўкі ягад вішні на зіму была іх сушка ў печы. Для гэтага вішню з костачкамі раскладалі на злёгку засланых саломай бляхах і пакідалі на сонцы да той пары, пакуль вішня не падсыхала да паловы. Далей ягады паступова дасушвалі ў негарачай печы. Гэта працэдура паўтаралася некалькі разоў.
Цяпер у печы вішні сушаць рэдка. У сучасных гаспадынь – што ў вёсцы, што ў горадзе – ёсць адмысловыя сушылкі і духоўкі, у якіх ягаду сушаць пры невысокай тэмпературы. Спачатку вішні трэба перабраць, памыць, абсушыць, пакласці ў адзін слой на рэшата і паставіць у духоўку. Напрацягу 2 гадзін паступова павышаюць тэмпературу з 35 да 50 градусаў, а затым сушаць вішні яшчэ 10 гадзін пры 60-75 градусах. Дасушваюць ягады пры тэмпературы 50-55 градусаў.
© Photo : Ларыса МятлеўскаяВішні - ад ягады да варэння
Вішні - ад ягады да варэння - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2021
Вішні - ад ягады да варэння

Старажытныя стравы з вішань

У ХІХ стагоддзі сушаныя вішні ўжываліся да мясных і рыбных соусаў, з іх гатавалі посныя супы з віном і цукрам, заварвалі замест гарбаты. Вось некалькі цікавых рэцэптаў з першай беларускай кулінарнай кнігі Вінцэнты Завадскай "Літоўская кухарка".

Соус вішнёвы да пудынгаў

З чаго гатаваць:
800 г вішань,
100-200 г цукру,
1 шклянка віна,
1 ст лыжка бульбянай мукі,
карыца або цэдра лімона.
Як гатаваць. Выбраць костачкі са спелых вішань. Костачкі асобна і самі вішні асобна растаўчы ў ступцы, потым змяшаць, уліць шклянку віна, столькі ж вады і закіпяціць. Атрыманы адвар працерці праз сіта, дадаць карыцу або цэдру лімона. Бульбяную муку развесці ў невялікай колькасці халоднай гатаванай вады, дадаць цукар, каб соус атрымаўся салодкі. Яшчэ раз давесці соус да кіпення.
Такі соўс можна прыгатаваць і з сухіх вішань, якія таўкуць разам з костачкамі.

Халаднік з вішань

З чаго гатаваць:
2-2,25 л вішань,
300 г цукру,
1,5 шклянкі чырвонага віна або 0,75 л рэдкай смятаны,
карыца,
2-3 зярняткі гваздзікі.
Як гатаваць. Спелыя вішні без хвосцікаў патаўчы разам з костачкай. Усыпаць трошкі карыцы, пару раструшчаных зярнятак гваздзікі і пакласці гэта ўсё на некалькі гадзін у шкляную або гліняную ёмістасць. Пасля выціснуць праз сурвэтку, дадаць цукар, віно, неабходную колькасць халоднай гатаванай вады і падаць з бісквітамі.

Жэле са свежых вішань з чырвоным віном

З чаго гатаваць:
0,75 л вішань,
2 шклянкі чырвонага віна,
600 г цукру,
карыца,
2-3 зярняткі гваздзікі,
60 г жэлаціну,
7,5 шклянкі вады.
Як гатаваць. Спелыя вішні без хвосцікаў патаўчы разам з костачкамі, заліць чырвоным віном і давесці да кіпення на малым агні. Працадзіць праз сурвэтку, дадаць цукар, трошкі карыцы, пару зярнятак гваздзікі і столькі кіпячонай вады, каб стала паўтара літра вадкасці. Уліць набраклы жэлацін, размяшаць, пераліць у формы і паставіць на лёд.
Паспрабуйце прыгатаваць, гэта смачна!
Чытайце таксама:
Самы чароўны час у годзе
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Для аматараў арыгінальных прысмак: гатуем беларускія дэсерты з ружы
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі