https://bel.sputnik.by/20210720/turtsyya-mozha-zakryts-mezhy-paslya-skachka-zakhvorvannya-na-deltu-1054977392.html
Турцыя можа закрыць межы пасля скачка захворвання на "дэльту"
Турцыя можа закрыць межы пасля скачка захворвання на "дэльту"
Sputnik Беларусь
Краіна, якая зарабляе ў асноўным на турызме, плануе прыняць у гэтым годзе 25 мільёнаў падарожнікаў і атрымаць прыбытак у 20 мільярдаў долараў. 20.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-20T09:53+0300
2021-07-20T09:53+0300
2021-07-24T10:42+0300
турызм
турцыя
каронавірус
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/12/1062810695_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_397a299ff225d80beb95ed9bddec37e6.jpg
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Улады Турцыі не выключаюць закрыццё краіны для замежных турыстаў, калі захворванне дэльта-штамам рэзка павялічыцца, заявіў у панядзелак міністр культуры і турызму рэспублікі Мехмет Нуры Эрсой.Паводле яго слоў, у прыярытэце - максімальная вакцынацыя. Калі яна паскорыцца, то Турцыя цалкам вернецца да нармальнага жыцця. Аднак, паводле яго слоў, пакуль "усё ідзе добра" і пытанне па закрыццю межаў пакуль не стаіць на парадку.У нядзелю, 18 ліпеня, Міністэрства аховы здароўя Турцыі паведаміла пра максімальны з канца траўня сутачны прырост выпадкаў заражэння - 7680, за суткі ад інфекцыі памерлі 66 чалавек. Акрамя таго, за апошні тыдзень у краіне амаль утрая ўзрасла колькасць выпадкаў заражэння штамам "дэльта". Максімальны сутачны прырост у Турцыі за ўвесь час - 63 082 выпадкі. З 1 ліпеня ў рэспубліцы цалкам адмянілі каменданцкую гадзіну.Штам "дэльта"У больш чым 104 краінах цыркулюе менавіта дэльта-штам каронавіруса. Ён валодае вельмі высокай заразнасцю. Чакаецца, што гэты штам хутка стане дамінуючым у свеце, заявіў нядаўна кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрейесус."Дэльта" распаўсюджваецца на 50% хутчэй варыянту "альфа", які, у сваю чаргу, быў на 50% больш заразным першапачатковага штаму каронавіруснай інфекцыі. Найбольш дзейсны спосаб барацьбы "дэльтай" - своечасовая вакцынацыя.Павелічэнне рэйсаў з БеларусіБеларуская авіякампанія "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў у Турцыю: з 12 чэрвеня самалёты беларускага авіяперавозчыка здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы ў Стамбул (Турцыя) 14 разоў на тыдзень (раней - 10). Таксама ўзрасла колькасць чартараў - у дзень самалёты з турыстамі могуць здзяйсняць да 5 рэйсаў.Таксама, нагадаем, авіякампанія павысіла кошт выканання турыстычных рэйсаў у Турцыю з-за павелічэння палётнага часу, колькасці паліва на борце, а таксама выдаткаў на аэранавігацыйнае абслугоўванне. У чэрвені перавозчыку прыйшлося перагледзець маршруты выканання чартэрных рэйсаў з-за уведзеных раней забарон на перасячэнне паветранай прасторы Украіны і іншых краін Еўропы.Чытайце таксама:
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/12/1062810695_0:0:1700:1275_1920x0_80_0_0_9bb245d6afc3bade7ca1652bb2ad9944.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, турцыя, каронавірус, у свеце
турызм, турцыя, каронавірус, у свеце
Турцыя можа закрыць межы пасля скачка захворвання на "дэльту"
09:53 20.07.2021 (абноўлена: 10:42 24.07.2021) Краіна, якая зарабляе ў асноўным на турызме, плануе прыняць у гэтым годзе 25 мільёнаў падарожнікаў і атрымаць прыбытак у 20 мільярдаў долараў.
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Улады Турцыі не выключаюць закрыццё краіны для замежных турыстаў, калі захворванне дэльта-штамам рэзка павялічыцца, заявіў у панядзелак міністр культуры і турызму рэспублікі Мехмет Нуры Эрсой.
Паводле яго слоў, у прыярытэце - максімальная вакцынацыя. Калі яна паскорыцца, то Турцыя цалкам вернецца да нармальнага жыцця. Аднак, паводле яго слоў, пакуль "усё ідзе добра" і пытанне па закрыццю межаў пакуль не стаіць на парадку.
"Мы разлічваем прыняць у гэтым годзе 25 мільёнаў турыстаў, атрымаўшы даход у 20 мільярдаў долараў. Але мая асабістая мэта - гэта 30 мільёнаў турыстаў і 23 мільярды даходу", - дадаў турэцкі міністр.
У нядзелю, 18 ліпеня, Міністэрства аховы здароўя Турцыі паведаміла пра максімальны з канца траўня сутачны прырост выпадкаў заражэння - 7680, за суткі ад інфекцыі памерлі 66 чалавек. Акрамя таго, за апошні тыдзень у краіне амаль утрая ўзрасла колькасць выпадкаў заражэння штамам "дэльта". Максімальны сутачны прырост у Турцыі за ўвесь час - 63 082 выпадкі. З 1 ліпеня ў рэспубліцы цалкам адмянілі каменданцкую гадзіну.
У больш чым 104 краінах цыркулюе менавіта дэльта-штам каронавіруса. Ён валодае вельмі высокай заразнасцю. Чакаецца, што гэты штам хутка стане дамінуючым у свеце, заявіў нядаўна кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрейесус.
"Дэльта" распаўсюджваецца на 50% хутчэй варыянту "альфа", які, у сваю чаргу, быў на 50% больш заразным першапачатковага штаму каронавіруснай інфекцыі. Найбольш дзейсны спосаб барацьбы "дэльтай" - своечасовая вакцынацыя.
Павелічэнне рэйсаў з Беларусі
Беларуская авіякампанія "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў у Турцыю: з 12 чэрвеня самалёты беларускага авіяперавозчыка здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы ў Стамбул (Турцыя) 14 разоў на тыдзень (раней - 10). Таксама ўзрасла колькасць чартараў - у дзень самалёты з турыстамі могуць здзяйсняць да 5 рэйсаў.
Таксама, нагадаем, авіякампанія павысіла кошт выканання турыстычных рэйсаў у Турцыю з-за павелічэння палётнага часу, колькасці паліва на борце, а таксама выдаткаў на аэранавігацыйнае абслугоўванне. У чэрвені перавозчыку прыйшлося перагледзець маршруты выканання чартэрных рэйсаў з-за уведзеных раней забарон на перасячэнне паветранай прасторы Украіны і іншых краін Еўропы.
Новыя правілы для тураператараў: ці зменяцца
цэны на пуцёўкі?
МЗС Літвы просіць Турцыю скараціць колькасць авіярэйсаў
са Стамбула ў МінскГрузія ці Турцыя? Колькі каштуе бліжэйшы
адпачынак на моры для беларусаў